bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
2 Corinthians 10
2 Corinthians 10
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 11 →
1
Дарэчы, я сам, Павал, перасьцерагаю вас праз ціхасьць і ласкавасьць Хрыстову, што вось я між вас быў уважаны вамі за пакорнага, а цяпер, далёкі ад вас, — за залішне суровага да вас.
2
Дык вось малю вас, каб, як прыбуду, ня змушаны быў ужыць строгасьці, з якою манюся паставіцца да тых, каторыя ўважаюць, што ходзім мы паводле цела.
3
Бо хоць мы ходзім у целе, не ваюем паводле цела.
4
Наша вось зброя баявая не цялесная, але мае моц Божую для нішчэньня крэпасьцяў; ёю руйнуем замыслы
5
і ўсякую пыху, выступаючую супраць пазнаньня Бога, ды ўсякі розум бяром у палон Хрысту,
6
і пры тым гатовыя пакараць непаслухмянасьць кожнага, калі паслухмянасьць вашая станецца дасканалай.
7
Гляньце праўдзе ў вочы! Калі хто ўважае, што ён Хрыстовы, дык хай разважыць тое, што і мы, таксама як ён, Хрыстовыя.
8
Бо не было б мне сорамна, калі б я захацеў хваліцца тою ўладаю, каторую нам даў Госпад на будаваньне вас, а не на нішчэньне.
9
Але, не хацеў бы, каб выглядала, што я вас палохаю лістамі.
10
Некаторыя кажуць: “Лісты моцныя і грозныя, выгляд жа цела просты і слова звычайнае”.
11
Хто так думае, хай ведае, што якія мы здалёк і ў словах лістоў, такімі ж будзем і між вамі ў дзейнасьці.
12
Мы бо ня маем адвагі ані раўняцца, ані супастаўляцца з тымі, што самі сябе выстаўляюць. Бо яны мераюць сябе меркай сваёй асобы, раўняючы сябе з сабой, і гэтак не выказваюць вялікага розуму.
13
Ня будзем мы хваліцца па-над меру, але будзем ацэньваць сябе ў межах, вызначаных нам Богам, каб маглі дасягнуць і вас.
14
Бо не пераходзім належнай меры, як тыя, што да вас яшчэ не дайшлі, мы бодайшлі да вас Эвангельлем Хрыста.
15
Ня хвалімся бяз меры чужою працаю. Спадзяемся аднак, што з узрастаньнем вашай веры мы таксама ўзрастаць будзем у вас па нашай мерцы,
16
каб і далей у краях па-за вамі эвангелізаваць, ня хвалячыся тым, што было ўжо зроблена іншымі.
17
Хто хваліцца, хай у Госпадзе хваліцца.
18
Бо ня той выпрабаваны, хто сам сябе хваліць, але той, каго Госпад хваліць.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13