bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
2 Corinthians 13
2 Corinthians 13
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
1
Вось я ўжо трэці раз выбіраюся да вас. На вуснах двух або трох сьведкаў грунтуецца ўсякае слова.
2
Казаў я ўжо і паўтараю, як быўшы ў вас за другім разам і непрысутны цяпер, тым, што ўжо раней грашылі, ды ўсім іншым, што калі зноў прыбуду, не пашкадую анікога,
3
бо вы шукаеце доказаў на тое, ці Хрыстос гаворыць у-ва мне, які не слабы што да вас, а ў вас паказвае моц сваю.
4
Хоць Ён быў укрыжаваны ў кволасьці, аднак жыве з магутнасьці Божай. І мы таксама бясьсільныя ў Ім, але жыць будзем з Ім праз моц Божую ў вас.
5
Самі сябе прасачыце, ці трымаецеся веры; самі сябе выспрабуйце. Ці ня ведаеце аб саміх сабе, што Езус Хрыстос у вас прабывае? Хіба толькі вы адкінутыя?
6
Спадзяюся, што пазнаеце, што мы не адкінутыя.
7
Таму просім Бога, каб вы нічога благога не рабілі, не дзеля таго, каб нам паказацца годнымі, але каб вы рабілі дабро, а мы выдаваліся быццам бы адкінутыя.
8
Бо ня можам нічога рабіць супраць праўды, але ўсё для праўды.
9
Бо мы цешымся, калі мы слабыя, а вы дужыя; пры тым і молімся аб вашу дасканаласьць.
10
Таму вось адсутны я так пішу, каб прысутны ў вас ня мусіў паступаць строга, па ўладзе, якую даў мне Госпад на будаваньне, а не на руйнаваньне.
11
Урэшце, браты, радуйцеся, імкніцеся да дасканаласьці, пацяшайце адзін другога, будзьце аднае думкі, жывіце згодна, і Бог любові і супакою будзе з вамі.
12
Прывітайце адзін аднаго ўзаемна сьвятым пацалункам. Вітаюць вас усе сьвятыя.
13
Ласка Госпада Езуса Хрыста, і любоў Бога, і лучнасьць Духа Сьвятога хай будзе з усімі вамі.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13