bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
2 Corinthians 6
2 Corinthians 6
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 7 →
1
Мы, як супрацоўнікі (Божыя), перасьцерагаем вас, каб вы не марнавалі ласкі Божай,
2
бо Ён кажа: “У час прыдатны выслухаў Я цябе ды ў дзень збаўленьня ўспамог цябе”. Вось цяпер час прыдатны, вось цяпер дзень збаўленьня!
3
Не даючы нікому магчымасьці горшыцца, каб не глуміліся з служэньня (нашага),
4
мы ў-ва ўсім выяўляем сябе слугамі Бога: у вялікай цярплівасьці, у горы, у недастатках, ва ўцісках,
5
пад ударамі, у вязьніцах, у бунтах, у трудах, у недаспаньнях, у пастах,
6
у чыстасьці, у мудрасьці, у вялікадушшы, у дабраце, у Духу Сьвятым, у шчырай любові,
7
у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй праўды ў правай і левай руцэ,
8
у пашане і ў ганьбе, у добрай і ліхой славе; нібы ашуканцы, але праўдамоўныя,
9
быццам няведамыя, а ўсё ж добра вядомыя,быццам уміраючыя, а вось жывём, быццам караныя, але не замораныя,
10
як бы сумныя, але заўжды вясёлыя, быццам убогія, а ўсё ж узбагачаючыя многіх, як тыя, што нічога ня маюць, а ўсім валодаючыя.
11
Вусны нашыя адкрыліся да вас, Карыньцяне, нашае сэрца расшырылася.
12
Вам ня цесна ў нас, але цесна ў вашых сэрцах.
13
Адгаджаючыся нам у той сам спосаб, як да сваіх дзяцей гавару: адкрыйцеся і вы.
14
Не запрагайцеся з няверучымі пад адно ярмо. Бо што мае супольнага справядлівасьць з несправядлівасьцю? Або якая супольнасьць сьвятла з цемраю?
15
Альбо якая згода Хрыста з Бэліярам, або якая частка веручага з няверучым?
16
Або якая лучнасьць сьвятыні Божай з ідаламі? Бо вы ёсьць сьвятыня Бога жывога, як кажа Бог: “Пасялюся ў іх і буду хадзіць сярод іх, і буду іх Богам, а яны будуць Маім народам.
17
Таму выйдзіце з-паміж іх і адлучыцеся ад іх, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нічога нячыстага, і Я вас прыйму,
18
і буду вам Айцом, а вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі, — кажа Госпад Усемагутны.”
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13