bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Job 15
Job 15
Belarusian Bokun
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 16 →
1
І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў:
2
«Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя, і ці напоўніць жывот свой ветрам палючым?
3
Ці будзе спрачацца словамі пустымі і словамі, якія нічым не дапамогуць?
4
Ты адкідаеш страх Божы і аслабляеш малітву да Бога.
5
Вусны твае гавораць паводле сапсутасьці тваёй, і ты карыстаешся мовай хітруноў.
6
Асуджаюць цябе вусны твае, але ня я, і губы твае сьведчаць супраць цябе.
7
Ці ты — першы чалавек, які нарадзіўся, і ці ты створаны раней за ўзгоркі?
8
Ці ты слухаў на нарадзе з Богам і ўзяў сабе мудрасьць?
9
Ці ты нешта ведаеш, чаго мы ня ведаем? Або нешта разумееш, чаго мы не разумеем?
10
Паміж нас ёсьць і старыя, і сівыя, старэйшыя, чым дні бацькі твайго.
11
Ці табе мала пацяшэньня Божага і лагоднага слова, якое табе сказанае?
12
Чаму так абураецца сэрца тваё, і чаму так ганарліва глядзяць вочы твае,
13
што ты гневаешся на Бога і вырываюцца такія словы з вуснаў тваіх?
14
Хто такі чалавек, каб быць яму беззаганым? І ці можа быць праведным народжаны жанчынаю?
15
Ён сьвятым Сваім не давярае, і нябёсы нячыстыя ў вачах Ягоных.
16
Тым больш брыдкі і сапсуты чалавек, які, як ваду, п’е ліхоту.
17
Паслухай мяне, і я распавяду табе, і тое, што бачыў, раскажу табе,
18
што мудрыя чулі і ня ўтойвалі гэтага бацькі іхнія.
19
Ім толькі была дадзена зямля, і паміж іх не хадзіў чужынец.
20
Бязбожнік мучыцца праз усё жыцьцё сваё, і няпэўны лік гадоў злачынцы.
21
Ён заўсёды чуе крык жахлівы вушамі сваімі, і калі падаецца, што ўсё спакойна, на яго нападае нішчыцель.
22
Ён ня верыць, што можа вырвацца з цемры, яму прызначана ад мяча загінуць.
23
Ён бадзяецца, [шукаючы] хлеба, і дзе ён? І ведае ён, што падрыхтаваны для яго дзень цемры.
24
Полохае яго бяда, і мучэньне яго агартае, як валадар, падрыхтаваны да бою.
25
Выцягвае ён руку сваю на Бога і хоча працівіцца Ўсемагутнаму,
26
і бяжыць на Яго з выцягнутай шыяй пад заслонай тоўстага шчыта.
27
Ён пакрыў твар свой тлушчам сваім, а з бакоў ягоных сала зьвісае.
28
Ён жыве ў гарадах апусьцелых, і у дамах неабжытых, даведзеных да заняпаду.
29
Ён ня будзе багаты, і не захаваецца маёмасьць ягоная, і на зямлі ён не запусьціць карэньняў.
30
Ня выберацца ён з цемры, і сьпёка спаліць парасткі ягоныя, і вецер абаб’е першацьвет ягоны.
31
Няхай ня верыць марнасьці ашуканы, бо марнасьць будзе ўзнагародай ягонай.
32
Перш, чым спыняцца дні ягоныя, ён зьвяне, і галіны ягоныя не зазелянеюць.
33
Скіне ён, як вінаградная лаза, недасьпелыя гронкі, і, як аліўка, страсе кветкі свае.
34
Грамада бязбожніка будзе бясплоднай, агонь спаліць намёты хабарнікаў.
35
Бо ён зачаў ліхоту і нарадзіў марнасьць, і нутро ягонае падман рыхтуе».
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42