bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Judges 10
Judges 10
Belarusian Bokun
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 11 →
1
Пасьля Абімэлеха на вызваленьне Ізраіля паўстаў Тола, сын Пуа, сына Додо, чалавек з пакаленьня Ісахара. Жыў ён у Шаміры на гары Эфраіма.
2
Ён судзіў Ізраіля дваццаць тры гады, і памёр, і пахаваны быў у Шаміры.
3
Пасьля яго быў Яір з Гілеаду, які судзіў Ізраіля дваццаць два гады.
4
Меў ён трыццаць сыноў, якія езьдзілі на трыццаці аслах, і мелі трыццаць гарадоў, якія па сёньняшні дзень называюцца селішчамі Яіра; яны ў зямлі Гілеад.
5
І памёр Яір, і пахаваны ён у Камоне.
6
А сыны Ізраіля дапускаліся новых грахоў перад абліччам ГОСПАДА. І служылі яны Баалам і Астартам, багам Араму, Сідону і Мааву, поруч багам сыноў Амона і Філістынцаў, і пакінулі яны ГОСПАДА, і не пакланяліся Яму.
7
І разгневаўся на іх ГОСПАД, і аддаў іх у рукі Філістынцаў і ў рукі сыноў Амона.
8
І яны перасьледавалі і страшна ўціскалі васямнаццаць гадоў сыноў Ізраіля, якія жылі за Ярданам у зямлі Амарэйцаў у Гілеадзе.
9
Сыны Амона пераходзілі таксама Ярдан ваяваць супраць Юды і Бэн’яміна, і ўсяго дому Эфраіма. І быў Ізраіль у вялікім уціску.
10
І клікалі сыны Ізраіля ГОСПАДА, і казалі: «Саграшылі мы перад Табою, бо пакінулі Бога нашага, а служылі Баалу».
11
І сказаў ім ГОСПАД: «Калі Эгіпцяне, Амарэйцы, сыны Амона і Філістынцы,
12
Сідонцы, а таксама Амалек і Мадыян ўціскалі вас, а вы клікалі Мяне, ці ж Я не вырываў вас з рук іхніх?
13
А вы ўсё роўна пакідалі Мяне і пакланяліся багам чужым. Таму вось ня буду ратаваць вас болей.
14
Ідзіце і клічце багоў, якіх вы выбралі, няхай яны вас ратуюць у час гора!»
15
І казалі сыны Ізраіля ГОСПАДУ: «Саграшылі мы. Зрабі з намі, што Табе падабаецца, толькі цяпер выратуй нас!»
16
І выкінулі яны спаміж сябе багоў чужых, якіх мелі, і служылі ГОСПАДУ, і Ён пашкадаваў Ізраіля ў горы ягоным.
17
У той час сыны Амона сабраліся і расклаліся табарам у Гілеадзе. А насупраць у Міцпе сабраліся сыны Ізраіля, і там разлажыліся табарам.
18
І гаварылі і народ, і князі Гілеадзкія адзін аднаму: «Хто пачне ваяваць першы супраць сыноў Амона, той будзе правадыром для ўсіх жыхароў Гілеаду».
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21