bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Judges 19
Judges 19
Belarusian Bokun
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 20 →
1
У тыя дні не было яшчэ валадара ў Ізраілі. Быў жа нейкі лявіт, які як прыхадзень жыў на ўзбоччы гары Эфраіма. І меў ён наложніцу з Бэтлеему Юдэйскага.
2
Яна з ім пасварылася і вярнулася да бацькі свайго ў Бэтлеем, і заставалася ў яго чатыры месяцы.
3
Пайшоў за ёю муж ейны, хочучы прамовіць да сэрца ейнага і вярнуць яе да сябе. І меў ён з сабой слугу і двух аслоў. Яна прыняла яго і завяла ў дом бацькі свайго. Калі бацька яе ўбачыў яго, узрадаваўся і выйшаў яму на спатканьне.
4
І затрымаў яго там, і заставаўся зяць у доме цесьця тры дні, балюючы з ім па-сяброўску і выпіваючы.
5
У чацьвёрты дзень, калі ён устаў раніцай і меўся ісьці, цесьць сказаў яму: «Падсілкуйся хлебам, умацуйся, а потым пойдзеш у дарогу».
6
І зноў сядзелі яны разам абодва, елі і пілі. І бацька той жанчыны сказаў зяцю свайму: «Прашу цябе, таксама сёньня пабудзь тут, і няхай радуецца сэрца тваё».
7
Але ён устаў і зьбіраўся ісьці, і ўсё адно цесьць затрымаў яго ў сябе яшчэ на адну ноч.
8
Калі настала раніца, на пяты дзень, лявіт зьбіраўся ў дарогу, але цесьць зноў сказаў яму: «Прашу цябе, умацуй сэрца сваё». І марудзілі да канца дня, і абодва частаваліся разам.
9
І ўстаў той чалавек, каб разам з жонкай сваёй і слугою варочацца, але цесьць, бацька жанчыны, стаў угаворваць яго: «Падумай, дзень ужо хіліцца на вечар. Застаньцеся ў мяне сёньня. Пераначуйце тут, і няхай будзе добра на сэрцы табе, а заўтра раненька выбярэцеся ў дарогу, каб вярнуўцца ў дом свой».
10
Але зяць не паддаўся намовам ягоным, і адразу выбраўся ў дарогу, і прыйшоў у Евус, значыць у Ерусалім, вядучы з сабой двух аслоў наўючаных і наложніцу.
11
Ужо былі яны каля Евусу, і вечарэла. І сказаў слуга гаспадару свайму: «Хадзем, зьвернем у горад Евусеяў і затрымаемся там».
12
І адказаў яму гаспадар: «Не, ня пойдзем у горад чужынцаў, бо яны не з сыноў Ізраіля, але пройдзем аж у Гіву».
13
І сказаў слузе свайму: «Хадзем, дабярэмся да якой мясцовасьці ў Гіве або ў Раме, і там затрымаемся».
14
І мінулі яны Евус, і працягвалі пачатую дарогу. І зайшло ім сонца каля Гівы, што належыць пакаленьню Бен’яміна.
15
І завярнуліся яны туды, каб там пераначаваць. Але калі туды заехалі і сядзелі на плошчы горада, ніхто не хацеў прыняць іх на ноч.
16
У той дзень адзін стары вяртаўся вечарам з працы сваёй ў полі. Ён быў з гары Эфраіма і як прыхадзень жыў у Гіве. А ў тым горадзе людзі былі з пакаленьня Бен’яміна.
17
Падняўшы вочы, убачыў стары падарожнага чалавека, які сядзеў на гарадзкой плошчы, і спытаўся ў яго: «Адкуль ты і куды ідзеш?»
18
Той адказаў яму: «Выбраліся мы з Бэтлеему Юдэйскага і вяртаемся ў мясцовасьць сваю на ўзбоччы гары Эфраіма, адкуль былі пайшоўшы ў Бэтлеем. А цяпер вяртаемся дадому, але ніхто ня хоча прыняць нас пад дах свой.
19
Маем салому, папас для аслоў нашых, хлеб і віно для мяне, для служкі тваёй і для гэтага юнака, які са слугою тваім. Нічога болей не патрабуем».
20
І сказаў стары: «Будзь спакойны! Я дам табе ўсё, што патрэбна, толькі, калі ласка, не начуй на плошчы».
21
І завёў яго ў дом свой, даў мяшанку аслам, і памылі ногі свае, і елі, і пілі.
22
Калі яны так узьвесялілі сэрца сваё, прыйшлі мужчыны горада таго, сыны Бэліяла, акружылі дом старога, і пачалі грукаць у дзьверы, крычучы: «Выведзі нам мужчыну, які зайшоў у дом твой, мы хочам пазнаць яго».
23
Выйшаўшы да іх, стары казаў: «Не рабіце, браты, гэтага ліха, бо прыйшоў да мяне чалавек у госьці, не рабіце гэтае дурасьці.
24
Маю дачку дзяўчыну, а гэты чалавек мае наложніцу; выведу іх да вас, і вы рабіце з імі, як вам падабаецца, толькі чалавеку гэтаму не рабіце зьнявагі».
25
А людзі тыя і слухаць яго не хацелі. Бачачы гэта, узяў той чалавек і вывеў да іх наложніцу сваю, і яны пазналі яе, і гвалтавалі яе ўсю ноч аж да сьвітаньня.
26
І прыйшла жанчына тая на сьвітаньні, і ўпала ля брамы дому, дзе быў пан ейны, і там ляжала.
27
Раніцаю ўстаў чалавек і адчыніў браму, хочучы далей ісьці ў дарогу. І вось наложніца ягоная ляжыць перад брамаю, і рукі ейныя на парозе.
28
Ён сказаў ёй: «Уставай, пойдзем». Але яна нічога не адказала, і ён зразумеў, што яна нежывая. І ўзяў яе, і палажыў на асла, і вярнуўся так у дом свой.
29
І ўвайшоў у дом свой, і схапіў нож, і пасёк цела наложніцы сваёй на дванаццаць частак, і разаслаў у-ва ўсе межы Ізраіля.
30
Кожны, бачачы гэта, усклікнуў: «Ніколі гэтага не было і ня бачана нічога падобнага ў Ізраіля ад дня, у які бацькі нашыя выйшлі з Эгіпту аж па цяперашні час! Зьвярніце ўвагу на гэта і скажыце, што рабіць».
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 20 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21