bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Leviticus 19
Leviticus 19
Belarusian Bokun
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 20 →
1
І сказаў ГОСПАД Майсею:
2
«Гавары ўсёй супольнасьці сыноў Ізраіля і кажы ім: Будзьце сьвятымі, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Бог ваш.
3
Няхай кожны паважае маці сваю і бацьку свайго. Сьвяткуйце суботы Мае. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
4
Не зьвяртайцеся да ідалаў і не вылівайце сабе багоў з мэталю. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
5
Калі будзеце складаць ГОСПАДУ ахвяру мірную, дык складайце так, каб была яна Яму прыемнай.
6
Будзеце есьці яе ў сам дзень ахвяры вашай ды ў наступны дзень. Тое, што застанецца на трэйці дзень, будзе спалена агнём.
7
Калі хто гэта будзе есьці на трэйці дзень, паганым гэта будзе і ня будзе прыемным (Госпаду).
8
Хто будзе яе есьці, правініцца, бо спаганіў сьвятасьць ГОСПАДА, i зьнішчана будзе душа тая спасярод народу свайго.
9
Калі будзеце жаць збожжа зямлі вашай, не выжынай аж да канца поля ды не зьбірай каласоў, што засталіся.
10
Не абірай вінаградніка твайго да рэшты і ягадаў, што пападалі ў вінаградніку, не падбірай; пакінь гэта бедным і прыбыльцам. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
11
Не крадзіце і не хлусіце. Не ашуквайце адзін аднаго.
12
Не прысягайце на імя Маё, і не зьневажай імя Бога твайго. Я — ГОСПАД!
13
Не прыгнятай бліжняга твайго і ня крыўдзі яго. І няхай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы.
14
Не праклінай глухога ды перад сьляпым не кладзі перашкоды, але бойся Бога твайго. Я — ГОСПАД!
15
Не дапускайцеся несправядлівасьці на судзе. Не пагарджай бедным i не патурай багатаму. Справядліва судзі бліжняга твайго.
16
Ня будзь паклёпнікам і пляткаром у народзе сваім. Не цікуй на кроў бліжняга твайго. Я — ГОСПАД!
17
Ня мей у сэрцы тваім нянавісьці да брата твайго; дакарай яго і ня будзеш мець грэху з прычыны яго.
18
Ня помсьці ды ня гневайся на сыноў народу твайго. Любі бліжняга свайго як самога сябе. Я — ГОСПАД!
19
Спаўняй законы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёлай другой пароды; поля твайго не засявай двума гатункамі насеньня. Не апранай адзеньня з двух матэрыялаў.
20
Калі хто ўвойдзе да жанчыны, выліваючы насеньне, а яна ёсьць нявольніцай, прызначанай для іншага мужа, але яшчэ ня выкуплена і не надзелена свабодай, абодва будуць пакараныя, але не карай сьмерцю, бо не была яна свабоднай.
21
Дзеля таго складзе ён ахвяру ГОСПАДУ каля ўваходу ў Намёт Спатканьня за грэх свой, барана ў ахвяру аднагараджэньня.
22
І ачысьціць яго сьвятар бараном ахвяры аднагараджэньня ад грэху ягонага перад ГОСПАДАМ, і будзе адпушчаны яму грэх, якім саграшыў.
23
Калі прыйдзеце вы ў зямлю і пасадзіце дрэвы пладовыя ўсякіх гатункаў, будзеце ўважаць іхнія плады за неабрэзаныя; тры гады будуць яны для вас нячыстыя як неабрэзаныя, і нельга іх есьці.
24
У чацьвёртым годзе ўсе іхнія плады будуць пасьвечаны як дар для ГОСПАДА.
25
У пяты год будзеце есьці плады іхнія, каб павялічыўся для вас ураджай з іх. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
26
Ня ешце нічога з крывёй. Не варажыце і не займайцеся чарамі.
27
Не стрыжы валасоў кругом галавы, і не калеч край барады сваёй.
28
Не рабіце нарэзы на целе вашым на знак жалобы па памерлых ды не накалывайце [надпісы] на скуры. Я — ГОСПАД!
29
Не выдавай на ганьбу дачку тваю, робячы з яе распусьніцу, каб не апаганілася зямля і не напоўнілася распустай.
30
Сьвяткуйце суботы Мае і паважайце сьвятое месца Маё. Я — ГОСПАД!
31
Не зьвяртайцеся да тых, што выклікаюць духі памерлых, ані да варажбітоў, каб у іх раіцца, каб праз іх не апаганіліся. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
32
Перад сівой галавой устань, і шануй старога ды бойся Бога твайго. Я — ГОСПАД.
33
Калі ў зямлі вашай паселіцца чужынец, ня крыўдзі яго,
34
але няхай будзе ён пасярод вас як тутэйшы, і любі яго як самога сябе, бо і вы былі чужынцамі ў зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
35
Не дапускайцеся несправядлівасьці на судзе, у меры ды ў вагах.
36
Будзеце мець вагі справядлівыя, справядлівую эфу i справядлівы гін. Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай.
37
І вы будзеце захоўваць усе прыказаньні Мае і ўсе пастановы Мае, і выконваць іх. Я — ГОСПАД».
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 20 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27