bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
2 Corinthians 3
2 Corinthians 3
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 4 →
1
Ці пачнём зноў знаёміцца? Або ці будзем патрабаваць, як некаторыя, паручаючых лістоў да вас або ад вас?
2
Вы ёсьць наш ліст, напісаны ў сэрцах нашых, які ведаюць і чытаюць усе людзі.
3
Вы сабою паказваеце праз паслугу нашу, што вы — ліст Хрыстовы, напісаны не атрамантам, але Духам Бога жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрцаў.
4
Такую пэўнасьць маем у Богу праз Хрыста.
5
Не ўважаем, што мы аб сабе нешта здольныя прыдумаць, як ад сябе, але гэта наша здольнасьць ад Бога
6
Які і ўчыніў нас здольнымі быць слугамі Новага Запавету, ня літары, але Духа, бо літара забівае, а Дух ажыўляе.
7
Калі служэньне сьмерці, высечанае літарамі на каменьні, было так слаўным, што сыны Ізраэля не маглі глядзець на твар Майсея дзеля хвалы твару ягонага, якая прамінае,
8
дык ці ня многа больш павінна быць слаўным служэньне Духа?
9
Калі бо служэньне асуджэньня ёсьць слава, дык тым болей багатым славаю будзе служэньне справядлівасьці.
10
Гэтак тое, што часткова было слаўным, ня мае больш славы па прычыне перавышаючай яе славы.
11
Калі бо тое прамінаючае было слаўным, то тым больш будзе слаўным тое, што трывае.
12
Дык вось, маючы такую надзею, мы дзейнічаем з вялікім даверам,
13
а не як Майсей, каторы закрываў сабе твар, каб сыны Ізраэля не глядзелі на прамінаючую яснасьць.
14
Але атупелі іх розумы, бо аж да цяперашняга дня, калі чытаюць Стары Запавет, гэтая заслона застаецца нязьнятай, бо толькі ў Хрысьце яна адсланяецца.
15
Дык па сёньняшні дзень, калі чытаюць Майсея, заслона ляжыць на іхніх сэрцах.
16
А калі хто навяртаецца да Госпада, заслона ападае.
17
Госпад ёсьць Дух, а дзе Дух Госпадаў, там свабода.
18
Мы ж усе з адкрытым воблікам аглядаем хвалу Госпадаву, быццам у люстры, і перамяняемся ў Ягоны вобраз з яснасьці ў яснасьць за справаю Госпадавага Духа.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13