bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Leviticus 11
Leviticus 11
Belarusian Bokun
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 12 →
1
І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону:
2
«Вось што кажыце сынам Ізраіля: Вось жывёлы з усіх жывёлаў зямных, якія можаце есьці:
3
кожную жывёліну, у якой раздвоеныя капыты і на іх глыбокі разрэз, і якая жуе жвайку, тую можаце есьці.
4
З тых, што маюць раздвоеныя капыты і што жуюць жвайку ня ешце такіх: вярблюда, бо ён жуе жвайку, але ня мае раздвоеных капытоў, нячысты ён для цябе;
5
тушканчыка, бо ён жуе жвайку, але ня мае раздвоеных капытоў, нячысты ён для цябе;
6
таксама зайца, бо ён жуе жвайку, але ня мае раздвоеных капытоў, нячысты ён для цябе;
7
і сьвіню, бо яна мае раздвоеныя капыты і на капытах разрэз глыбокі, але не жуе жвайку, нячыстая яна для цябе.
8
Іхнім мясам не карыстайцеся і падліны іхняй не дакранайцеся, бо яны нячыстыя для вас.
9
Вось гэтых жывуноў, што родзяцца ў вадзе, можна есьці: кожнага вадзянога жывуна, які мае плаўнік і луску, ці ён з мора, ці з ракі, ці з ручая, есьці можаце.
10
А тыя з іх, якія ня маюць плаўніка і лускі, ці з мора, ці з ракі, усе, што плаваюць у вадзе, і ўсе, што жывуць у вадзе, яны паганыя для вас.
11
Яны будуць брыдотай для вас. Ня ешце мяса іх і высьцерагайцеся падліны іхняй.
12
Усе жывуны вадзяныя, якія ня маюць плаўніка і лускі, будуць для вас нячыстымі.
13
З птушак гэтых павінны вы высьцерагацца і ня есьці: арла, грыфа і марскога арла,
14
каршука і сокала з родам яго,
15
усякіх гатункаў крумкачоў,
16
страуса, савы, чайкі ды ястрабоў усякіх гатункаў,
17
пугача, рыбалова, ібіса,
18
лебедзя, пэлікана і сыча,
19
чаплі, буслоў усякіх гатункаў, удода і кажана.
20
Усе жывуны крылатыя, што на чатырох нагах, нячыстыя будуць для вас.
21
Спаміж лятаючых жужлаў будзеце есьці толькі тых, у якіх галені вышэй ног, каб маглі скакаць па зямлі.
22
Спаміж іх гэтых ешце: сшаранчу ўсіх гатункаў, салам усіх гатункаў, харголь і хагаб усіх гатункаў.
23
Усе іншыя гатункі чатырохножных жужлаў будуць для вас нячыстыя.
24
Ад іх вы будзеце нячыстыя; хто дакранецца іхняй падліны, апаганіцца і будзе нячысты да вечара.
25
І калі б каму выпала несьці падліну іх, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да заходу сонца.
26
Кожная жывёла, якая мае капыт раздвоены, але ня мае разрэзу ды не жуе жвайку, будзе нячыстая для вас; дык хто дакранецца яе, станецца нячыстым.
27
З усіх жывёлаў чатырохножных тыя, што ходзяць на лапах, нячыстыя для вас; кожны хто дакранецца падліны іхняй, нячысты будзе да вечара.
28
Дык кожны, хто нёс бы падліну іхнюю, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара, бо ўсе яны нячыстыя для вас.
29
Спаміж малых жывёлін, якія рухаюцца па зямлі, нячыстыя гэтыя: крот, мыш ды ўсе гатункі яшчарак,
30
анака, хамэлеон, летаа, хамэт і тыншамэт.
31
Усе гэтыя жывёлы нячыстыя. Хто дакранецца іх падліны, будзе нячысты аж да вечара.
32
Калі з гэтых падлінаў упадзе што-колечы ці на посуд драўляны, ці на адзеньне, ці на скуру, ці на мяшок, то ўсякая рэч, катораю карыстаюцца, будзе нячыстай. Трэба намачыць іх у вадзе, і будуць яны нячыстыя аж да вечара, а потым будуць чыстыя.
33
Посуд жа гліняны, у які штосьці з гэтага ўпала, будзе ўнутры нячысты, і яго трэба разьбіць.
34
Кожная страва, якую ясьцё, калі б на яе пацякла вада з таго посуду, будзе нячыстай, i ўсякае пітво, якое п’юць з такога посуду, нячыстае.
35
На што толькі нешта з гэтае падліны ўпадзе, тое будзе нячыстым; печ ці грубка маюць быць зьнішчаны, бо яны нячыстыя, і будуць нячыстыя для вас.
36
Толькі крыніцы і студні, дзе ёсьць вада, будуць чыстымі. Але той, хто дакранецца той падліны, будзе нячысты.
37
Калі што-колечы ад падліны ўпадзе на насеньне, не паганіць яго,
38
але калі б зерне было мокрае і такога дакранулася штосьці ад падліны, то яно будзе для вас нячыстым.
39
Калі здохне жывёла, якую вам можна есьці, дык калі б хто дакрануўся яе, будзе нячысты да вечара.
40
Калі хто зьесьць такой падліны, няхай памые адзеньне i будзе нячысты да вечара. Таксама і той, хто будзе несьці такую падліну, няхай вымые адзеньне і будзе нячысты да вечара.
41
Усякая жывёліна, якая поўзае па зямлі — гэта брыдота, нельга яе есьці.
42
Што-колечы поўзае па зямлі на жываце і на чатырох нагах, або мае шмат ног, або цягнецца па зямлі, ня ешце гэтага, бо гэта брыдота.
43
Не паганьце душаў вашых якімі-небудзь паўзунамі і не дакранайцеся да іх, каб ня сталіся нячыстымі.
44
Я — ГОСПАД, Бог ваш. Асьвячайцеся і будзьце сьвятымі, бо Я — Сьвяты! Не паганьце душаў вашых якім-колечы паўзуном, які поўзае па зямлі,
45
бо Я — ГОСПАД, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб быць вашым Богам. Будзьце сьвятымі, бо Я — Сьвяты!
46
Гэта вось закон адносна быдла і птушак ды ўсякага жывуна, які жыве ў вадзе і поўзае па зямлі,
47
каб адрозьнівалі, што чыстае, а што нячыстае, ды ведалі, што маеце есьці, а чым маеце брыдзіцца».
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27