bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Judges 15
Judges 15
Belarusian Bokun
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 16 →
1
Па нейкім часе, калі настаў дзень жніва пшаніцы, Самсон наведаў жонку сваю і прынёс ёй казьляня. Калі хацеў увайсьці да яе, бацька ейны забараніў яму,
2
кажучы: «Думаў я, што ты ненавідзіш яе, і таму аддаў яе сябру твайму. Але яна мае малодшую сястру, прыгажэйшую за яе. Няхай яна будзе табе за жонку».
3
Сказаў ім Самсон: «У такім выпадку ня буду вінаваты адносна Філістынцаў, калі буду ім рабіць шкоду».
4
І пайшоў Самсон, налавіў трыста лісаў і, узяўшы паходні, прывязаў хвост да хваста, а пасярэдзіне, між двума хвастамі, прычапіў па адной паходні.
5
І запаліў паходні, і пусьціў іх на збожжа Філістынскае, і спаліў ім снапы і няжатае збожжа, і сады вінаградныя, і сады аліўкавыя.
6
І пыталіся Філістынцы: «Хто гэта зрабіў?» Ім адказалі: «Гэта Самсон, зяць аднаго чалавека з Тымны, бо ён адабраў яму жонку і аддаў яе сябру ягонаму». І пайшлі Філістынцы, і спалілі жанчыну і бацьку яе.
7
А Самсон сказаў ім: «Калі вы так робіце, то не супачыну, пакуль на вас не адпомшчуся».
8
І прынёс ім вялікае зьнішчэньне, перабіваючы сьцёгны і лыткі. Потым пайшоў і жыў у пячоры ў скале ў Этаме.
9
І пайшлі Філістынцы ў зямлю Юды, і расклаліся там табарам, і да Лехі даходзілі войскі іхнія.
10
І сказалі ім людзі з пакаленьня Юды: «Чаму вы выступілі супраць нас?» Яны адказалі: «Прыйшлі мы, каб злавіць Самсона і адгадзіцца яму за тое, што ён нам зрабіў».
11
І тры тысячы мужчынаў з пакаленьня Юды пайшлі на вяршыню гары ў Этаме, і сказалі Самсону: «Ці ты ня ведаеш, што Філістынцы пануюць над намі? Што ты гэта нарабіў нам?» Ён ім адказаў: «Як яны зрабілі мне, так і я ім зрабіў».
12
І сказалі яму: «Прыйшлі мы зьвязаць цябе і выдаць у рукі Філістынцаў». І сказаў ім Самсон: «Прысягніце мне, што мяне не заб’ецё».
13
Яны сказалі: «Не заб’ём, але зьвязанага выдадзім цябе ім». І зьвязалі яго дзьвюма новымі вяроўкамі, і зьвялі са скалы.
14
І так прыбыў ён у Леху, і Філістынцы з крыкам выйшлі яму насустрач. І Дух ГОСПАДАЎ зыйшоў на яго, і вяроўкі, якімі былі зьвязаныя рукі яго, зрабіліся як перагарэўшы лён, і путы распаўзьліся і пападалі з рук.
15
Тады ён знайшоў асьліную сківіцу, яшчэ сьвежую, схапіў яе рукою, і выбіў ёю тысячу чалавек.
16
І сказаў ён: «Сківіцаю асьлінаю я гару іх наваліў! Сківіцаю асьлінаю тысячу чалавек я забіў!»
17
А калі перастаў гаварыць, кінуў сківіцу і назваў тое месца Рамат-Лехі.
18
І адчуў вялікую смагу, і клікаў ГОСПАДА, і сказаў: «Ты рукою слугі Свайго ўчыніў вялікае збаўленьне і перамогу, а цяпер прыйдзецца мне памерці ад смагі і патрапіць у рукі неабрэзаных».
19
І Бог адкрыў скалу ў Лехі, і выцекла адтуль вада. Ён напіўся вады, набраўся сілы і акрыяў. Таму тую крыніцу назвалі Эн-Гаккорэ, і знаходзіцца яна ў Лехі да сёньняшняга дня.
20
І быў ён судзьдзёю Ізраіля за часаў Філістынцаў дваццаць гадоў.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21