bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Corinthians 6
1 Corinthians 6
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 7 →
1
Як адважваецца хтосьці з вас, маючы непаразуменьне з другім, судзіцца з ім перад нявернымі, а не перад сьвятымі?
2
Няўжо вы ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? І калі вамі будзе суджаны сьвет, дык ці ня можаце вы судзіць меншыя (справы)?
3
Ці ня ведаеце, што мы будзем судзіць таксама анёлаў? Дык тым болей справы жыцьцёвыя?
4
А вы, судзячыся ў жыцьцёвых справах, ставіце сваімі судьдзямі ня маючых пашаны ў царкве.
5
На сорам вам кажу гэта. Няўжо няма ў вас ніводнага разумнага, каторы мог бы рассудзіць братоў сваіх?
6
А то брат з братам судзіцца, ды яшчэ перад няверучымі?
7
Ужо і тое для вас прыніжэньне, што судзіцеся паміж сабой. Чаму вам ня лепш быць пакрыўджанымі? Чаму ня лепш панесьці шкоду?
8
Але вы самі дапускаецеся несправядлівасьці і крыўдзіце нават братоў.
9
Ці ня ведаеце, што несправядлівыя не атрымаюць Каралеўства Божага ў спадчыну? Дык не падманвайце сябе: ані распусьнікі, ані ідалапаклоньнікі, ані чужаложнікі, ані разбэшчаныя, ані мужчыны, жывучыя з сабой,
10
ані злодзеі, ані хціўцы, ані п’яніцы, ані зламоўныя, ані рабаўнікі ня возьмуць у спадчыну Каралеўства Божага.
11
І такімі былі некаторыя з вас. Але вы абмыліся, але асьвяціліся, але апраўдаліся ў імя Госпада нашага Езуса Хрыста і праз Духа Бога нашага.
12
“Усё мне можна!” Але ня ўсё карысна. “Усё мне можна!” Але я нічому не дазволю мець уладу нада мною.
13
“Ежа — для жывата, і жывот — для ежы”. Але Бог зьнішчыць адно і другое. Дык цела не для распусты, але для Госпада, і Госпад — для цела.
14
Бог жа і Госпада ўваскрасіў, і нас таксама сваёю магунасьцю ўваскрасіць з памёршых.
15
Ці ж ня ведаеце, што целы вашыя ёсьць члены Хрыста? Ці ж, узяўшы члены Хрыста, буду рабіць іх членамі распусьніцы? Ніколі!
16
Або ці ня ведаеце, што той, хто злучаецца з распусьніцай, творыць з ёй адно цела? “Будуць вось яны, — як сказана, — двое адным целам”.
17
Той жа, хто лучыцца з Госпадам, ёсьць адным Духам (з Ім).
18
Сьцеражыцеся распусты! Кожны бо грэх, дапушчаны чалавекам, ёсьць па-за целам. Хто ж грашыць распустай, супраць свайго ўласнага цела грашыць.
19
Ці ж ня ведаеце, што цела вашае ёсьць сьвятыня Духа Сьвятога, каторы ў вас і каторага маеце ад Бога, ды што ўжо не належыце да саміх сябе?
20
Вы ж здабытыя за вялікую цану. Дык хваліце Бога ў целе вашым!
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16