bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Judges 2
Judges 2
Belarusian Bokun
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 3 →
1
І зыйшоў Анёл ГОСПАДА з Гільгалу ў Бахім і сказаў: «Я вывеў вас з Эгіпту і завёў вас у зямлю, якую Я запрысяг бацькам вашым і абяцаў ім: “Не парушу запавету Майго з вамі навекі,
2
калі вы ня будзеце хаўрусавацца з жыхарамі зямлі гэтае, але разваліце ахвярнікі іхнія”. Але вы не захацелі паслухаць голасу Майго. Чаму вы гэтак зрабілі?
3
Дзеля таго і Я ня буду выганяць іх перад абліччам вашым, каб былі яны вам цернем, а багі іхнія — пасткаю».
4
Калі Анёл ГОСПАДА гаварыў яшчэ словы гэтыя да ўсіх сыноў Ізраіля, яны закрычалі і заплакалі.
5
Таму названае месца тое Бахім, і яны там склалі ахвяру ГОСПАДУ.
6
І адпусьціў Егошуа народ, і пайшлі сыны Ізраіля, кожны ў спадчыну сваю, каб узяць на ўласнасьць зямлю.
7
І служылі яны ГОСПАДУ ў-ва ўсе дні Егошуа і старшыняў, якія жылі пасьля ягонай сьмерці, і бачылі ўсе вялікія дзеяньні ГОСПАДА, якія ўчыніў Ён для Ізраіля.
8
І памёр Егошуа, сын Нуна, слуга ГОСПАДА, маючы сто дзесяць гадоў.
9
І пахавалі яго ў паселасьці ягонай у Тымнат-Хэрэсе на гары Эфраіма на поўнач ад гары Гааш.
10
І калі ўсё тое пакаленьне адыйшло да бацькоў сваіх, паўстала іншае пакаленьне пасьля іх, якое ня ведала ГОСПАДА і таго, што Ён зрабіў для Ізраіля.
11
Тады пачалі сыны Ізраіля дапускацца ліхоцьця перад абліччам ГОСПАДА ды служыць Баалам.
12
І пакінулі яны ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, і пайшлі за багамі чужымі, за багамі народаў, якія жылі навакол іх, і пакланяліся ім, і гневалі ГОСПАДА.
13
Яны пакінулі ГОСПАДА і служылі Баалу і Астарце.
14
І разгневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і аддаў іх у рукі рабаўнікоў, якія іх рабавалі, аддаў іх у рукі ворагаў, якія жылі вакол, і яны ўжо не маглі супрацівіцца ворагам сваім.
15
І ў-ва ўсім, што яны рабілі, рука ГОСПАДА была ім на зло, як ГОСПАД казаў і прысягаў. І былі яны ў вялікім уціску.
16
Тады паставіў ім ГОСПАД судзьдзяў, каб яны баранілі іх ад рукі крыўдзіцеляў іхніх.
17
Але і судзьдзяў не хацелі слухаць, паганячыся з багамі чужымі і ім пакланяючыся. Хутка збочвалі яны з дарогі, якою ішлі бацькі іхнія, якія захоўвалі загады ГОСПАДА. А яны рабілі насуперак.
18
Калі ГОСПАД даваў ім судзьдзяў, ГОСПАД быў з судзьдзёю, каб бараніць іх ад рук ворагаў іхніх праз увесь час судзьдзі, бо ГОСПАД літаваўся над імі, калі яны стагналі ад тых, што іх уціскалі і перасьледвалі.
19
Калі ж паміраў судзьдзя, яны адварочваліся і дапускаліся горшых злачынстваў, чым бацькі іхнія, ідучы за багамі чужымі, служачы ім і пакланяючыся ім, не пакідалі яны ўчынкаў сваіх ліхіх і ліхоты, з якою зжыліся.
20
І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на Ізраіля, і Ён сказаў: «За тое, што пакаленьне гэтае парушыла запавет Мой, які Я заключыў з бацькамі іхнімі, і ўзгардзілі яны словам Маім,
21
Я ня выганю перад імі паганаў, якіх пакінуў Егошуа, калі памёр,
22
каб праз іх выспрабаваць Ізраіля, ці будуць яны трымацца шляху ГОСПАДАВАГА і хадзіць па ім, як трымаліся бацькі іхнія, ці не?»
23
І пакінуў ГОСПАД народы гэтыя, і не захацеў адразу выганяць іх, і не аддаў іх у рукі Егошуа.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21