bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Leviticus 8
Leviticus 8
Belarusian Bokun
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 9 →
1
І сказаў ГОСПАД Майсею:
2
«Вазьмі Аарона і сыноў ягоных, адзеньне, алей памазаньня, бычка на ахвяру за грэх, два бараны і кош прэсных хлябоў.
3
Пасьля зьбяры ўсю супольнасьць каля ўваходу ў Намёт Спатканьня».
4
Майсей зрабіў так, як яму ГОСПАД загадаў, і супольнасьць сабралася каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.
5
Сказаў ім Майсей: «Вось даручэньне, якое загадаў ГОСПАД выканаць!»
6
І прывёў Майсей Аарона і сыноў ягоных, і абмыў вадой.
7
І ўсклаў на яго шату льняную, і падперазаў яго паясом, i адзеў на яго верхнюю шату, і наверх усклаў эфод, і апаясаў яго паясом эфоду, і прымацаваў на ім эфод.
8
І ўсклаў яму нагруднік, на якім разьмясьціў урым і тумім,
9
і ўсклаў яму на галаву кідар і на ім залатую бляху, сьвятую дыядэму, як загадаў Майсею ГОСПАД.
10
Потым узяў Майсей алей памазаньня, і памазаў Сялібу разам з усім, што ў ёй было, і пасьвяціў гэтыя рэчы.
11
І пакрапіў ён ахвярнiк сем разоў, і памазаў ахвярнiк разам з яго прыналежнасьцямі, таксама мыцельнік і яго падставу, каб пасьвяціць іх.
12
А потым паліў ім галаву Аарона, і памазаў яго, каб пасьвяціць яго.
13
Прывёў ён таксама сыноў Аарона і апрануў іх у шаты, падперазаў іх паясамі і ўсклаў на іх галовы турбаны, як загадаў яму ГОСПАД.
14
І прывёў (Майсей) бычка на ахвяру за грэх. Аарон і сыны ягоныя ўсклалі рукі свае на галаву ахвяры за грэх.
15
І Майсей забіў яго, ды, узяўшы крыві яго, пальцам памазаў рагі ахвярнiка кругом, і такім чынам ачысьціў ахвярнiка. Астатак крыві выліў на падставу ахвярнiка і так пасьвяціў яго, ачышчаючы.
16
Пасьля ўзяў увесь тлушч, які на нутры, і тлушч на вантробе, і абедзьве ныркі разам з тлушчам, ды спаліў іх на ахвярнiку,
17
а бычка і скуру ягоную, і мяса ягонае, і нячыстасьці ягоныя спаліў у агні па-за табарам, бо так загадаў Майсею ГОСПАД.
18
Потым прывёў (Майсей) барана на ахвяру цэласпаленьня. Аарон і сыны ягоныя ўсклалі на галаву яго рукі свае.
19
Майсей забіў яго і пакрапіў кругом ахвярнiку крывёю,
20
пасьля пасек барана на часткі і спаліў галаву, і кавалкі, і тлушч,
21
а нутро і ногі памыў вадой. І спаліў Майсей усяго барана ў агні на ахвярнiку. Гэта цэласпаленьне на мілы пах, гэта ахвяра ГОСПАДУ, як загадаў ГОСПАД Майсею.
22
Потым прывялі другога барана, барана пасьвячэньня сьвятароў. Аарон і сыны ягоныя ўсклалі свае рукі на галаву яго.
23
Майсей забіў яго i ўзяў крыху крыві ягонай, і памазаў ёю верх правага вуха Аарона, вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі.
24
І прывёў Майсей сыноў Аарона, і памазаў крывёй верх правага вуха іхняга, i вялікі палец правай рукі іхняй, і вялікі палец правай нагі іхняй, i пакрапіў Майсей крывёю ахвярнiк з усіх бакоў.
25
Потым узяў тлушч, хвост і ўвесь тлушч, які на нутры, разам з тлушчам на вантробе, абедзьве ныркі і іхні тлушч, i правую лапатку,
26
і з каша праснакоў, які стаяў перад Госпадам, узяў адзін праснак, адну аладку на алеі і адзін сухарык, і палажыў на тлушч і на правую лапатку.
27
І палажыў усё гэта на рукі Аарона і сыноў яго, і патрос гэтым перад абліччам ГОСПАДА.
28
Пасьля ўзяў усё гэта Майсей з рук іхніх i спаліў на ахвярнiку разам з цэласпаленьнем. Гэта была ахвяра пасьвячэньня на мілы пах, ахвяра агнявая для ГОСПАДА.
29
Потым Майсей узяў грудзіну і патрос яе перад ГОСПАДАМ; гэта была частка Майсею з барана, ахвяры пасьвячэньня, як загадаў ГОСПАД Майсею.
30
Потым Майсей узяў крыху алею памазаньня і крыху крыві з ахвярнiка і пакрапіў Аарона і шаты яго, а таксама сыноў яго і шаты іхнія. Гэтак пасьвяціў Аарона і шаты яго, а таксама сыноў яго і шаты іхнія.
31
Па пасьвячэньні іх і шатаў іхніх Майсей загадаў ім: «Зварыце мяса ля ўваходу ў Намёт Спатканьня і там ешце яго з хлебам, які ў кашы пасьвячэньня, як мне было загадана: “Аарон і сыны яго будуць яго есьці,”
32
а што застанецца з мяса і хлябоў, спаліце агнём.
33
Ад уваходу ў Намёт Спатканьня не адыходзьцеся сем дзён, аж да дня заканчэньня пасьвячэньня вашага, бо сем дзён будзе працягвацца пасьвячэньне.
34
І што я зрабіў сёньня, так загадаў ГОСПАД рабіць, каб ачысьціць вас.
35
Каля ўваходу ў Намёт Спатканьня заставайцеся днём і ноччу сем дзён на варце ГОСПАДА, каб не паўміралі, бо гэтак мне было загадана».
36
І зрабілі Аарон і сыны ягоныя ўсё, што загадаў ім ГОСПАД праз Майсея.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27