bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Judges 7
Judges 7
Belarusian Bokun
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 8 →
1
І ўстаў рана Еруббаал або Гідэон, і ўвесь народ з ім, і расклаліся табарам каля крыніцы, якая завецца Харод. А табар Мадыянцаў быў на поўнач ад узгорка Морэ ў лагчыне.
2
І сказаў ГОСПАД Гідэону: «Залішне народу пры табе, каб у яго рукі Я выдаў Мадыянцаў, бо Ізраіль можа прысвоіць сабе славу, памінуўшы Мяне, кажучы: “Мая рука вызваліла мяне”.
3
Дык так гавары да народу і кажы тым, хто слухае: “Хто баіцца і палахлівы, той няхай вернецца і зыйдзе з гары Гілеад”». І вярнулася з народу дваццаць дзьве тысячы, а засталося дзесяць тысячаў.
4
Сказаў зноў ГОСПАД да Гідэона: «Яшчэ зашмат народу. Завядзі яго да вады, дзе Я яго выспрабую. Пра каго табе скажу, каб ішоў з табою, той няхай пойдзе, а каму ісьці забараню, той няхай вернецца».
5
І калі ён павёў народ да вады, сказаў ГОСПАД Гідэону: «Хто языком будзе хлёбаць ваду, як звычайна сабакі хлёбаюць, пастаў іх асобна, а тых, што ўкленчыўшы будуць піць ваду, пастаў на другі бок».
6
І тых, якія хлёбалі ваду рукой, падносячы да вуснаў, было трыста чалавек. А ўсе астатнія пілі ўкленчыўшы.
7
І сказаў ГОСПАД Гідэону: «Трыма сотнямі людзей, якія хлёбалі ваду, Я вызвалю вас, і аддам Мадыянцаў у руку тваю, а ўсе астатнія няхай вернуцца ў дамы свае».
8
І ўзялі яны сабе ежу і трубы, і ўсім другім загадаў ён вярнуцца ў намёты свае, а тых трыста чалавек затрымаў пры сабе. Табар жа Мадыянцаў быў пад ім у лагчыне.
9
У тую ноч ГОСПАД сказаў яму: «Устань і ідзі ў табар, бо Я аддаю яго ў рукі твае.
10
Калі баішся ісьці адзін, няхай ідзе з табою Пура, слуга твой.
11
Калі ты пачуеш, што яны гавораць, тады ўмацуюцца рукі твае, і ты пойдзеш у табар ворагаў». І спусьціўся ён і слуга ягоны Пура да самых вартаўнікоў табару.
12
А Мадыянцы, Амалек ды ўсе ўсходнія народы разьмясьціліся ў лагчыне, шматлікія, як шаранча. Таксама вярблюдаў было бязь ліку, як пяску, што ляжыць на беразе мора.
13
Калі туды прыйшоў Гідэон, хтосьці расказваў сон суразмоўніку свайму: «Я вось бачыў такі сон: здавалася мне, што бохан хлеба ячменнага прыкаціўся да табару Мадыянцаў, і калі дакаціўся да намёту, ударыў у яго і перавярнуў яго, і намёт разваліўся».
14
І адказаў той, каму расказваў: «Гэта нішто іншае, як меч Гідэона, сына Ёаша, Ізраільцяніна. Аддаў Бог у рукі ягоныя Мадыянцаў і ўвесь табар іхні».
15
Калі Гідэон пачуў аповед пра сон ды яго тлумачэньне, пакланіўся Богу і, вярнуўшыся ў табар, загадаў: «Устаньце! Вось, ГОСПАД аддаў у рукі вашыя табар Мадыянцаў».
16
І падзяліў ён трыста чалавек на тры аддзелы, і даў кожнаму з іх трубы і пустыя збаны, а ў іх — паходні.
17
І сказаў ім: «Глядзіце на мяне, і рабіце тое самае, што я. Калі дайду да табару, што я буду рабіць, тое і вы рабіце.
18
Калі я затрублю ў трубу, то і вы трубіце кругом табару і крычыце: “[Меч] ГОСПАДА і Гідэона!”»
19
І дайшоў Гідэон і сто мужчынаў, якія былі з ім, да самага табару на пачатку сярэдняй начной варты, калі толькі паставілі вартаўнікоў. І затрубілі яны ў трубы, і пабілі збаны, што трымалі ў руках.
20
Адразу затрубілі ў трубы тры дружыны, і пабілі збаны, і ўзяўшы ў левую руку паходні, а ў правую — трубы, каб імі трубіць, крычалі: «Меч ГОСПАДА і Гідэона!»
21
І стаяў кожны на сваім месцы вакол табару, а ў-ва ўсім табары пачалі бегаць і крычаць, і кінуліся ўцякаць.
22
І калі тыя трыста чалавек трубілі ў трубы, напусьціў ГОСПАД меч аднаго на другога ў-ва ўсім табары. І табар уцёк аж да Бэт-Гашыты ў кірунку Царэтану, Абэль-Мэхолы каля Табаты.
23
І сабраліся Ізраільцяне з пакаленьняў Нэфталі і Асэра і з усяго пакаленьня Манасы, і гналіся за Мадыянцамі.
24
Гідэон паслаў пасланцоў на ўсе горы Эфраіма, абвяшчаючы: «Выступайце супраць Мадыянцаў і перахапіце у іх пераправы праз воды Ярдану аж да Бэт-Бары». І сабраліся ўсе сыны Эфраіма, і заступілі броды на Ярдане аж да Бэт-Бары.
25
І захапілі яны двух князёў Мадыянскіх, Арэба і Зээба, і забілі Арэба ў Цур-Арэбе, а Зээба — у Экэб-Зээба. І гналіся далей за Мадыянцамі, а галовы Арэба і Зээба прынесьлі Гідэону за Ярдан.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21