bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Job 8
Job 8
Belarusian Bokun
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 9 →
1
І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў:
2
«Як доўга ты будзеш так гаварыць? Словы вуснаў тваіх — як вецер гвалтоўны.
3
Ці ж Бог фальшуе суд? Ці Ўсемагутны перакручвае справядлівасьць?
4
Калі сыны твае саграшылі супраць Яго, дык Ён аддаў іх у рукі злачыннасьці іхняй.
5
Аднак, калі ты на сьвітаньні зьвернешся да Бога і будзеш маліць Усемагутнага,
6
і калі будзеш чысты і праведны, Ён сустрэне цябе і дасьць табе супакой паводле праведнасьці тваёй.
7
І хоць былі малыя пачаткі твае, канец твой будзе вельмі вялікі.
8
Распытай пакаленьні даўнейшыя і зваж на досьвед бацькоў тваіх,
9
бо мы — учора [нарадзіліся] і мала ведаем, бо дні нашыя на зямлі — быццам цень.
10
А яны навучаць цябе, і скажуць табе, і ад сэрца свайго скажуць слова табе.
11
Ці ж можа расьці трысьнёг бяз вільгаці, або чарот без вады?
12
Ён яшчэ квітнее і не сарваны рукой кветкі ягоныя, але ён сохне раней за ўсю траву.
13
Такі шлях усіх, якія забываюцца пра Бога, і надзея бязбожнага загіне.
14
Надзея яго ценькая, як нітка, пэўнасьць ягоная — як павуціньне.
15
Абапрэцца ён на дом свой, але той не ўстаіць, схопіцца за яго, але ён не ўтрымаецца.
16
Зелянее ён на сонцы, і выпускае галінкі свае,
17
і ў купу каменьняў запускаюцца карэньні ягоныя, і паміж камянёў ён вырас.
18
А калі вырвуць яго з месца ягонага, адрачэцца яно ад яго: “Ня ведаю я цябе”.
19
Такая вось радасьць шляху ягонага, а з пылу вырастаюць іншыя.
20
Бог не адкіне нявіннага і не падасьць рукі ліхотнікам.
21
Ён напоўніць вусны твае сьмехам, і губы твае — радасным ускліканьнем.
22
Тыя, што ненавідзяць цябе, асаромяцца, і не ўстаіць намёт бязбожных».
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42