bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Corinthians 10
1 Corinthians 10
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 11 →
1
Не хачу, браты, каб вы ня ведалі, што нашыя бацькі ўсе былі пад воблакам, і ўсе перайшлі праз мора,
2
ды ўсе былі ахрышчаны ў (імя) Майсея ў воблаку і ў моры,
3
усе таксама спажывалі тую самую духовую страву
4
і пілі таксама духовае пітво. Пілі вось з духовай скалы, што ішла з імі, а тая скала — Хрыстос.
5
Але ня многіх з іх ўпадабаў сабе Бог, таму ляглі яны ў пустыні.
6
А гэтыя падзеі — прыклад нам, каб не былі мы ахвотныя да зла, як яны ахвотныя былі.
7
Ня будзьце таксама ідалапаклоньнікамі, як некаторыя з іх, як напісана: “Засеў народ есьці, і піць, і весяліцца”.
8
І не рабіма распусты, як яны распуставалі некаторыя, і ў адзін дзень загінула іх дваццаць тры тысячы.
9
І не спакушайма Хрыста, як яны спакушалі ды пагінулі ад зьмеяў.
10
І не наракайце, як некаторыя з іх наракалі і пагінулі ад нішчыцеля.
11
Ды ўсё гэта адбылося з імі як прадказаньне будучага і запісана на павучэньне для нас, пражываючых пры канцы вякоў.
12
Хай той, каму, здаецца, што стаіць, глядзіць, каб ня ўпаў.
13
Вас наведала спакуса, звычайная людзям. Верны ж Бог, які не дапусьціць вас спакушаць больш, чым можаце вытрымаць, але са спакусай дае сілу яе пераадолець, каб маглі выстаяць.
14
Дзеля гэтага, мае найдаражэйшыя, сьцеражыцеся пакланяцца ідалам.
15
Кажу гэта як людзям разумным. Вы судзіце самі тое, што гавару:
16
Келіх багаславенства, каторы багаславім, ці ня ёсьць удзелам у Крыві Хрыстовай? А хлеб, каторы ломім ці ня ёсьць удзелам у Целе Хрыстовым?
17
Калі адзін хлеб, таму мы, многія, творым адно цела, бо ўсе мы дзелімся тым самым хлебам.
18
Прыгледзьцеся Ізраэлю паводле цела: ці тыя, што ядуць ахвяры (з аўтара), ня ёсьць удзельнікамі аўтара?
19
Што хачу сказаць? Ці ахвяра, складзеная ідалам, ёсьць нечым (важным)? Або сам ідал ёсьць чымсьці (важным)?
20
Не! Бо тое, што пагане складаюць у ахвяру, дэманам складаюць у ахвяру, а ня Богу. А я не хацеў бы, каб вы мелі нешта супольнае з дэманамі.
21
Ня можаце піць з келіха Госпада ды з келіха дэманаў; ня можаце быць удзельнікамі Госпадавага стала і стала дэманаў.
22
Ці ж нам гнявіць Госпада? Ці ж мы дужэйшыя за Яго?
23
“Усё можна!” Але ня ўсё карысна. “Усё можна!” Але ня ўсё будуе.
24
Хай ніхто ня гоніцца за сваёй карысьцю, але за карысьцю бліжняга.
25
Дык усё, што на рынку прадаюць, ешце, не сумняваючыся дзеля (супакою) сумленьня,
26
бо Госпадава зямля і ўсё, што яе напаўняе.
27
Калі вас запросіць хтосьці з няверучых, і захочаце пайсьці, дык ешце ўсё, што вам пададуць, не сумняваючыся, што да сумленьня.
28
Але калі б хто сказаў: “Гэта было ахвяравана ідалам”, — ня ешце з увагі на таго, хто вас перасьцярог, ды з увагі на сумленьне.
29
Маю на ўвазе не тваё сумленьне, але бліжняга. Чаму ж чужое сумленьне мела б судзіць маю свабоду?
30
Калі я ем што з падзякаю, то чаму мяне ачарняюць за тое, за што я дзякую.
31
Дзеля таго ці вы ясьцё, ці вы піцё, ці што іншае робіце, усё на хвалу Божую рабіце!
32
Ня будзьце прычынай згаршэньня ані для Юдэяў, ані для Грэкаў, ані для Царквы Божае.
33
Гэтак і я стараюся ўсім у-ва ўсім падабацца, не шукаючы сваёй карысьці, але што карыснае многім, каб яны былі збаўлены.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16