bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Judges 14
Judges 14
Belarusian Bokun
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 15 →
1
І зыйшоў Самсон у Тымну, і ўбачыў там жанчыну з дачок Філістынскіх.
2
І вярнуўся, і паведаміў бацьку свайму і маці: «У Тымне бачыў я жанчыну з дачок Філістынскіх. Цяпер вазьміце мне яе за жонку».
3
Бацька і маці сказалі яму: «Ці ж няма жынчыны між дачок братоў тваіх ды ва ўсім народзе маім, што захацеў ты ўзяць сабе жонку ў Філістынцаў неабрэзаных?» Сказаў Самсон бацьку свайму: «Вазьмі яе мне, бо ўпадабалі яе вочы мае».
4
Бацькі ж яго ня ведалі, што гэта справа ГОСПАДА і што Ён шукае прычыны выступіць супраць Філістынцаў, бо ў той час Філістынцы панавалі над Ізраілем.
5
І пайшоў Самсон з бацькам і маці ў Тымну. І калі падыходзілі яны да вінаграднікаў гораду, выскачыў малады леў і стаў насупраць яго.
6
І зыйшоў тады на Самсона Дух ГОСПАДАЎ, і ён разьдзёр маладого ільва як казьляня, бо нічога ня меў у руках. Але бацьку і маці не сказаў, што зрабіў.
7
І, прыйшоўшы, размаўляў з жанчынай, якую ўпадабалі вочы ягоныя.
8
Па нейкім часе, калі ён вяртаўся, каб забраць яе, калі зыйшоў у бок, убачыў труп ільва і рой пчолаў на яго целе, і плястар мёду.
9
І ўзяў яго ў рукі, і еў мёд у дарозе. І, вярнуўшыся да бацькі і маці, ім даў частку, і яны пакаштавалі. Але не хацеў ім казаць, што мёд узяў з цела ільва.
10
Потым бацька ягоны пайшоў да тае жынчыны, і справіў там Самсон банкет, які звычайна спраўляюць нарачоныя.
11
А калі там пабачылі яго, далі яму трыццаць вясельных сяброў, якія былі пры ім.
12
І зьвярнуўся да іх Самсон: «Загадаю я вам загадку, калі разгадаеце мне яе за сем дзён банкету, я дам вам трыццаць шатаў ільняных і столькі сама зьменаў вопратак.
13
А калі ня зможаце разгадаць, вы дасьцё мне трыццаць шатаў ільняных і столькі сама зьменаў вопратак». Яны адказалі яму: «Загадвай загадку сваю, а мы будзем слухаць».
14
І ён сказаў ім: «З ядучага выйшла ядомае, а з дужага выйшла слодыч». І тры дні не маглі яны адгадаць загадкі.
15
Калі надыйшоў чацьвёрты дзень, сказалі яны жонцы Самсона: «Угавары мужа свайго, каб ён разгадаў нам загадку, інакш спалім цябе і дом бацькі твайго. Ці вы на тое запрасілі нас сюды, каб абрабаваць нас?»
16
І плакала жонка Самсона перад ім, і казала: «Ненавідзіш ты мяне і ня любіш, і таму загадкі, якую загадаў сынам народу майго, ня хочаш мне разгадаць». А ён адказаў: «Нават бацьку свайму і маці не разгадаў бы, а як магу табе выявіць?»
17
І яна плакала перад ім сем тых дзён, калі спраўлялі банкет. У сёмы дзень нарэшце разгадаў ёй, бо яна вельмі дакучала яму. А яна як найхутчэй перадала гэта сынам народу свайго.
18
І яны ў сёмы дзень перад заходам сонца сказалі яму: «Што саладзейшае за мёд, і хто дужэйшы за льва». Ён жа ім сказаў: «Калі б вы не аралі ялаўкай маёй, не разгадалі б загадкі маёй».
19
І зыйшоў на яго Дух ГОСПАДАЎ, і ён пайшоў у Ашкелён, і забіў там трыццаць чалавек, зьняў з іх адзеньне і аддаў тым, якія разгадалі загадку. Потым, разгневаны дужа, вярнуўся ў дом бацькі свайго.
20
А жонка Самсонава выйшла за вясельнага сябра ягонага, які быў пры ім.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21