bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
2 Corinthians 2
2 Corinthians 2
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 3 →
1
Я пастанавіў сабе, каб не ісьці да вас зноў у смутку,
2
бо калі я вас засмучаю, хто мяне парадуе, калі ня той, хто быў мною засмучаны?
3
І пісаў я вам пра гэта, каб, прыбыўшы, ня мець смутку ад тых, ад якіх належалася б радавацца, бо я перакананы адносна ўсіх вас, што мая радасьць таксама вашая (радасьць).
4
Бо з вялікім жалем і тугою сэрца ды са сьлязамі пісаў я вам не дзеля таго, каб засмуціць вас, але каб вы адчулі, якую вялікую любоў маю я да вас.
5
Калі хто стаўся прычынай смутку, то не мяне (толькі) засмуціў, але, каб лішне не сказаць, часткова і ўсіх вас.
6
Такому хопіць кары, вызначанай большасьцю,
7
так што лепш выпадае такому дараваць ды пацешыць, каб церазмерная згрызота яго не ахапіла.
8
Таму прашу вас, каб выказалі такому любоў.
9
Бо з гэтаю мэтаю я пісаў, каб вас выпрабаваць, ці ва ўсім вы паслухмяныя.
10
Каму вы дароўваеце, таму і я; бо і я, калі каму прабачыў, дык прабачыў дзеля вас ад імя Хрыста,
11
каб ня зьвёў нас шатан, бо подступы яго добра нам вядомыя.
12
Калі я прыбыў у Трааду вясьціць Эвангельле Хрыстовае, і брама была мне адкрыта ў Госпадзе,
13
дух мой ня меў супакою, бо не спаткаў Ціта, брата майго. Таму я разьвітаўся з імі і падаўся ў Македонію. Годнасьць апостальскага пакліканьня
14
Хай будзе Богу падзяка за тое, што дае нам перамагаць у Хрысьце заўсёды, ды праз нас усюды выяўляе пах пазнаньня свайго.
15
Мы вось мілы Богу пах Хрыстовы сярод тых, што дасягаюць збаўленьня, і сярод тых, што ідуць на загубу:
16
для адных — пах труючы на сьмерць, а для другіх — пах жыцятворны на жыцьцё. І хто здатны на гэта?
17
Мы бо не фальшуем Слова Божага як многія, але вясьцім шчырым сэрцам, як ад Бога на віду Бога ў Хрысьце.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13