bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Job 3
Job 3
Belarusian Bokun
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 4 →
1
Пасьля гэтага Ёў расчынiў вусны свае i наракаў на дзень свой.
2
І адказаў Ёў, і сказаў:
3
«Няхай прападзе дзень, у які я нарадзiўся, i ноч, у якую было сказана: “Зачаты хлопец”.
4
Няхай дзень той пераменіцца ў цемру; няхай ня рупiцца пра яго Бог з вышыні, і няхай ня будзе ён асьветлены сьвятлом.
5
Няхай зацемняць яго цемра i цень сьмерцi, няхай схавае яго змрок, i няхай напоўнiцца ён хмарамі.
6
Няхай ноч тую агарне цемра, няхай ня будзе яна ўлiчана ў днях году, і няхай ня ўзгадваецца ў ліку месяцаў.
7
Няхай тая ноч будзе бясплодная, і няхай радасьць да яе не завітае.
8
Няхай праклiнаюць яе тыя, што дзень праклiнаюць, што гатовыя абудзiць Левiятана.
9
Няхай зьцямнеюць зоркi сьвiтаньня ейнага, каб чакала сьвятла i не дачакалася, і няхай ня ўбачыць яна зараніцы новага дня,
10
бо яна не зачынiла ўлоньня, якое нарадзiла мяне, i не ўхiлiла гора з вачэй маіх.
11
Чаму яшчэ ненароджаным, я не памёр? Чаму народжаны, не памёр раптам?
12
Навошта я быў прыняты каленямi? I навошта быў кормлены грудзьмi?
13
Цяпер вось спаў бы я моўчкi i адпачываў бы ў-ва сьне сваiм
14
з валадарамі i раднікамi зямлi, якія пабудавалi сабе дамы магілы,
15
і з князямi, якія багатыя золатам i якія срэбрам вылажылi дамы свае.
16
І як спарон схаваны быў бы я, або як немаўля, што ня бачыла сьвятла.
17
Там злачынцы больш не шалеюць, а змораныя працай там адпачываюць.
18
Там усе вязьнi жывуць бяз страху i ня чуюць крыку вартаўнiка.
19
Там разам малы i вялiкi, i слуга вольны ад пана свайго.
20
Навошта беднаму даецца сьвятло, і жыцьцё тым, што жывуць з горыччу душы,
21
якія чакаюць сьмерцi i не дачакаюцца, i шукаюць яе больш, чым скарб,
22
і вельмі радуюцца i цешацца, калі знойдуць.
23
Якая радасьць чалавеку, перад якiм шлях закрыты, і якога Бог атачае цемраю.
24
Уздыханьні мае апярэджваюць хлеб мой, і скаргі мае ільюцца як вада.
25
Бо страх, якога я баяўся, прыйшоў да мяне, i тое, перад чым я дрыжэў, напаткала мяне.
26
Не супакойваўся я, не маўчаў i не адпачываў, але прыйшло да мяне няшчасьце».
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42