bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Job 13
Job 13
Belarusian Bokun
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 14 →
1
Усё гэта бачыла вока маё, і чула вуха маё, і ўсё зразумела.
2
Тое, што вам вядома, і я ведаю, і я ня горшы ад вас.
3
Я хачу гаварыць з Усемагутным і прагну Богу прадставіць [справу маю].
4
Бо вы задумалі няпраўду, вы — лекары, нічога ня вартыя.
5
Калі б вы маўчалі, вы зьявілі б гэтым мудрасьць!
6
Паслухайце скаргу маю, і зважце на адказ вуснаў маіх.
7
Ці належала вам дзеля Бога казаць няпраўду, і дзеля Яго гаварыць хлусьліва?
8
Ці належала вам быць крывадушнымі дзеля Яго, і за Бога на судзе спрачацца?
9
Ці добра будзе, калі Ён вас будзе выспрабоўваць? Ці зможаце з Яго насьміхацца, як насьміхаюцца з чалавека?
10
Ён, караючы, пакарае вас, калі будзеце патаемна зважаць на аблічча.
11
Няўжо веліч Ягоная не палохае вас, і страх Ягоны не агартае вас?
12
Напаміны вашыя — гэта словы з попелу, а вежы вашыя — вежы гліняныя.
13
Памаўчыце крыху, а я буду гаварыць, і няхай што заўгодна прыйдзе на мяне.
14
Навошта мне кусаць цела маё зубамі маімі і душу маю трымаць рукамі маімі.
15
Хоць бы і забіў мяне [Бог], буду мець у Ім надзею, і буду абараняць шляхі мае перад абліччам Ягоным.
16
У гэтым будзе збаўленьне маё, бо ніводзін бязбожнік ня прыйдзе перад аблічча Ягонае.
17
Слухайце ўважліва словы мае, і няхай будзе ў вушах вашых тлумачэньне маё.
18
Бо я пачаў суд, і ведаю, што я [буду] апраўданы.
19
Хто будзе судзіцца са мной? Тады я змоўкну, і [гатовы] памерці.
20
Дзьвюх толькі рэчаў не рабі са мною, і тады я ня буду хавацца ад аблічча Твайго:
21
аддалі руку Тваю ад мяне і жах Твой няхай не палохае мяне.
22
Пакліч мяне, і я адкажу Табе, або я буду гаварыць, а Ты адкажы мне.
23
Якія грахі і правіны я маю? Пакажы мне грэх мой і правіны мае.
24
Чаму Ты хаваеш аблічча Тваё і лічыш мяне за ворага для Цябе?
25
Ці Ты пужаеш лісток, які [ветрам] сарваны, і гонішся за сухой саломай?
26
Бо Ты пішаш пра мяне прыкрасьці і прыгадваеш мне грахі маладосьці маёй.
27
Ты замыкаеш у калоду ногі мае, і пільна назіраеш сьцежкі мае, і дасьледуеш усе сьляды мае.
28
І я марнею, як спарахнелае дрэва і як адзеньне, якое моль патачыла.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42