bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Leviticus 15
Leviticus 15
Belarusian Bokun
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 16 →
1
І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону:
2
«Аб’явіце сынам Ізраіля і скажыце ім: Мужчына, які мае выцёкі, будзе нячысты.
3
Нячыстасьць яго палягае на тым, што ці цела яго дапускае выцёк, ці затрымоўвае яго, і гэта нячыстасьць ягоная.
4
Кожны ложак, на якім ляжаў той, хто мае выцёкі, будзе нячысты, а таксама ўсё, дзе ён сядзеў.
5
Кожны, хто дакранецца яго ложка, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
6
Той, хто сеў на рэчы, на якіх сядзеў той, хто мае выцёкі, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
7
Той, хто дакранецца цела чалавека, які мае выцёкі, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
8
Калі той, хто мае выцёкі, плюне на чалавека чыстага, той няхай вымые адзеньне сваё, памыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
9
Кожнае сядло, на якім сядзеў чалавек, што мае выцёкі, будзе нячыстае.
10
Кожны, хто дакранецца чаго-колечы, што той, хто мае выцёкі, меў пад сабою, будзе нячысты аж да вечара. Кожны, хто пераносіць такія рэчы, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
11
Таксама кожны, да каго дакранецца той, хто мае выцёкі, не памыўшы перш рукі ў вадзе, няхай вымые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
12
Кожны посуд гліняны, да якога дакранаецца той, хто мае выцёкі, няхай будзе пабіты, а кожны пасуд драўляны няхай будзе вымыты вадой.
13
Калі той, хто мае выцёкі, паздаравее ад выцёкаў, тады няхай адлічыць сем дзён на ачышчэньне сваё, і, памыўшы адзеньне сваё і цела сваё ў жывой вадзе, будзе чысты.
14
У восьмы дзень возьме двух туркоў або маладых галубкоў, і пойдзе перад аблічча ГОСПАДА да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і аддасьць іх сьвятару.
15
Сьвятар складзе іх у ахвяру: аднаго — у ахвяру за грэх, другога — у ахвяру цэласпаленьня, і такім чынам ачысьціць яго сьвятар перад ГОСПАДАМ ад выцёкаў яго.
16
Калі ў каго выльецца насеньне, то ён няхай абмые вадою ўсё цела сваё, і будзе нячысты да вечара.
17
І ўсякае адзеньне, і ўсякую скуру, на якую выльецца насеньне, трэба вымыць вадою, і яны будуць нячыстыя да вечара.
18
Калі мужчына ляжа з жанчынаю, і ў яго выльецца насеньне, няхай абодва абмыюцца вадою, і будуць нячыстыя да вечара.
19
Калі жанчына мае месячніцу, значыць, цячэньне крыві з цела свайго, то няхай яна адасобніцца на сем дзён. Кожны, хто яе дакранецца, будзе нячысты да вечара,
20
ды ўсё, на чым яна ляжала або сядзела ў дні адасабленьня, лічыцца нячыстым.
21
Хто дакранецца ложка ейнага, няхай памые адзеньне сваё і сам абмыецца вадою, і будзе нячысты да вечара.
22
Кожны, хто дакранецца рэчаў, на якіх яна сядзела, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
23
Калі хто дакранецца чагосьці, што ляжала на ложку яе, або рэчаў, на якіх яна сядзела, будзе нячысты да вечара.
24
Калі які мужчына ляжа тады з ёю, то нячыстасьць ейная пераходзіць на яго, і ён будзе нячысты сем дзён. Кожны ложак, на якім ён ляжаў, будзе нячысты.
25
Калі жанчына церпіць цячэньне крыві многія дні ды ня ў час месячніцы, або калі пасьля месячніцы кроў не спыняецца і цячэ, тады яна, як доўга будзе мець гэтую хваробу, будзе нячыстая як падчас месячніцы.
26
Кожны ложак, на якім будзе спаць яна падчас хваробы сваёй, і рэчы, на якіх будзе сядзець, будуць нячыстымі, як нячыстыя падчас месячніцы яе.
27
Хто дакранецца іх, занячысьціцца, дык няхай памые адзеньне сваё вадою і сам вымыецца ў вадзе, i будзе нячысты да вечара.
28
Калі кроў затрымаецца і спыніцца цячы, няхай адлічыць яна сем дзён, і потым будзе чыстая.
29
У восьмы дзень возьме яна за сябе двух туркоў або двух маладых галубкоў і прынясе сьвятару да ўваходу ў Намёт Спатканьня.
30
Сьвятар складзе аднаго ў ахвяру за грэх, а другога — на цэласпаленьне. Гэта ачысьціць яе перад ГОСПАДАМ ад цячэньня нячыстасьці яе.
31
Дык вучыце сыноў Ізраіля, каб высьцерагаліся нячыстасьці і каб не памерлі ў нячыстасьці сваёй, паганячы дом Мой, які ёсьць паміж іх.
32
Гэта закон адносна таго, хто мае выцёкі насеньня і стаецца нячыстым,
33
а таксама жанчыны, якая мае месячніцу, ды агулам мужчыны і жанчыны, якія маюць выцёкі, таксама мужчыны, які ляжа з жанчынай нячыстай».
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27