bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Judges 4
Judges 4
Belarusian Bokun
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 5 →
1
Пасьля сьмерці Эгуда сыны Ізраіля зноў пачалі рабіць ліхое перад абліччам ГОСПАДА.
2
І аддаў іх ГОСПАД у рукі Явіна, валадара Хананейцаў, які караляваў у Хацоры. Начальнікам войска ягонага быў Сісэра, які жыў у Харашэт-Гагаіме.
3
І клікалі сыны Ізраіля ГОСПАДА, бо Явін меў дзевяцьсот жалезных калясьніцаў і дваццаць гадоў бяз літасьці ўціскаў Ізраільцянаў.
4
У гэты час судзіла Ізраіль Дэбора праракіня, жонка Ляпідота.
5
Яна спраўляла суд пад пальмаю Дэборы, між Рамаю і Бэтэлем, на гары Эфраіма. І прыходзілі да яе сыны Ізраіля на суд.
6
Яна паслала паклікаць Барака, сына Абінаама, з Кадэшу Нэфталімавага і сказаць яму: «Вось што загадаў табе ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Ідзі і вядзі войска на гару Табор, і вазьмі з сабою дзесяць тысячаў ваяроў з сыноў Нэфталі і з сыноў Завулёна.
7
А Я прывяду да цябе да ракі Кішон начальніка войска Явіна, Сісэру і калясьніцы ягоныя, і ўсё мноства ягонае, і аддам яго ў рукі твае”».
8
Адказаў ёй Барак: «Калі ты пойдзеш са мною, і я пайду, а калі ня пойдзеш са мной, то і я не пайду».
9
Яна сказала яму: «Я пайду з табою, але ў гэтай выправе ты не здабудзеш славы, бо ў рукі жынчыны аддасьць ГОСПАД Сісэру». І прыгатавалася Дэбора, і разам з Баракам вырушыла ў Кадэш.
10
А Барак, сабраўшы сыноў Завулёна і Нэфталі ў Кадэшы, вырушыў з дзесяцьцю тысячамі ваяроў, маючы ў таварыстве сваім Дэбору.
11
А Хэвэр, Кенэянін, аддзяліўся ад іншых сыноў Кенэя, братоў сваіх, сыноў Хавава, цесьця Майсея, і разлажыўся табарам каля дуба ў Цаананіме каля Кадэшу.
12
І даведаўся Сісэра, што Барак, сын Абінаама, вырушыў на гару Табор.
13
І сабраў Сісэра ўсе калясьніцы свае, дзевяцьсот жалезных калясьніцаў, і ўсе дружыны свае, якія меў, і загадаў ім прыбыць з Харашэт-Гагаіму да ручая Кішон.
14
І сказала Дэбора Бараку: «Устань, бо ў гэты вось дзень аддасьць ГОСПАД у рукі твае Сісэру. Сам ГОСПАД пойдзе перад табою». І зыйшоў Барак з гары Табор, і разам з ім дзесяць тысячаў ваяроў.
15
Тады ГОСПАД навёў жах на Сісэру і на ўсе калясьніцы ягоныя, і на ўсё мноства войска ягонага перад вострывам мяча Барака, так, што сам Сісэра, выскачыўшы з калясьніцы, ўцякаў пешшу.
16
А Барак гнаў калясьніцы і войска аж да Харашэт-Гагаіму. І ўсё войска Сісэры загінула ад вострыва мяча, і ніводзін не ацалеў.
17
А Сісэра ўцякаў пешшу і прыбег да намёту Яэлі, жонкі Хэвэра Кенэяніна. Бо быў мір між Явінам, валадаром Хацору, і домам Хэвэра Кенеяніна.
18
Яэль, выйшаўшы з намёту на спатканьне Сісэры, сказала яму: «Увайдзі да мяне, пане мой, увайдзі, ня бойся». Ён увайшоў у намёт яе, і яна накрыла яго кілімам.
19
Ён папрасіў яе: «Дай мне, прашу, крыху вады, бо вельмі засьмягшы». Яна адкрыла буклак з малаком і дала яму напіцца, а потым зноў накрыла яго.
20
Сісэра папрасіў яе: «Пастой каля ўваходу ў намёт, і калі хто прыйдзе і будзе пытацца ў цябе: “Ці ёсьць тут хто?”, ты адкажы: “Нікога няма”».
21
Тады Яэль, жонка Хэвэра, узяла калок ад намёту і таксама молат, і ўвайшла ціха да яго, і прабіла яго скроні калком так, што той ўткнуўся ў зямлю, а ён спаў ад зьнямогі. Так ён памёр.
22
А тут і Барак, гонячыся за Сісэрам, надыйшоў. Яэль выйшла да яго і сказала: «Хадзем, я пакажу табе чалавека, якога ты шукаеш». Ён, калі ўвайшоў да яе, убачыў Сісэру, што ляжаў нежывы, з калком у скронях.
23
У той дзень прынізіў Бог Явіна, валадара Ханаанскага перад сынамі Ізраіля,
24
якія мацнелі штодзень і цьвёрдай рукой уціскалі Явіна, валадара Ханаанскага, пакуль ня зьнішчылі яго.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21