bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
2 Corinthians 12
2 Corinthians 12
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 13 →
1
Калі выпадае хваліцца, хоць ня варта, перайду да зьяваў і аб’яваў Госпадавых.
2
Ведаю чалавека ў Хрысьце, які чатырнаццаць год таму (ці ў целе — ня ведаю, ці па-за целам — ня ведаю, Бог ведае), падхоплены быў у трэцяе неба.
3
І ведаю, што той чалавек — ці ў целе, ці па-за целам, ня ведаю, Бог ведае —
4
быў узяты ў рай і чуў таемныя словы, каторых нельга чалавеку сказаць.
5
Гэтым магу хваліцца, але сабою ня буду хваліцца, хіба сваімі слабасьцямі.
6
Калі і захачу хваліцца, ня буду неразумным, бо скажу толькі праўду. Але стрымліваюся, каб хто не падумаў пра мяне больш, чым у-ва мне бачыць або ад мяне чуе.
7
І каб я занадта не выносіўся дзеля велічы аб’яваў, дадзены мне бадыль для цела, анёл шатанскі, каб мучыў мяне, каб я не выносіўся.
8
Дзеля таго тройчы маліў я Госпада, каб (ён) адыйшоў ад мяне,
9
але Госпад сказаў мне: “Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц у слабасьці дасканаліцца.” Таму найахватней буду хваліцца сваімі слабасьцямі, каб абжылася ўва мне моц Хрыстова.
10
Таму падабаюцца мне і мае слабасьці, зьнявагі, нястачы, пераследаваньні і прыгнёты дзеля Хрыста, бо калі я слабы, тады раблюся дужы.
11
Я стаўся неразумным, а вы мяне да гэтага давялі! Гэта вы мусіце мяне хваліць, бо нічым я ня меншы ад вялікіх апосталаў, хоць я нічога ня варты.
12
Знакі майго апостальства сталіся ў вас ва ўсякай цярплівасьці, а такжа ў знаках, і цудах, і моцах.
13
Ці ж вы меней атрымалі, чым іншыя цэрквы? Хіба адно толькі, што ня быў вам цяжарам. Даруйце мне гэту крыўду!
14
Ужо трэці раз зьбіраюся да вас прыбыць і ня буду вас абцяжарваць, бо шукаю ня вашага, але вас. Бо ня дзеці бацькам павінны сабіраць маёмасьць, але бацькі дзецям.
15
Я вельмі ахвотна панясу выдаткі і нават самога сябе аддам за душы вашыя. Дык ці чым больш вас люблю, тым буду менш люблены?
16
Хай будзе і так, я не абцяжарваў вас, але, можа, будучы хітрым, подступам вас здабыў.
17
Дык ці праз тых, каго пасылаў да вас, падмануў я вас?
18
Прасіў Ціта і паслаў з ім брата. Ці Ціт вас падмануў? Ці мы не хадзілі ў тым самым духу? Ці не па тых самых сьлядах?
19
Вы ўжо даўно думаеце, што мы перад вамі апраўдваемся. На віду Бога ў Хрысьце кажам, а ўсё, найдаражэйшыя, на збудаваньне вашае.
20
Бо баюся, прыйшоўшы да вас, знайду вас такімі, якімі не хацеў бы вас знайсьці, ды ці і вы ня знойдзеце мяне такім, якога вы сабе ня хочаце, каб часам не было ў вас спрэчак, зайздрасьці, гневу, сварак, ачарненьняў, абмовы, пыхлівасьці, звадкі,
21
каб, калі прыйду да вас зноў, не ўпакорыў мяне Бог мой перад вамі і каб мне не прыйшлося аплакваць многіх сярод вас, каторыя дапусьціліся перад тым грахоў і не навярнуліся з нячыстасьці, распусты ды разбэшчанасьці, якіх дапусьціліся.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13