bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Job 6
Job 6
Belarusian Bokun
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 7 →
1
І адказаў Ёў, і сказаў:
2
«О, каб было ўзята на вагу гора маё, і разам з ім узважаны пакуты мае!
3
Цяпер вось яно цяжэйшае за пясок марскі, таму неразважныя словы мае.
4
Бо стрэлы Ўсемагутнага ў-ва мне, і атруту іхнюю п’е дух мой, і страхі Божыя ваююць супраць мяне.
5
Ці будзе раўсьці асёл, маючы траву? Або ці будзе рыкаць вол, стоячы пры поўным жолабе?
6
Ці ж есьць хто нясмачнае, якое не пасолена? Або ці можа смакаваць бялок яечны?
7
Тое, чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер у хваробе сталася ежай для мяне.
8
Хто зробіць, каб споўнілася жаданьне маё, і тое, чаго чакаю, ці дасьць мне Бог?
9
Няхай Бог раструшчыць мяне, няхай працягне руку Сваю і зьнішчыць мяне!
10
Няхай будзе гэта пацехай маёй, і я буду радавацца ў мучэньнях маіх, бо не пагардзіў словамі Сьвятога.
11
Якая сіла мая, каб вытрываць ўсё гэта? Або які канец мой, каб цярпліва перанесьці ўсё гэта.
12
Ці цьвёрдасьць камяня — гэта сіла мая? Або ці цела маё з медзі?
13
Ці я маю дапамогу для сябе і ці ёсьць для мяне ратунак?
14
Хто ня зьявіць сябру свайму міласэрнасьць? Хіба той, хто не баіцца Ўсемагутнага?
15
Браты мае здрадзілі мяне, як рэчышчы ручаёў, якія зьнікаюць.
16
Яны чарнеюць ад лёду, калі спадзе на іх сьнег,
17
а ў час, калі сушыць, яны высыхаюць, і ў сьпякоту зьнікаюць з мейсца свайго.
18
І зводзяць яны падарожнікаў са шляхоў іхніх, і тых, што вандруюць праз пустыню, губяць.
19
Падарожныя з Тэмы шукаюць праходу да іх, і вандроўнікі з Шэвы ўскладаюць надзею на іх,
20
і расчароўваюцца ў спадзяваньні сваім, прыйшлі туды і набраліся сораму.
21
Такія і вы для мяне цяпер: убачылі няшчасьце маё і напоўніліся страхам.
22
Ці ж я прасіў вас: “Прынясіце мне штосьці, і з маёмасьці вашай падаруйце мне.
23
Вызваліце мяне з рукі ворага, і вырвіце мяне з рукі прыгнятальніка”?
24
Навучыце мяне, а я памаўчу, і калі я заблукаў, растлумачце мне.
25
Якія балючыя словы праўды! Але што даводзяць дакараньні вашыя?
26
Вы прыдумляеце словы на абвінавачваньне, але на вецер пускаеце словы вашыя.
27
На сірату вы нападаеце і робіце шкоду сябру вашаму.
28
Цяпер, прашу, паслухайце мяне, бо на вачах вашых не скажу няпраўды.
29
Паверце, няма тут падману! Паверце, я трымаюся праведнасьці сваёй.
30
Ці гавару я няпраўду? Ці паднябеньне маё ня цяміць, што ёсьць ліхотай?
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42