bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Corinthians 12
1 Corinthians 12
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 13 →
1
Не хачу, браты, каб вы ня ведалі пра духоўныя (дары).
2
Калі вы былі яшчэ паганамі, ведаеце, хадзілі вы да нямых балваноў, быццам вялі вас.
3
Заручаю вас, што ніхто, хто гаворыць у Духу Божым, ня скажа: “Анатэма, хай будзе Езус пракляты!” Ды ніхто ня можа сказаць: “Езус ёсьць Госпад”, як толькі ў Духу Сьвятым.
4
Розныя дары ласкі, але адзін і той самы Дух.
5
І розныя ёсьць паслугаваньні, але той самы Госпад.
6
І розная таксама дзейнасьць, але той самы Бог, каторы ўсё ў-ва ўсіх робіць.
7
Кожнаму даецца аб’яўленьне Духа для агульнага дабра.
8
Аднаму даецца Духам слова мудрасьці, другому даецца тым самым Духам слова веданьня,
9
яшчэ іншаму даецца вера тым жа Духам, іншаму — дар аздараўляньня тым самым Духам,
10
іншаму зноў даецца дар чыніць цуды, іншаму — праракаваньня, іншаму — распазнаваньне духаў, іншаму — розныя мовы, іншаму — тлумачэньне моваў.
11
Усё гэта робіць адзін і той самы Дух, даючы кожнаму па сваёй волі.
12
Як адно цела мае многа членаў, а ўсе члены, хоць іх многа, твораць адно цела, так і Хрыстос.
13
Мы бо ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно цела, ці то Юдэі, ці то Грэкі, ці то нявольнікі, ці то свабодныя, і ўсе напоены адным Духам.
14
А цела складаецца не з аднаго члена, але з многіх.
15
Калі б нага сказала: “Я не належу да цела, таму што я — не рука”, дык няўжо яна таму і не належыць да цела?
16
Або калі вуха скажа: “Я не належу да цела, бо я ня вока?”, дык няўжо яно і не належыць да цела?
17
Калі б ўсё цела было вокам, дзе ж быў бы слых? А калі б усё цела было б слых, дык дзе тады нюх?
18
Але Бог разьмясціў члены так, што кожны з іх у целе, як Яму спадабалася.
19
А калі б усе былі адным членам, дык дзе ж тады цела?
20
Вось цяпер членаў многа, а цела — адно.
21
Ня можа вока сказаць руцэ: “Ты мне непатрэбная!” або галава нагам: “Вы мне не патрэбныя”.
22
Наадварот, члены цела, каторыя падаюцца слабейшымі, больш патрэбныя,
23
ды каторыя нам здаюцца менш пачэснымі ў целе, мы акружаем асаблівай пашанай, а тыя, што лічацца непрыстойнымі, ахоўваем з тым большай стараннасьцю,
24
а нашыя прыстойныя часткі цела не патрабуюць таго. Так Бог уфармаваў наша цела, што даў больш пашаны тым членам, каторым не хапала,
25
каб не было ў целе разьдзяленьня, але каб паасобныя члены рупіліся адзін аб адным.
26
Такім чынам, калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе іншыя члены. Падобна, калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.
27
Вы — Цела Хрыстовае, а паасобна — члены.
28
І адных Бог устнавіў у Царкве найперш апосталамі, далей прарокамі, трэціх — настаўнікамі, пасьля тых, што маюць моц чыненьня цудаў, потым дар лячэньня, дар успамогі, дар гаспадараваньня, дар усялякіх моваў.
29
А ці ўсе апосталы? Ці ўсе прарокі? Ці ўсе настаўнікі? Ці ўсе цудатворцы?
30
Ці ўсе маюць дар аздараўляньня? Ці ўсе гавораць мовамі? Ці ўсе тлумачаць?
31
Дабівайцеся харызматаў большых, а я вам пакажу шлях дасканалейшы.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16