bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Job 9
Job 9
Belarusian Bokun
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 10 →
1
І адказаў Ёў, і сказаў:
2
«Сапраўды, ведаю, што так ёсьць, але як апраўдаецца чалавек перад Богам?
3
Калі хто захоча спрачацца з Ім, Ён не адкажа яму і на адно пытаньне з тысячы.
4
Ён — мудры розумам і магутны сілаю. Хто супрацівіцца Яму і застанецца цэлым?
5
Ён пераносіць горы, і ня ведаюць яны, што Ён пераварочвае іх у гневе Сваім.
6
Ён зрушвае зямлю з месца ейнага, і падваліны яе трасуцца.
7
Ён загадвае сонцу, і тое не ўзыходзіць, і на зоркі накладае пячатку.
8
Ён Сам расьцягвае нябёсы і крочыць па хвалях марскіх.
9
Ён стварыў Воз, Касцоў, Стажар’е і зоркі паўднёвая.
10
Ён творыць вялікія і недасьледныя рэчы і цуды, якіх ніхто палічыць ня можа.
11
Калі Ён прыйдзе да мяне, я ня ўбачу Яго, а калі Ён адыйдзе, не заўважу.
12
Калі Ён раптам схопіць, хто Яму перашкодзіць? Або хто зможа сказаць: “Што Ты робіш?”
13
Бог ня стрымлівае гневу Свайго, перад ім схіляюцца служкі Рагаба.
14
Дык хто я такі, каб адказваць Яму і гаварыць з Ім падабранымі словамі?
15
Хоць бы я быў праведны, ня буду адказваць, буду толькі ўмаляць Судзьдзю свайго.
16
Калі буду клікаць, і Ён адкажа, не паверу, што Ён выслухаў голас мой.
17
Ён можа зьнішчыць ураганам мяне, і павялічыць раны мае без прычыны.
18
Ён ня дасьць супакою душы маёй, і напоўніць мяне бядотамі.
19
Што да сілы, дык Ён мацнейшы, што да суду, дык хто зможа Яго вінаваціць?
20
Калі б я хацеў сябе апраўдаць, вусны мае асудзяць мяне. І калі б я аказаўся нявінным, Ён прызнае мяне вінаватым.
21
Калі б я быў невінаваты, гэтага ня хоча ведаць душа мая, і я асуджу жыцьцё сваё.
22
Усё адно, кажу я, і невінаватага, і грэшнага Ён зьнішчыць разам.
23
Калі раптоўна некага біч [сьмерці] забівае, з бяды нявінных Ён насьміхаецца.
24
Зямля аддадзена ў рукі бязбожных, аблічча судзьдзяў яе Ён закрывае. Калі ня Ён гэта, дык хто?
25
Дні мае хутчэйшыя за бягуна, уцяклі і ня бычылі дабра,
26
праляцелі, як чаўны з чароту, і як арол, які імкне за здабычай.
27
Калі я скажу: “Забудуся пра смутак свой, зьмяню аблічча сваё і стану я вясёлы”
28
дык дрыжу дзеля ўсіх пакутаў маіх, ведаючы, што Ты не апраўдаеш мяне.
29
Калі я такі грэшны, навошта дарма мучуся?
30
Калі б я памыўся ў вадзе са сьнегу і лугам абмыў рукі свае,
31
то і тады Ты ўвапхнеш мяне ў балота і будзе брыдзіцца мною адзеньне маё.
32
Бо Ён — не чалавек, падобны да мяне, каб я мог адказаць Яму. Ён — не чалавек, з якім мне разам ісьці на суд.
33
Няма між намі пасярэдніка, які паклаў бы руку на абодвух.
34
Няхай Ён забярэ ад мяне біч Свой, і страх Ягоны няхай не палохае мяне.
35
І тады я буду гаварыць, і ня буду баяцца Яго, бо так я ня маю адвагі.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42