bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Corinthians 13
1 Corinthians 13
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 14 →
1
Калі б я гаварыў мовамі людзей або анёлаў, а любові ня меў бы, я быў бы як медзь зьвінячая, або цымбалы гудзячыя.
2
І калі б я меў дар праракаваньня ды зьведаў усе тайны і ўсякую веду, і меў усю веру, што і горы пераносіў, але любові ня меў бы, я быў бы нішто.
3
І калі б раздаў на бедных усю сваю маёмасьць і цела сваё аддаў на спаленьне, але любові ня меў бы, ніякай мне з гэтага карысьці.
4
Любоў цярплівая, любоў ласкавая, не зайздросная, не ганарыстая, не пыхлівая,
5
не амбітная, не шукае свайго, не гняўлівая, не памятае зла,
6
ня цешыцца з несправядлівасьці, але радуецца з праўды,
7
усё пераносіць, ва ўсё верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць.
8
Любоў ніколі не зьнікае. А вось прароцтвы, счэзнуць, і мовы змоўкнуць, і веда занепадзе.
9
Бо мы часткова пазнаём і часткова праракуем.
10
Калі ж надыйдзе дасканалае, саступіць тое, што частковае.
11
Калі я быў дзіцём, гаварыў па-дзіцячаму, разумеў па-дзіцячаму, думаў па-дзіцячаму, а як стаў мужам, вызбыўся таго, што дзіцячае.
12
Цяпер мы бачым быццам праз (мутнае) шкло, невыразна, а тады (убачым) тварам у твар. Цяпер пазнаю часткова, а тады пазнаю поўнасьцю, як я сам пазнаны.
13
Дык цяпер бытуюць вера, надзея і любоў; а з гэтых трох найважнейшая — любоў.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16