bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Job 5
Job 5
Belarusian Bokun
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 6 →
1
Дык крычы, калі ёсьць той, хто адкажа табе? Да каго са сьвятых ты зьвернешся?
2
Бо неразумнага забівае гняўлівасьць, а дурнога губіць зайздрасьць.
3
Я бачыў, як дурны разжываецца, але ў момант спарахнеў дом ягоны.
4
Сыны ягоныя без ратунку, іх топчуць у браме, і няма каму ратаваць іх.
5
Ураджай ягоны зьесьць галодны, і з-за агароджы схопіць, і прагны праглыне багацьце ягонае.
6
Ня з пылу бярэцца няшчасьце, і не з зямлі расьце гора.
7
Але чалавек нараджаецца на пакуты, як зьнічкі — каб паднімацца ўгору.
8
Таму я буду прасіць Бога, і да Бога ўзьнясу справу маю.
9
Ён творыць рэчы недаследныя і вялікія, і цуды незьлічоныя.
10
Ён дае дождж на аблічча зямлі, і поіць палеткі вадою.
11
Ён падымае прыніжаных высока, і тых, што смуткуюць, суцяшае збаўленьнем.
12
Ён разьбівае намеры ліхотнікаў, каб не змаглі рукі іхнія выканаць тое, што задумалі.
13
Ён ловіць хітрых у глупоце іхняй, і змову крывадушнікаў робіць марнай.
14
Удзень падаюць у цемру, і быццам уночы, навобмацак ідуць апоўдні.
15
Ён ратуе беднага ад мяча, і бедака — ад рукі нахабніка.
16
І ёсьць надзея для ўбогага, а крыўда зачыняе вусны свае.
17
Шчасьлівы чалавек, якога дакарае Бог; таму навучаньнем Усемагутнага не пагарджай.
18
Ён раніць, і Ён лечыць, Ён ударае і аздараўляе Сам рукамі Сваімі.
19
Ад шасьці бедаў збавіць цябе, і ў сёмы раз не кране няшчасьце цябе.
20
У голад Ён захавае цябе ад сьмерці, і ў час вайны ад мяча ўратуе.
21
Усьцеражэшся ты ад кусьлівага языка, і не збаішся спусташэньня, калі яно прыйдзе.
22
У час спусташэньня і голаду будзеш ты сьмяяцца, і ня будзеш баяцца зьвяроў палявых.
23
З камянямі палявымі дамова твая, і зьвяры дзікія будуць прыязныя табе.
24
І ты даведаешся, што намёт твой у супакоі, і, наведваючы жытло тваё, ня знойдзеш нястачы.
25
І убачыш ты, што насеньне тваё шматлікае, і нашчадкі твае — быццам трава на зямлі.
26
І ўвойдзеш у магілу ў гадах сьпелых, як кладзецца сноп пшаніцы ў час свой.
27
Як мы дасьледвалі гэта, так і ёсьць. Паслухай гэта, і сам зразумееш».
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42