bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
2 Corinthians 4
2 Corinthians 4
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 5 →
1
Дзеля таго, маючы з міласэрдзя Божага гэтае паслугаваньне, ня падаем духам.
2
Наадварот, мы стрымліваемся ад скрытых учынкаў сораму, ня кідаемся ў хітрыкі, ды не фальшуем Слова Божага, але адкрытым вяшчэньнем праўды прадстаўляем сябе перад Богам сумленьню кожнага чалавека.
3
Калі нашае Эвангельле закрытае, дык закрытае для тых, што ідуць на загубу,
4
няверучым, каторым баговішча гэтага сьвету засьляпіў розум, каб ня зьзяла для іх сьвятло Эвангельля славы Хрыста, каторы ёсьць вобразам нябачнага Бога.
5
Бо мы не саміх сябе абвяшчаем, але Хрыста Езуса, Госпада; а мы — вашыя слугі праз Езуса.
6
Бо Бог, каторы загадаў: “Хай з цемры засьвеціць сьвятло”, — сам асьвяціў нашыя сэрцы, каб асьвяціць нас пазнаньнем хвалы Божай у вобліку Езуса Хрыста.
7
Але мы гэты скарб носім у гліняных пасудзінах, каб было відаць, што гэтая вялізарная моц ад Бога, а не ад нас паходзіць.
8
Мы зусюль уцісканыя, але не прыдушаны; жывём у праблемах, але ня ў роспачы;
9
церпім перасьледваньні, але не пакінутыя; мы паваленыя, але ня гінем;
10
заўсёды носім у целе нашым кананьне Езуса, каб і жыцьцё Езуса выявілася ў целе нашым.
11
Бо мы, каторыя жывём, заўсёды выдаваныя на сьмерць дзеля Езуса, каб і жыцьцё Езуса выявілася ў нашым сьмяротным целе.
12
Так што сьмерць дзейнічае ў нас, а жыцьцё — у вас.
13
А маючы такі самы дух веры, аб якім напісана: “Я ўверыў, і таму прамовіў”, і мы верым, і таму гаворым,
14
ведаючы, што Той, хто ўваскрасіў Госпада Езуса, таксама і нас уваскрасіць з Езусам ды паставіць разам з вамі.
15
Бо ўсё гэта дзеля вас, каб шчодрасьць ласкі тым большую выклікала ў многіх удзячнасьць на хвалу Богу.
16
Таму мы і не губляем надзеі, бо хоць наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, то аднак той, што ўнутры, з дня на дзень аднаўляецца.
17
Бо малое цяперашняе цярпеньне рыхтуе нам невымоўную і вечную хвалу ў будучым веку.
18
Бо мы не глядзім на тое, што бачнае, але на тое, што нябачнае, бо відомыя рэчы — часовыя, а нябачныя — вечныя.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13