bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Corinthians 5
1 Corinthians 5
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 6 →
1
Ходзяць чуткі аб распуснасьці ў вас, ды аб такой распусьце, якая не спатыкаецца і ў паганаў, а менавіта, каб хто жыў з жонкай свайго бацькі.
2
А вы заганарыліся, замест таго, каб з вялікім смуткам дамагацца выгнаць са свайго асяроддзя таго, хто дапусьціўся такога злачынства.
3
Я, хоць не прысутны целам, але прысутны духам, ужо прысудзіў, як прысутны, таго, хто гэтак робіць,
4
сабраўшыся разам у імя Госпада нашага Езуса і з духам маім, моцай Госпада нашага Езуса,
5
аддаць такога шатану на загубу цела, каб дух быў збаўлены ў дзень Госпада.
6
Дык ня маеце чым хваліцца. Ці ня ведаеце, што крошка кісьлі ўсё цеста квасіць?
7
Дык ачысьціце старую кісьлю, каб сталіся новай рашчынай, бо вы прэсныя. Бо вось Пасха нашая, Хрыстос, ахвяраваны за нас!
8
Дык сьвяткуйма сьвяты не са старой кісьляй і не з кісьляй сапсуцьця і беззаконьня, але з праснакамі чыстасьці і праўды.
9
У лісце пісаў я вам, каб вы ня мелі зносінаў з распусьнікамі.
10
Зразумела, не з усімі распусьнікамі гэтага сьвету, хціўцамі, рабаўнікамі, ідалапаклоньнікамі, бо давялося б хіба вам зыйсці з гэтага сьвету.
11
Але я пісаў вам, каб вы ня мелі лучнасьці з тым, хто называецца братам, а ў сапраўднасьці ёсьць распусьнікам, або хціўцам, або ідалапаклоньнікам, або зламоўным, або п’яніцай, або рабаўніком; з такімі нават ня ешце разам.
12
Бо як жа мне судзіць тых, што навонкі? Ці ж ня тых, што пасярод вас, судзіце вы?
13
Тых жа, што навонкі, судзіць Бог. Дык выкіньце ліхоцьце спаміж сябе!
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16