bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Leviticus 24
Leviticus 24
Belarusian Bokun
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 25 →
1
І сказаў ГОСПАД Майсею:
2
«Загадай сынам Ізраіля, каб прынесьлі табе для сьвечніка найчысьцейшага алею, выціснутага з алівак, празрыстага, для пастаяннага гарэньня сьвечак сьвечніка.
3
Прыгатуе яго Аарон за заслонай сьведчаньня ў Намёце Спатканьня, каб заўсёды ад вечара аж да раніцы гарэў перад ГОСПАДАМ. Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых.
4
Прыгатуе ён тыя сьвечкі на чыстым сьвечніку, каб гарэлі заўсёды перад ГОСПАДАМ.
5
Вазьмі таксама мукі і сьпячы з яе дванаццаць хлябоў; у кожным хлебе павінна быць дзьве дзясятых эфы.
6
Пасьля пакладзеш іх у два шэрагі, па шэсьць у кожным шэрагу, на чыстым стале перад ГОСПАДАМ,
7
i пакладзеш на кожны шэраг найчысьцейшага кадзіла; гэта будзе памятная частка хлеба, ахвяра, паленая для ГОСПАДА.
8
У кожную суботу пастаянна будуць класьцi іх перад ГОСПАДАМ як дар ад сыноў Ізраіля; гэта запавет вечны.
9
Яны належацца Аарону і сынам ягоным, каб спажывалі іх у асьвечаным месцы, бо гэта рэчы сьвятыя, якія належаць яму спаміж ахвяраў агнявых для ГОСПАДА. Гэта пастанова вечная».
10
Між сынамі Ізраіля знаходзіўся сын адной Ізраільцянкі, народжаны ад Эгіпцяніна. У табары ён павадзіўся з адным Ізраільцянінам,
11
і сын Ізраільцянкі зблюзьніў супраць імя [Госпада] і пракляў Яго. Прывялі яго да Майсея. Маці яго называлася Шэляміт, дачка Дыбры, з пакаленьня Дана.
12
Аддалі яго пад варту, пакуль ня высьветліцца прысуд ад ГОСПАДА.
13
І сказаў ГОСПАД Майсею:
14
«Выведзі блюзьнерцу за табар, і ўсе, хто яго чуў, паложаць рукі свае на галаву ягоную, і ўвесь сход укамянуе яго.
15
А сынам Ізраіля скажы: “Чалавек, які зблюзьніць супраць Бога свайго, адкажа за свой грэх.
16
І хто зблюзьніць супраць імя ГОСПАДА, будзе пакараны сьмерцю. Увесь сход укамянуе яго, ці ён будзе прыхадзень, ці тутэйшы. Хто блюзьніць на імя ГОСПАДА, той будзе пакараны сьмерцю.
17
Хто ўдарыць і заб’е чалавека, будзе пакараны сьмерцю.
18
Хто заб’е жывёлу, будзе абавязаны да звароту: жывёлу за жывёлу.
19
Хто скалечыць бліжняга, будзе пакараны; як ён зрабіў, так і яму зробяць.
20
Пералом за пералом, вока за вока, зуб за зуб. У які спосаб ён скалечыў, такім чынам і ён будзе скалечаны.
21
Хто заб’е жывёлу, аддасьць іншую [жывёлу]; хто заб’е чалавека, будзе пакараны сьмерцю.
22
Роўны суд няхай будзе ў вас, ці прыхадзень саграшыць, ці тутэйшы. Бо Я — ГОСПАД, Бог ваш!”»
23
І загадаў Майсей сынам Ізраіля вывесьці блюзьнерцу за табар і закідаць камянямі. І сыны Ізраіля зрабілі так, як загадаў ГОСПАД Майсею.
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 25 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27