bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Judges 11
Judges 11
Belarusian Bokun
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 12 →
1
А Ефтах Гілеадзец быў мужным ваяром. Быў ён сын распусьніцы, бацькам яго быў Гілеад.
2
Гілеад меў жонку, ад якой меў сыноў, якія, калі падрасьлі, выгналі Ефтаха, кажучы: «Ня можаш быць спадкаецам у доме бацькі нашага, бо ты нарадзіўся з другой жанчыны».
3
І ён уцёк ад іх, і жыў у зямлі Тоб, і сабраліся пры ім людзі бадзяжныя, і выходзілі з ім.
4
У тыя дні сыны Амона ваявалі супраць Ізраіля.
5
У час вайны Амона з Ізраілем прыйшлі старшыні Гілеадзкія ўзяць у дапамогу сабе Ефтаха з зямлі Тоб.
6
І сказалі яны Ефтаху: «Хадзі і будзь нам правадыром, і будзем ваяваць супраць сыноў Амона».
7
Ён ім адказаў: «Ці ж вы не зьненавідзелі мяне і ня выкінулі мяне з дому бацькі майго? А цяпер прыходзіце да мяне, калі бяда вас прыціснула».
8
Адказалі яму князі Гілеаду: «Вось з гэтае прычыны і прыйшлі мы да цябе, каб ты пайшоў з намі, і ваяваў супраць сыноў Амона, і будзеш правадыром усіх, што жывуць у Гілеадзе».
9
Ефтах ізноў сказаў ім: «Калі вы клічаце мяне, каб я ваяваў за вас супраць сыноў Амона, і калі аддасьць іх ГОСПАД у рукі мае, я буду начальнікам вашым».
10
Яны адказалі яму: «ГОСПАД, Які чуе гэта, будзе пасярэднікам і сьведкам, што споўнім слова тваё».
11
І пайшоў Ефтах з князямі Гілеаду, і ўвесь народ зрабіў яго правадыром сваім. І ўсе гэтыя словы свае сказаў Ефтах перад ГОСПАДАМ у Міцпе.
12
І паслаў Ефтах пасланцоў да валадара сыноў Амона, каб яны сказалі ім ад яго: «Што табе да мяне, што ты прыйшоў ваяваць супраць мяне?»
13
Валадар сыноў Амона ім адказаў: «Бо Ізраіль забраў зямлю маю, калі выйшаў з Эгіпту, ад Арнону аж да Ябоку і Ярдану; дык вярні мне яе цяпер без вайны».
14
Паўторна выправіў Ефтах пасланцоў да валадара Амону і загадаў сказаць:
15
«Гэта кажа Ефтах: Не забраў Ізраіль зямлі Мааву, ані зямлі сыноў Амона.
16
Але калі яны выходзілі з Эгіпту, вандраваў Ізраіль праз пустыню аж да Мора Чырвонага, і потым прыйшоў у Кадэш.
17
І паслалі яны пасланцоў да валадара Эдому, просячы: “Дазволь, каб прайшлі мы праз зямлю тваю”. Але ён не згадзіўся на просьбу нашу. Паслалі таксама і да валадара Мааву, але і ён не захацеў прапусьціць. Дык заставаўся Ізраіль у Кадэшы.
18
І, абыходзячы праз пустыню, абыйшоў кругом зямлю Эдому і зямлю Мааву і, прыйшоўшы на ўсход ад зямлі Мааву, расклаўся табарам за Арнонам, не ўваходзячы ў зямлю Мааву, бо Арнон ёсьць мяжой Мааву.
19
Потым паслаў Ізраіль пасланцоў да Сыгона, валадара Амарэйцаў, валадара Хэшбону, і сказаў яму: “Дазволь перайсьці нам праз зямлю тваю да месца свайго”.
20
Але Сыгон не згадзіўся прапусьціць Ізраіля праз межы свае. Ён сабраў увесь народ свой, і выступіў супраць Ізраіля ў Ягцы, і ваяваў з ім.
21
Але аддаў яго ГОСПАД у рукі Ізраіля з усім войскам ягоным. Ізраіль перамог яго і завалодаў усёй зямлёй Амарэйцаў, жыхароў краіны гэтай,
22
усімі межамі іхнімі ад Арнону да Ябоку, і ад пустыні аж да Ярдану.
23
Дык ГОСПАД, Бог Ізраіля, выгнаў Амарэйцаў перад народам Сваім, Ізраілем, а ты цяпер хочаш займець зямлю ягоную?
24
Ці ня ўсё тое, што даў табе бог твой Камош на ўласнасьць, табе належыць? А што ГОСПАД, Бог наш, даў нам, мы маем на ўласнасьць.
25
Ці ты лепшы за Балака, сына Цыпора, валадара Мааву? Ці ж сварыўся ён з Ізраілем і ці ваяваў супраць яго?
26
Ізраіль жыве у Хешбоне і ў сёлах ягоных, і ў Араэры, і залежных ад яго гарадах каля Арнону ўжо трыста гадоў, чаму ў той час вы ня выгналі іх?
27
Дык ня я грашу адносна цябе, але ты супраць мяне несправядліва выходзіш з вайною. Няхай ГОСПАД рассудзіць сёньня справу між сынамі Ізраіля і сынамі Амона!»
28
Але валадар сыноў Амона не захацеў прыняць слова Ефтаха, якія ён пераказаў праз пасланцоў.
29
І Дух ГОСПАДА быў на Ефтаху, і ён прайшоў Гілеад і Манасу, і прыйшоў у Міцпу ў Гілеадзе, а адтуль — да сыноў Амона.
30
І склаў ён шлюбаваньне ГОСПАДУ: «Калі Ты аддасі сыноў Амона ў рукі мае,
31
то па павароце маім з мірам ад сыноў Амона, што выйдзе першым з брамы дому на спатканьне мне, тое складу ў цэласпаленьне ГОСПАДУ».
32
І пайшоў Ефтах супраць сыноў Амона ваяваць з імі, і аддаў ГОСПАД іх у рукі ягоныя.
33
І разбіў ён іх на абшары ад Араэру аж да мясцовасьцяў Мініт, а гэта дваццаць гарадоў, ды далей аж да Абэль-Кераміму. І разгром іх быў страшны. І спакораныя былі сыны Амона сынамі Ізраіля.
34
Калі вярнуўся Ефтах у Міцпу ў дом свой, выйшла насустрач яму дачка ягоная, скачучы пры гуках бубнаў. А Ефтах ня меў апроч яе дзяцей.
35
І ўбачыўшы яе, разьдзёр ён адзеньне сваё і сказаў: «Ах, дачка мая! Ты зламала мяне! Ты ў ліку тых, якія нешчасьлівяць мяне! Адчыніў я вусны мае ГОСПАДУ і не магу вырачыся гэтага».
36
Яна яму адказала: «Айцец мой, калі ты адчыніў вусны свае перад ГОСПАДАМ, зрабі мне, што ты шлюбаваў, дзеля дадзенай табе ГОСПАДАМ перамогі над ворагамі тваімі, сынамі Амона».
37
І гаварыла яна бацьку: «Толькі гэтага аднаго прашу: Дазволь мне на працягу двух месяцаў з сяброўкамі сваімі абыйсьці горы кругом і аплакаць дзявоцтва сваё».
38
Ён адказаў ёй: «Ідзі!» І адпусьціў яе на два месяцы. І пайшла яна з сяброўкамі, і аплаквала дзявоцтва сваё у гарах.
39
І па двух месяцах вярнулася да бацькі свайго. І ўчыніў ён з ёй, як шлюбаваў, і яна не пазнала мужа. Адсюль узяўся звычай у Ізраіля,
40
што кожны год сыходзіліся на чатыры дні дочкі Ізраіля, каб аплакваць дачку Ефтаха Гілеадца.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21