bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Leviticus 7
Leviticus 7
Belarusian Bokun
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 8 →
1
Вось закон адносна ахвяры аднагараджэньня. Гэта сьвятая рэч.
2
На тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпаленьня, будуць забіваць ахвяру аднагараджэньня, i кроў яе выльюць вакол ахвярнiку;
3
але ўвесь тлушч з яе будзе складзены ў ахвяру: курдзюк, тлушч, які пакрывае нутро,
4
абедзьве ныркі, а тлушч на вантробе разам з ныркамі няхай будзе аддзелены.
5
Спаліць гэта ўсё сьвятар на ахвярнiку на мілы пах ГОСПАДУ. Такая вось ахвяра аднагараждэньня.
6
Кожны мужчына са сьвятарскага роду будзе спажываць гэтае мяса на сьвятым месцы. Бо гэта вялікая сьвятая рэч.
7
Для ахвяры за грэх і для ахвяры аднагараджэння закон адзін: Яна належыць сьвятару, каторы складаў гэтую ахвяру.
8
Сьвятар, які складае ахвяру цэласпаленьня, атрымоўвае скуру жывёлы, якую склаў у ахвяру.
9
Таксама кожная ахвяра хлебная, смажаная ў печы, у гаршчку або на патэльні, належыць сьвятару, якім гэтая ахвяра складзена.
10
Але кожная ахвяра хлебная з алеем або сухая, належыць усім сынам Аарона, як адному, так і другому.
11
Вось закон адносна ахвяры мірная, якую складаюць ГОСПАДУ:
12
Калі хто складае гэтую ахвяру як падзяку, то няхай далучыць да гэтай ахвяры падзякі таксама прэсныя аладкі з алеем, і прэсныя сухарыкі, запраўленыя алеем, і пшанічную муку з алеем.
13
Таксама няхай прыносіць аладкі з цеста квашанага пры ахвяры прымірэньня ў падзяку.
14
З усіх ахвяраў няхай адна будзе ахвяраваная як асаблівы дар ГОСПАДУ. Яна будзе належаць сьвятару, які вылье кроў прымірэньня.
15
Мяса ахвяраў мірных ў падзяку мусіць быць зьедзена ў той самы дзень, нельга нічога з іх пакідаць да раніцы.
16
Калі хто складае ахвяру як шлюба-ваньне або з добрай волі, то ахвяру яго трэба есьці ў дзень ахвяраваньня, але і на другі дзень можна есьці пазасталае.
17
Калі што застанецца на трэйці дзень, тое трэба спаліць.
18
Калі хто зьесьць штосьці з ахвяры мірнай на трэйці дзень, то такая ахвяра ня будзе прынятая; ня будзе яна залічана таму, хто яе склаў, бо гэта зьнявага; а той, хто будзе яе есьці, дапусьціцца грэху.
19
Мяса, якое дакраналася чаго нячыстага, нельга есьці, але спальваецца яно на агні; а мяса чыстае можа есьці кожны чысты.
20
Калі аднак хто, будучы ў нячыстасьці, будзе есьці мяса ахвяры мірнай, якая для ГОСПАДА, той будзе выключаны з народу свайго.
21
Калі хто дакранецца нейкай нячыстасьці чалавечай, або нячыстасьці жывёлы, або нячыстага паўзуна, і будзе есьці мяса ахвяры мірнай, якая для ГОСПАДА, той будзе выключаны з народу свайго».
22
І сказаў ГОСПАД Майсею:
23
«Скажы сынам Ізраіля: Нельга вам есьці тлушч цялят, авечак і казлоў.
24
Можна карыстацца тлушчам зьвяроў мёртвых або разьдзёртых у кожнай патрэбе, але ня ешце яго;
25
калі хто будзе есьці тлушч жывёлаў, складаных на ахвяру цэласпаленьня для Госпада, той будзе выключаны з народу свайго.
26
Дзе толькі будзеце жыць, нельга вам есьці ніякай крыві, ані крыві птушак, ані крыві быдла.
27
Хто будзе есьці якую-колечы кроў, той будзе выключаны з народу свайго».
28
І сказаў ГОСПАД Майсею:
29
«Скажы сынам Ізраіля: Хто складае ахвяру мірную для ГОСПАДА, няхай прынясе свой дар ГОСПАДУ з ахвяры мірнай.
30
Сваімі рукамі няхай прынясе ён ахвяру агнявую для ГОСПАДА: тлушч з грудзіны і грудзіну, каб трэсьці імі перад ГОСПАДАМ.
31
Тлушч спаліць сьвятар на ахвярнiку, а грудзіна належыць Аарону і сынам ягоным.
32
Таксама правую лапатку аддасьцё сьвятару як частку сьвятарскую з ахвяраў мірных.
33
Каторы з сыноў Аарона складае ў ахвяру кроў і тлушч ахвяры мірнай, той як сваю частку атрымае правую лапатку,
34
бо грудзіну патрасаную і лапатку падыманую Я бяру ад сыноў Ізраіля з іхніх ахвяраў мірных i даю іх Аарону сьвятару і сынам ягоным як вечны закон ад усяго народа Ізраіля».
35
Гэта ёсьць частка з ахвяраў, паленых для ГОСПАДА, якая належыцца Аарону і сынам ягоным ад дня пасьвячэньня іх на сьвятароў ГОСПАДАВЫХ.
36
У дзень, калі іх ГОСПАД памазаў, загадаў Ізраілю даваць ім гэта. Гэта пастанова вечная ў пакаленьні іхнія.
37
Гэта вось закон адносна ахвяры цэласпаленьня, ахвяры хлебнай, ахвяры за грэх, ахвяры аднагараджэньня, ахвяры пасьвячэньня і ахвяры мірнай.
38
Гэта загадаў ГОСПАД Майсею на гары Сынай ў дзень, калі загадаў сынам Ізраіля складаць ахвяры ГОСПАДУ ў пустыні Сынай.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27