bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Judges 5
Judges 5
Belarusian Bokun
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 6 →
1
У той дзень засьпявалі Дэбора і Барак, сын Абінаама, кажучы:
2
«Адпомшчаны Ізраіль, бо народ выступіў дабраахвотна! Дабраславіце ГОСПАДА!
3
Слухайце, валадары, адкрыйце вушы, начальнікі. Я ГОСПАДУ буду сьпяваць, буду граць хвалу ГОСПАДУ, Богу Ізраіля!
4
ГОСПАДЗЕ, калі Ты выходзіў з Сэіру, калі Ты выходзіў з ваколіцаў Эдому, тады трэслася зямля, і неба плакала, і хмары лілі кроплі вады.
5
Горы таялі перад абліччам ГОСПАДА, перад абліччам ГОСПАДА, Бога Ізраіля.
6
У дні Шамгара, сына Аната, у дні Яэлі апусьцелі дарогі; а тыя, што хадзілі па іх, абыходзілі іх сьцежкамі бочнымі.
7
Зьніклі мужныя ў Ізраілі, іх ня стала, пакуль не паўстала я, Дэбора, і паднялася як маці ў Ізраілі.
8
Выбралі яны сабе багоў новых, і тады прыйшла вайна ў брамы, але не відаць ані шчыта, ані дзіды ў сарака тысячаў Ізраіля.
9
Сэрца маё зьвяртаецца да князёў Ізраіля, якія дабраахвотна ахвяраваліся за народ, дабраславіце ГОСПАДА!
10
Вы, што едзеце на асьліцах белых, і што сядзіце на кілімах і што ідзіцё дарогамі, сьпявайце!
11
Галасы тых, якія дзеляць здабычу пры вадапоях, няхай расказваюць пра справядлівасьць ГОСПАДА, пра дабрадзейства магуцьця Яго ў Ізраілю; тады зьбярэцца народ ГОСПАДАЎ каля брамаў.
12
Устань, устань, Дэбора! Устань, устань і засьпявай песьню! Устань, Барак, вазьмі палонных сваіх, сын Абінаама!
13
Тады апошнія сталіся як слаўныя, народ ГОСПАДА стаўся магутным.
14
Ад Эфраіма прыбылі князі ў даліну, за ім Бэн’ямін з народам сваім. Ад Махіра князі прыйшлі, і ад Завулёна тыя, што трымаюць скіпер.
15
Князі Ісахара былі з Дэбораю; і Ісахар разам з Баракам пасланы быў у даліну. А ў ваколіцах Рубэна разважаюць доўга.
16
Чаму ты сядзіш паміж аборамі, каб слухаць мэканьне статку? У ваколіцах Рубэна разважаюць доўга.
17
Гілеад адпачывае за Ярданам, а Дан як вандроўнік узыйшоў на караблі. Асэр жыве на беразе мора ды пры затоках сваіх застаўся.
18
Завулён ахвяраваў душу сваю на сьмерць, а Нэфталі — у гарыстых мясцовасьцях.
19
Прыйшлі валадары і ваявалі, ваявалі валадары Ханаану ў Таанаху ля водаў Мэгіддо, але здабычы срэбра не атрымалі!
20
З неба змагаліся зоркі, з шляхоў сваіх супраць Сісэры ваявалі.
21
Ручай Кішон панёс іх, ручай старадаўні, ручай Кішон; трымайся моцна, душа мая.
22
Тады гучаў тупат капытоў коней, калі імчалі іхнія коньнікі.
23
“Праклінайце Мэроз, — сказаў анёл ГОСПАДА, — праклінайце жыхароў ягоных, бо не прыйшлі яны на дапамогу ГОСПАДУ, на дапамогу ГОСПАДУ з ваярамі сваімі.”
24
Нях будзе дабраслаўлёная між жанчынамі Яэль, жонка Хэвэра Кенэяніна, няхай будзе яна дабраслаўлёная між жанчынамі ў намётах!
25
Таму, хто прасіў вады, яна дала малака, і ў чашы князёў прынесла яму малако.
26
Левай рукой узяла калок, а правай — кавальскі молат. Ударыла Сісэру, і прабіла галаву яму, скроні яго разьбіла.
27
Каля ног яе ён зваліўся, упаў і ляжаў, каля ног яе ўпаў, паваліўся. Дзе ўпаў, там і ляжаў нежывы.
28
Праз акно глядзіць маці Сісэры і галосіць праз ваконныя краты: “Чаму марудзіць калясьніца яго вярнуцца? Чаму не сьпяшаецца ён?”
29
Разумнейшыя з жанчынаў ейных адказваюць ёй, ды сама сабе паўтарае яна словы іхнія:
30
“Дык жа зьбіраюць здабычу і разьдзяляюць па паланянцы ці па дзьве кожнаму ваяру, а шаты каляровыя — здабыча для Сісэры, а на шыю жонкі валадара каляровыя хусткі”.
31
Няхай гэтак, ГОСПАДЗЕ, зьнікнуць усе ворагі Твае! А тыя, што любяць Цябе, няхай ясьнеюць як сонца, якое ўзыходзіць!» І зямля жыла ў супакоі сорак гадоў.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21