bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
2 Corinthians 1
2 Corinthians 1
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 2 →
1
Павал, з волі Божай пакліканы на апостала Езуса Хрыста, і Цімафей, брат, царкве Божай ў Карыньце з усімі сьвятымі, што ў-ва ўсёй Ахаі:
2
ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Езуса Хрыста.
3
Багаслаўлены Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыста, Айцец міласэрдзя і Бог усякае пацехі,
4
які пацяшае нас у кожным нашым горы, каб мы самі маглі пацяшаць тых, каторыя ў якой-колечы бядзе, пацехаю, якую атрымоўваем ад Бога.
5
Бо як у нас памнажаюцца цярпеньні Хрыстовы, так і праз Хрыста павялічваюцца пацяшэньні нашыя.
6
І калі мы пераносім гора, дык для пацяшэньня і для збаўленьня вашага; а калі мы цешымся, дык для вашага пацяшэньня, якое робіць, што і вы стойка пераносіце гэтыя самыя мучэньні, каторыя і мы перажываем.
7
І што да вас надзея нашая вялікая, бо ведаем, што вы ёсьць як супольнікамі мукаў, так і (супольнікамі) пацяшэньня.
8
Ня хочам, браты, каб вы ня ведалі, якое гора сталася нам у Азіі, як нас страшна прыціснула па-над сілы, што не хацелася жыць.
9
Але мы самі ў сабе адчувалі прысуд сьмерці, каб не пакладацца на саміх сябе, але на Бога, каторы ўваскрашае памёршых.
10
Ён і выбавіў нас ад раптоўнае небясьпекі сьмерці, і выбаўляе, і мы маем у Ім надзею, што і далей будзе выбаўляць,
11
за дапамогай вашых малітваў за нас, каб за дар, атрыманы дзеля (просьбаў) многіх, многія падзяку складалі за нас.
12
Бо пахвала для нас — гэта сьведчаньне сумленьня нашага, што ў прастаце сэрца ды ў шчырасьці перад Богам, і не ў цялеснай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі мы на сьвеце, асабліва ў вас.
13
Ня пішам бо вам нічога, як толькі тое, што вы — чытаеце і што разумееце. Спадзяюся, што і да канца будзеце нас разумець.
14
Вы ўжо часткова зразумелі нас, што мы будзем пахвалою вашаю, так як вы — нашаю ў дзень Госпада нашага Езуса.
15
І з такой пэўнасьцю я ўжо раней рыхтаваўся прыбыць да вас, каб атрымалі вы паўторную ласку,
16
і ад вас направіцца ў Македонію, а з Македоніі зноў наведаць вас, каб вы правялі мяне ў Юдэю.
17
Калі я ўсё гэта плянаваў, ці рабіў гэта лёгкадумна? Ці рашаючыся на гэта, вырашаў па цялеснаму, каб было ў мяне адначасна: “так, так” і “не, не”?
18
Верны Бог, што слова нашае да вас не было: “так” і “не”!
19
Бо Сын Божы Езус Хрыстос, пра якога мы вам вясьцілі, — я, і Сільван, і Цімафей, — ня быў: “так” і “не”, але ў Ім было “так”.
20
Колькі бо абяцаньняў Божых, усе яны ў Ім “так”. Таму таксама праз Яго кажацца “Амэн” Богу на хвалу праз нас.
21
А Той, хто нас умацоўвае разам з вамі ў Хрысьце, ды хто нас намасьціў, ёсьць Бог,
22
які і палажыў на нас пячатку сваю ды пакінуў заруку Духа ў сэрцах нашых.
23
Дык прызываю на сьведку Бога ў душы маёй, што, шкадуючы вас, я дасюль не прыходзіў у Карынт
24
не дзеля таго, што мы валадарым над верай вашай, але мы памочнікі вашае радасьці, бо ў веры вы моцныя.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13