bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Corinthians 14
1 Corinthians 14
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 15 →
1
Спаганяйце любоў, рупцеся пра духовыя (дары), асабліва пра дар праракаваньня.
2
Бо хто гаворыць мовамі, ня людзям гаворыць, але Богу. Ніхто бо яго не разумее, а ён пад дзеяньнем Духа расказвае тайны.
3
Той жа, хто праракуе, гаворыць людзям на збудаваньне, або для заахвоты, або для пацяшэньня.
4
Хто гаворыць мовамі, самога сябе будуе, а хто праракуе, супольнасьць будуе.
5
Хачу, каб вы ўсе гаварылі мовамі, але лепш, каб праракавалі. Важней бо праракаваць, чым гаварыць мовамі, хіба што тлумачыў бы, каб супольнасьць атрымала збудаваньне.
6
Што вам, браты, з таго, каб я прыйшоў да вас і гаварыў мовамі, ці гэта вам дамагло б, хіба што буду гаварыць да вас, аб’яўляючы штосьці, або навучаючы, або праракуючы, або цікавячы вас навукай.
7
Падобна бывае з бяздушнымі інструмэнтамі, каторыя гучаць, ці то жалейка, ці то гусьлі; калі б яны не падавалі выразных гукаў, як можна было б тады адрозьніць, ці гэта гук жалейкі, ці гусьляў?
8
Калі гэтак сурма (баявая) падасьць невыразны гук, дык хто будзе шыкавацца да бою?
9
Так ёсьць і з вамі, калі будзеце гаварыць языком, але невыразна вымаўляць словы, дык хто можа зразумець, што вы гаворыце? Такая гаворка на вецер!
10
Колькі розных моваў на сьвеце? Але кожная не бяз голасу.
11
Калі я, аднак, ня буду разумець, што словы значаць, дык буду для прамоўцы чужынцам, і прамоўца для мяне будзе чужынцам.
12
Таксама і вы, калі дбала шукаеце дароў Духа, дык узбагачайцеся імі для пабудовы супольнасьці.
13
Дык калі хто карыстаецца з дару моваў, хай моліцца, каб тлумачыць (мовы).
14
Калі бо я малюся дзякуючы дару моваў, дух мой моліцца, але розум ня мае карысьці.
15
Дык што рабіць? Буду маліцца духам, але таксама буду маліцца розумам; буду сьпяваць духам, буду такжа спяваць розумам.
16
Дарэчы, калі ты будзеш багаславіць у духу, як жа на тваё багаславеньне скажа: “Амэн!” хтосьці просты, каторы не разумее, што ты гаворыш?
17
Ты, праўда, прыгожа падзяку складаеш, але іншы ня мае карысьці.
18
Дзякую Богу, што я больш з вас усіх гавару мовамі.
19
Усё ж такі на сабраньні ахватней скажу пяць словаў сваім розумам, каб навучыць іншых, чым дзесяць тысяч словаў у мовах.
20
Браты! Ня будзьце дзецьмі розумам, але будзьце нямоўлямі адносна зла, а розумам будзьце дарослымі.
21
У законе напісана: “Буду прамаўляць да гэтага народу чужымі мовамі і іншымі вуснамі, але яны і тады не паслухаюць Мяне”, — кажа Госпад.
22
Дык вось дар моваў ёсьць знакам не для веручых, але для няверучых; прароцтва ж не для няверучых, але для веручых.
23
Дык калі зьбярэцца ўся супольнасьць, ды ўсе пачнуць карыстацца дарам моваў, а ў той час увойдуць простыя людзі поруч няверучыя, ці ж ня скажуць, што вы звар’яцелі?
24
А калі ўсе праракуюць, і ў той час прыйдзе якісь няверучы або просты чалавек, дык будзе ён усімі дакараны, усімі суджаны,
25
тайны яго сэрца адкрыюцца, і ён, упаўшы на твар, паклоніцца Богу, прызнаючы: “Сапраўды, Бог з вамі!”
26
Дык што ж, браты? Калі зьбіраецеся разам, кожны з вас мае або дар сьпяваньня гімнаў, або дар навучання, або дар аб’яўленьня будучага, або дар моваў, або выясненьня: усё гэта хай будзе на пабудову супольнасьці.
27
Калі хто мае дар моваў, дык хай гавораць па чарзе двух, найбольш трох, а адзін хай тлумачыць.
28
А калі б не было перакладчыка, дык хай маўчыць на сабраньні, але сам сабе гаворыць і Богу.
29
Прарокі хай прамаўляюць па двух або па трох, іншыя ж хай гэта разважаюць.
30
Калі ж каму іншаму з седзячых будзе дадзена аб’яўленьне, дык хай першы замоўкне.
31
Такім спосабам можаце праракаваць усе, адзін па другім, каб усе былі навучаны і ўсе былі пацешаны.
32
І духі прарочыя паслухмяныя прарокам.
33
Бо Бог ня ёсьць Бог бязладдзя, але супакою. Як гэта адбываецца на ўсіх сабраньнях у сьвятых,
34
жанчыны на сабраньнях павінны маўчаць, бо не дазваляецца ім гаварыць, але няхай будуць пакорныя, як і закон загадвае.
35
Калі хочуць чагосьці навучыцца, хай пытаюцца ў мужоў сваіх дома, бо сорамна жанчыне прамаўляць на сабраньні.
36
Ці ж ад вас выйшла слова Божае? Або ці да вас толькі прыйшло?
37
Калі каму здаецца, што ён прарок або што мае духовыя дары, дык хай ведае, што тое, што вам пішу, ёсьць загад Госпадаў.
38
А калі б хто гэтага не прызнаў, ён сам ня будзе прызнаны.
39
Так вось, браты мае, рупцеся пра дар праракаваньня ды не забараняйце карыстацца з дару моваў.
40
Ды хай усё адбываецца прыстойна і парадкам.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16