bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Corinthians 15
1 Corinthians 15
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 16 →
1
Прыгадваю вам, браты, Эвангельле, якое я вам раней вясьціў і якое вы прынялі ды ў каторым трываеце,
2
і праз якое здабудзеце збаўленьне, калі яго захаваеце такім, якім я вясьціў вам, інакш уверылі вы надарма.
3
Бо я перш перадаў вам тое, што і я прыняў, што Хрыстос памёр за нашыя грахі паводле Пісаньня,
4
і што быў пахаваны, і што ўваскрос на трэці дзень паводле Пісаньня,
5
і што зьявіўся Кефасу, і затым Дванаццаці,
6
што пасьля зьявіўся больш чым пяці стам братам адначасна; большасьць з іх жыве дасюль, некаторыя паўміралі;
7
пасьля паказаўся Якубу, пазьней усім апосталам,
8
а пры канцы, ужо па ўсіх, як неданоску, паказаўся таксама мне.
9
Бо я найменшы з усіх апосталаў і няварты называцца апосталам, бо я перасьледаваў Царкву Божую.
10
Але з ласкі Бога ёсьць тым, кім ёсьць, ды дадзеная мне ласка Ягоная не была дарэмнай. Наадварот, працаваў я больш ад іх усіх, не я, што праўда, але ласка Божая са мною.
11
Дык ці я, ці яны, мы так навучаем, і вы так паверылі.
12
Калі аб Хрысьце гаворыцца, што Ён уваскрос з памёршых, дык чаму некаторыя з-паміж вас кажуць, што няма ўвасрасеньня мёртвых?
13
Калі няма ўваскрасеньня мёртвых, дык і Хрыстос не ўваскрос.
14
А калі Хрыстос не ўваскрос, дык дарэмнае навучаньне нашае, ды дарэмная таксама вера вашая.
15
А мы аказаліся б фальшывымі сьведкамі Бога, бо мы сьведчылі пра Бога, што Ён уваскрасіў Хрыста, якога не ўваскрашаў, калі памёршыя не ўваскрасаюць.
16
Калі памёршыя не ўваскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрос.
17
А калі Хрыстос не ўваскрос, пустая вера вашая, і вы дасюль застаецёся ў грахах сваіх.
18
Дык затым і тыя, што памерлі ў Хрысьце, пайшлі на загубу.
19
Калі ў гэтым жыцьці мы спадзяемся толькі на Хрыста, дык мы найнешчасьлівейшыя з усіх людзей.
20
Але цяпер Хрыстос уваскрос першы спасярод памёршых.
21
Бо як праз чалавека прыйшла сьмерць, так праз чалавека і ўваскрасеньне з мёртвых;
22
бо як у Адаме ўсе паміраюць, так у Хрысьце ўсе ажывуць.
23
Але кожны па сваёй чарзе: першы Хрыстос, затым тыя, што належаць да Хрыста, у час прыйсьця Ягонага;
24
наастатак прыйдзе канец, калі перадасьць Ён караляваньне Богу і Айцу, ды калі пераможа ўсякае начальства, усякую ўладу ды моц.
25
Бо Яму належыцца валадарыць, аж пакуль не паложыць пад ногі свае ўсіх ворагаў.
26
Апошні вораг будзе зьнішчаны — сьмерць.
27
Усё бо Ён кінуў пад ногі свае. Калі сказана: “Усё паддана (Яму)”, значыць гэта, што ўсё, апрача Таго, хто Яму ўсё падуладніў.
28
А калі ўжо ўсё будзе Яму падуладна, тады і сам Сын пакарыцца Таму, хто Яму падуладніў усё, каб Бог быў усім у-ва ўсіх.
29
Бо што робяць тыя, што прыймаюць хрост за памёршых? Калі памёршыя не ўваскрасаюць, дык нашто прыймаюць хрост за іх?
30
Дык пашто і мы ставім сябе што хвіліну на небясьпеку?
31
Заручаю вас праз гонар, які я маю ў вас у Езусе Хрысьце, Госпадзе нашым, што я кожны дзень паміраю.
32
Калі я толькі як чалавек у Эфэзе змагаўся з дзікімі зьвярамі, што мне з таго? Калі памёршыя не ўваскрасаюць, дык будзем есьці і піць, бо заўтра памром.
33
Не падманывайце сябе! “Дзеля ліхіх гутарак псуюцца добрыя звычаі”.
34
Ацьверазіцеся як сьлед і перастаньце грашыць! Бо ёсьць сярод вас такія, што не прызнаюць Бога. На сорам вам кажу гэта.
35
Спытае нехта: “А як памёршыя ўваскрасаюць? У якім целе прыйдуць?”
36
О, неразумны! Дык жа тое, што сееш, не аджыве, калі перш не памрэ.
37
Тое, што сееш, ня ёсьць адразу целам, якім становіцца потым, але звычайным зернем, скажам, пшанічным або якім другім.
38
Але Бог дае яму такое цела, якое захацеў; і кожнаму насеньню сваё.
39
Ня ўсе целы аднолькавыя, але іншыя целы ў людзей, іншыя целы ў жывёлаў, а яшчэ іншыя ў птушак, ды іншыя ў рыбаў.
40
Ёсьць целы нябесныя і целы зямныя, але іншая слава нябесных, іншая зямных.
41
Іншы бляск сонца, а іншы месяца ды зорак. Адна зорка ад другой розьніцца яркасьцю.
42
Падобная і з уваскрасеньнем памёршых: сеецца на зьнішчэньне, а паўстае ў незьнішчальнасьці;
43
сеецца ў паніжэньні, а паўстае ў хвале; сеецца ў кволасьці, а паўстае ў моцы;
44
сеецца цела душэўнае, а паўстае цела духоўнае. Калі ёсьць цела душэўнае, дык ёсьць і (цела) духоўнае.
45
Так вось і напісана: “Стаўся першы чалавек. Адам жывою душою”, а апошні Адам стаўся Духам жыватворчым.
46
Аднак перш было ня тое, што духовае, але тое, што душэўнае; духовае ж было потым.
47
Першы чалавек з зямлі, зямны, другі чалавек — з неба.
48
Які той зямны, такія і зямныя; які Той нябесны, такія і нябесныя,
49
і як насілі мы вобраз зямнога (чалавека), так будзем насіць вобраз нябеснага.
50
Кажу вам, браты, што цела і кроў ня могуць атрымаць Каралеўства Божага, ды тое, што зьнішчальнае, ня можа мець спадчыны ў незьнішчальным.
51
Вось аб’яўляю вам тайну: Ня ўсе мы памром, але ўсе будзем пераменены,
52
адразу, імгненна, на гук апошняй трубы; бо затрубіць (труба), і паўстануць памёршыя незьнішчальнымі і мы будзем пераменены.
53
Бо трэба, каб тое, што зьнішчальнае, прыадзелася ў незьнішчальнасьць, і сьмяротнае — у несьмяротнасьць.
54
А калі ўжо тое, што зьнішчальнае, адзенецца ў незнішчальнасьць, і сьмяротнае гэтае прыадзенецца ў несьмяротнасьць, тады збудуцца напісаныя словы: “Праглынена сьмерць перамогаю.
55
Сьмерць, дзе твая перамога? Сьмерць, дзе тваё джала?”
56
Джала сьмерці — грэх, а сіла грэху — закон.
57
Богу ж падзяка за тое, што даў нам перамогу праз Госпада нашага Езуса Хрыста.
58
Дзеля таго, браты мае ўмілаваныя, будзьце стойкімі і непахіснымі, заўсёды рупліва занятыя справай Госпада, помнячы, што праца вашая ня будзе дарэмнай Бога.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16