bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Judges 12
Judges 12
Belarusian Bokun
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 13 →
1
І вось сабраліся мужчыны Эфраіма і, прыйшоўшы ў Цафан, сказалі Ефтаху: «Чаму пайшоў ты ваяваць з Амонам і не захацеў нас паклікаць, каб ішлі з табой? За гэта мы спалім дом твой разам з табою».
2
Адказаў ім Ефтах: «Я і народ мой мелі вялікае змаганьне з Амонам. І клікаў я вас на дапамогу, але вы ня збавілі мяне ад рукі іхняй.
3
Бачачы гэта, выстаўляючы на небясьпеку жыцьцё сваё, пайшоў я на сыноў Амона, і выдаў іх ГОСПАД у рукі мае. Чым я заслужыўся, што сёньня вы падымаецеся ваяваць супраць мяне?»
4
І Ефтах сабраў да сябе ўсіх мужчынаў Гілеаду, і ваяваў супраць Эфраіма. І пабілі ваяры Гілеадзкія Эфраіма, бо той казаў: «Вы — уцекачы з Эфраіма. Гілеад жыве пасярод Эфраіма і Манасы».
5
І занялі Гілеадцы броды на Ярдане, якімі Эфраімцы маглі вярнуцца. І калі да броду прыбываў хто з уцекачоў і казаў: «Прашу, дазвольце мне прайсьці», Гілеадцы казалі яму: «Ці ты Эфраімец?» Калі той казаў: «Не»,
6
пыталіся ў яго: «Скажы: “Шыболет”», ён адказваў: «Сіболет», ня могучы правільна вымавіць. І бралі яго, і забівалі каля броду на Ярдане. Гэтак загінула ў той час у Эфраіма сорак дзьве тысячы.
7
Ефтах судзіў Ізраіля шэсьць гадоў, і памёр, і быў пахаваны ў горадзе сваім у Гілеадзе.
8
Пасьля яго судзіў Ізраіля Ібцан з Бэтлеему.
9
Ён меў трыццаць сыноў і столькі ж дочак, і пааддаваў іх замуж за межы свае, а адтуль прывёў трыццаць жонак для сыноў сваіх. Ён судзіў Ізраіля сем гадоў.
10
І памёр Ібцан, і быў пахаваны ў Бэтлееме.
11
Пасьля яго судзіў Ізраіля Элон Завулёнец, і судзіў ён Ізраіля дзесяць гадоў.
12
І памёр Элон, і быў пахаваны ў Аялоне ў зямлі Завулёна.
13
Пасьля яго судзіў Ізраіля Абдон, сын Гілеля з Піратону.
14
Ён меў сорак сыноў і трыццаць унукаў, якія езьдзілі на сямідзесяці маладых аслах. Судзіў ён Ізраіля восем гадоў.
15
І памёр Абдон, сын Гілеля з Піратону, і пахаваны быў у Піратоне, у зямлі Эфраіма на гары Амалека.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21