bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Judges 13
Judges 13
Belarusian Bokun
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 14 →
1
Сыны Ізраіля зноў пачалі рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА. І ГОСПАД аддаў іх на сорак гадоў у рукі Філістынцаў.
2
У Цоры быў нейкі чалавек з пакаленьня Дана на імя Маноах, які меў жонку няплодную.
3
І зьявіўся анёл ГОСПАДАЎ той жанчыне, і сказаў: «Хоць ты няплодная і бязьдзетная, але зачнеш і народзіш сына.
4
Сьцеражыся, ня пі ані віна, ані сікеры, і нічога нячыстага ня еш,
5
бо зачнеш і народзіш сына, галавы якога не кранецца лязо. Ён будзе назарэем Божым ад улоньня маці. Ён пачне выратоўваць Ізраіль з рук Філістынцаў».
6
Яна прыйшла да мужа і сказала яму: «Чалавек Божы прыходзіў да мяне, аблічча якога было як анёла ГОСПАДАВАГА, поўнае велічы. Не пытала я яго, адкуль ён, і не назваў ён мне імя свайго.
7
Ён сказаў мне: “Неўзабаве зачнеш і народзіш сына. Сьцеражыся, ня пі віна і сікеры, і нічога нячыстага ня еш, бо хлопец будзе назарэем Божым ад улоньня маці аж да дня сьмерці сваёй”».
8
І маліўся Маноах да ГОСПАДА, і казаў: «Прашу Цябе, Госпадзе, няхай чалавек Божы, якога Ты паслаў, прыйдзе зноў і навучыць нас, што мы павінны рабіць з юнаком, які мае нарадзіцца?»
9
І выслухаў ГОСПАД, што прасіў Маноах, і зьявіўся зноў анёл Божы жанчыне, якая сядзела ў полі, а мужа ейнага, Маноаха, не было разам з ёю.
10
І пасьпяшалася яна, і прыбегла да мужа свайго, і паведаміла яму: «Вось, аб’явіўся мне той чалавек, які тады быў прыйшоўшы да мяне».
11
Ён устаў і пайшоў за жонкай сваёй, і падыйшоў да чалавека таго, і сказаў яму: «Ці ты той, які размаўляў з жонкай маёй?» А ён адказаў: «Я».
12
І сказаў яму Маноах: «Калі споўніцца слова тваё, як нам сябе паводзіць з хлопцам ды што маем рабіць?»
13
І сказаў Маноаху анёл ГОСПАДАЎ: «Няхай усяго таго, што я сказаў жонцы тваёй, яна сьцеражэцца.
14
Няхай ня есьць нічога, што з вінаграду паходзіць, няхай ня п’е ані віна, ані сікеры, няхай нічога ня есьць нячыстага, але няхай тое, што я загадаў, выконвае».
15
І сказаў Маноах анёлу ГОСПАДАВУ: «Дазволь затрымаць цябе, пакуль прыгатуем страву для цябе з казьляняці».
16
Анёл ГОСПАДАЎ адказаў яму: «Калі ты мяне затрымаеш, я ня буду есьці хлеба твайго. А калі хочаш прыгатаваць цэласпаленьне, ахвяруй яго ГОСПАДУ». Бо Маноах ня ведаў, што гэта анёл ГОСПАДАЎ.
17
Маноах спытаўся ў анёла: «Якое імя тваё, і калі слова тваё споўніцца, як ушанаваць цябе?»
18
Анёл адказаў яму: «Навошта ты пытаешся пра імя маё, яно таямнічае».
19
І прынёс Маноах казьляня і ахвяру хлебную, і паклаў на скале, ахвяруючы ГОСПАДУ, Які творыць цуды. І глядзелі на гэта Маноах і жонка ягоная.
20
Калі полымя паднялося з ахвярніка ў неба, таксама анёл ГОСПАДАЎ падняўся ў полымі. Калі гэта ўбачылі Маноах і жонка ягоная, упалі з паклонам да зямлі.
21
І ўжо болей ня бачылі яны анёла ГОСПАДАВА. І зразумеў Маноах, што гэта анёл ГОСПАДАЎ,
22
і сказаў жонцы сваёй: «Хіба мы памром, бо мы бачылі Бога».
23
Адказала яму жонка: «Калі б ГОСПАД хацеў нас забіць, то не прыняў бы з рук нашых цэласпаленьня і ахвяры хлебнай, і ня даў бы бачыць нам усяго гэтага, і не сказаў бы нам усіх гэтых словаў».
24
І нарадзіла яна сына, і назвала яго імем Самсон. І хлопец рос, і дабраслаўляў яго ГОСПАД.
25
Дух ГОСПАДАЎ пачаў зыходзіць на яго ў табары Дана між Цораю і Эштаолам.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21