bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
2 Corinthians 9
2 Corinthians 9
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 10 →
1
Аб паслузе, якая робіцца для сьвятых, няма мне патрэбы пісаць вам,
2
бо ведаю пра вашу ахвоту, дзеля якой хвалюся вамі сярод Македонцаў, што Ахая прыгатавана ад мінулага году, і так ваша руплівасьць заахвоціла многіх.
3
Паслаў жа я братоў, каб у гэтым выпадку мая спахвала вамі не была пустой, але, як ужо казаў, былі вы прыгатаванымі.
4
Бо каб прыбылі са мною Македонцы, ды каб засталі вас непрыгатаванымі, засаромілі б нас — каб не сказаць і вас, — з гэтае прычыны.
5
Дык вось палічыў я патрэбным прасіць братоў, каб яны выйшлі да вас перад намі ды загадзя паклапаціліся падрыхтаваць абяцаны дар як шчодрае багаславенства, а не як вымушаны датак.
6
Бо так ёсьць: хто скупа сее, той скупа і жне, а хто шчодра сее, той шчодра і жаць будзе.
7
Таму хай кожны дае, як пастанавіла сэрца ягонае, не шкадуючы і не змушаючы сябе, бо таго, хто з радасьцю дае, любіць Бог.
8
Магутны Бог можа шчодра ўзбагаціць вас усякімі ласкамі, каб усюды і ва ўсім мелі вы дастатак, ды каб вам заставалася яшчэ на добрыя ўчынкі,
9
як напісана: “Раздаў, даў убогім, справядлівасьць ягоная будзе трываць вечна”.
10
А Той, хто дае насеньне сейбіту, дасьць і хлеб да яды, ды зерне ваша размножыць, і павялічыць плён справядлівасьці вашай,
11
каб вы былі багатыя ўсім, поўныя прастаты, якая прынукае нас да дзякаваньня Богу.
12
Бо гэта нашая паслуга ня толькі дапаможа сьвятым у бядзе, але яшчэ заахвоціць іх да многіх падзякаў Богу.
13
Дык дасьведчыўшы такое служэньне, будуць яны хваліць Бога за тое, што вы паслухмяныя вызнаванаму вамі Эвангельлю Хрыста, ды за шчырую лучнасьць з імі і з усімі,
14
і ў сваіх маленьнях за вас будуць выяўляць прыхільнасьць вам дзеля шчодрай у вас ласкі Бога.
15
Хай будзе падзяка Богу за невымоўны дар Ягоны!
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13