bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
2 Corinthians 11
2 Corinthians 11
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 12 →
1
О, каб вы маглі сьцярпець крыху маю неразумнасьць! Але ж вы і церпіце мяне!
2
Бо руплюся я дзеля вас Божаю руплівасьцю, бо заручыў я вас з адным мужам ды маю завесьці вас да Хрыста, як чыстую дзявіцу.
3
Але баюся, каб як зьмей зьвёў Эву сваёю хітрасьцю, гэтак і вашыя думкі не спаганіліся і не адвярнуліся ад прастаты і чыстасьці, якая ў Хрысьце.
4
Калі б хто прыйшоў і стаў вясьціць другога Езуса, каторага мы вам не вясьцілі, або калі б вы атрымалі іншага Духа, каторага вы не прынялі, або іншае Эвангельле, каторае не атрымалі, вы б гэта цярпліва зносілі.
5
Але я думаю, што і я ня менш зрабіў, чым вялікія апосталы.
6
І хоць я дурны ў слове, але ня ў ведзе. І гэта мы вам паказалі многімі спосабамі.
7
Ці ж я саграшыў, паніжаючы сябе і павышаючы вас, вешчучы дарма вам Эвангельле Божае?
8
Абіраў я іншыя цэрквы, бяручы на пражытак дзеля служэньня вам.
9
І калі прабываў у вас і апынуўся ў недастатку, нікому ня быў я цяжарам, бо калі мне чаго не хапала, дык дапаўнялі браты, прыбыўшыя з Македоніі; і нічым не абцяжарваў вас і далей ня буду вас абцяжарваць.
10
Як Хрыстовая праўда прабывае ў-ва мне, так гэтае пахвалы ніхто ад мяне не адыме ў землях Ахаі.
11
Чаму? Ці можа таму, што вас не люблю? Бог гэта ведае!
12
Што вось раблю, тое і далей буду рабіць, каб ня мелі магчымасьці да спахвалы тыя, што яе шукаюць; каб былі і мы ў тым, з чаго яны хваляцца.
13
Бо тыя фальшывыя апосталы — гэта крывадушныя працаўнікі, якія прыкідваюцца Хрыстовымі апосталамі.
14
Ды ня дзіва, бо нават сам шатан перамяніўся ў анёла сьвятла.
15
Таму нічога незвычайнага, што і ягоныя слугі прыкідваюцца слугамі справядлівасьці, але канец іхні будзе паводле іх учынкаў.
16
І зноў паўтараю: не лічыце мяне за неразумнага! А калі ўжо лічыце, дык паслухайце мяне, як неразумнага, каб мог і я хоць крыху пахваліцца.
17
Што скажу, тое скажу не па волі Госпада, але як бы ў неразумнасьці ў гэтай форме пахвалы.
18
Калі вось многія хваляцца паводле цела, дык і я буду хваліцца.
19
Ахвотна бо вы церпіце неразумных, самі будучы разумнымі.
20
Церпіце, калі хто бярэ вас у няволю, калі хто вас аб’ядае, калі хто абірае, калі хто над вамі выносіцца, калі хто б’е вас па твары.
21
Кажу гэта на сорам, як быццам мы бясьсільныя былі, калі нехта мае ў гэтым адвагу, кажу ў неразумнасьці, дык і я адважуся.
22
Яны Гебраі? Дык і я! Яны Ізраэльцы? Дык і я! Яны насеньне Абрагама? Дык і я!
23
Слугі Хрыста? Здурэўшы кажу, дык і я куды больш! Болей у працы, болей у вязьніцы, бязьмерна ў пабоях, часта ў небясьпецы сьмерці.
24
Праз Юдэяў пяць разоў быў біты па сорак удараў без аднаго,
25
тры разы білі палкамі, раз каменавалі, тры разы быў разьбіты карабель на моры, ноч і дзень быў у глыбінях мора.
26
Часта ў падарожжах, у небясьпеках на рэках, у небясьпеках ад разбойнікаў, у небясьпеках ад свайго народу, у небясьпеках ад паганаў, у небясьпеках у горадзе, у небясьпеках у пустыні, у небясьпеках на моры, у небясьпеках ад фальшывых братоў,
27
у працы і зьнямозе, у частым чуваньні, у голадзе і смазе, у многіх пастах, у холадзе і нагасьці,
28
не гаворачы ўжо аб сваім штодзённым клопаце пра ўсе цэрквы.
29
Хто зьнемагаецца, каб я не зьнемагаўся? Хто горшыцца, каб я не адчуваў гэтага?
30
Калі належыцца хваліцца, буду і я хваліцца з сваіх немачаў.
31
Бог і Айцец Госпада Езуса, які багаслаўлены навекі, ведае, што я не хлушу.
32
У Дамашку намесьнік караля Арэты загадаў пільнаваць горад Дамашчанаў, хочучы мяне схапіць
33
і ў кашы спусьцілі мяне праз мур, і так я уцёк з рук ягоных.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13