bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Leviticus 17
Leviticus 17
Belarusian Bokun
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 18 →
1
І сказаў ГОСПАД Майсею:
2
«Абвясьці Аарону, і сынам яго, і ўсім сынам Ізраіля і скажы ім: “Такі вось загад даў ГОСПАД:
3
Калі хто з дому Ізраэля заб’е бычка, або авечку, або казу ў межах табару або па-за табарам
4
і не прынясе іх да ўваходу ў Намёт Спатканьня ў ахвяру ГОСПАДУ перад сялібай ГОСПАДА, будзе вінен крыві. Ён праліў кроў і будзе вынішчаны спасярод народу свайго.
5
Дзеля таго сыны Ізраэля будуць прыводзіць ахвяры свае, якія дасюль складалі ў полі, да ГОСПАДА да ўваходу ў Намёт Спатканьня, да сьвятара, і будуць складаць іх як ахвяры мірныя для ГОСПАДА.
6
І пакрапіць сьвятар крывёй ахвярнiк ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня, а тлушч спаліць на мілы пах ГОСПАДУ.
7
Ужо ня будуць складаць ахвяраў дэманам, з якімі распусьнічалі. Гэта будзе ім пастанова вечная для пакаленьняў іхніх”.
8
Далей скажаш ім: “Калі хто з дому Ізраіля або з прыбыльцаў, якія жывуць сярод вас, складае ахвяру цэласпаленьня або іншую
9
і не прывядзе яе да ўваходу ў Намёт Спатканьня, каб ахвяраваць ГОСПАДУ, то будзе чалавек той выключаны з народу свайго.
10
Калі хто з дому Ізраіля або спасярод прыбыльцаў, якія пражываюць сярод вас, еў бы кроў, Я скірую аблічча Маё супраць такога чалавека ды вынішчу яго спаміж народу яго.
11
Бо жыцьцё цела ў крыві, і Я даў яе вам, каб на ахвярнiку ачышчалі ёю душы вашыя, бо кроў гэтая ачышчае душу.
12
Дзеля таго даў Я загад сынам Ізраіля: Ніхто з вас ня будзе спажываць крыві. Таксама і прыбылец, які пасяліўся сярод вас, ня будзе спажываць крыві.
13
Калі хто з сыноў Ізраіля або з прыбыльцаў, якія пасяліліся сярод вас, зловіць дзікага зьвяра або птушку, якіх можна есьці, няхай вылье з іх кроў і закрые яе зямлёю.
14
Бо жыцьцё кожнага цела ў крыві ягонай; таму даў Я загад сынам Ізраіля: Не спажывайце крыві ніводнага цела, бо душа кожнага цела ў крыві ягонай. Кожны, хто будзе спажываць яе, загіне.
15
Кожны тутэйшы або прыбылец, які еў бы мяса падліны або разарванае жывёлы, няхай памые адзеньне і вымыецца ў вадзе, i будзе ён нячысты да вечара, а пасьля станецца чыстым.
16
Калі ж хто не памые адзеньня ані цела свайго, будзе насіць правіну сваю”».
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27