bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Corinthians 16
1 Corinthians 16
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
1
Адносна складак, што зьбіраюцца на сьвятых, дык і вы рабіце, як я загадаў цэрквам у Галятыі.
2
Хай у першы дзень тыдня кожны з вас адкладзе ў сябе і зьберажэ, што ўважае за карыснае, каб не зьбіраць тады як я прыбуду.
3
Калі ж я паяўлюся, дык праз тых, каторых прызнаеце вы за дастойных, пашлю дар ваш з лістамі ў Ерузалім,
4
а калі б аказалася патрэбным і мне пайсьці, дык яны пойдуць разам са мною.
5
Я прыйду да вас, калі буду варочацца з Македоніі, бо праз Македонію толькі праходам прайду.
6
У вас, магчыма, застануся або нават перазімую, каб вы мяне правялі, куды выбяруся ісьці.
7
Не хачу вас мімаходам пабачыць. Маю надзею, што нейкі час пабуду ў вас, калі Бог дазволіць.
8
А ў Эфэзе прабуду да Пяцідзесятніцы,
9
бо там адкрылася мне вялікая і надзейная брама, але многа праціўнікаў.
10
Калі б паявіўся ў вас Цімафей, дык глядзіце, каб быў бяз страху ў вас, бо ён робіць справы Госпада, як і я.
11
Дык хай ніхто ня гардзіць ім. Прывядзіце яго спакойна да мяне, бо чакаю яго разам з братамі.
12
Што да брата Апалёса, дужа прасіў я яго, каб прыбыў да вас з братамі, але ён ня меў цяпер ахвоты прыйсьці, але прыйдзе, калі будзе мець магчамасьць.
13
Чувайце, будзьце стойкімі ў веры, трымайцеся мужна, будзьце дужымі.
14
Хай усё ў вас дзеецца ў любові.
15
Прашу вас, браты: вы ведаеце сям’ю Сьцяпанаву, што яны ёсьць першакамі ў Ахаі і пасьвяціліся на паслугу сьвятым,
16
каб вы былі паслухмяныя такім і ўсім, хто дапамагае нам і працуе.
17
Цешуся ж прысутнасьцю Сьцяпана, Фартуната і Ахаіка, бо замянілі мне яны вашу адсутнасьць,
18
бо падбадзёрылі яны майго і вашага духа. Дык шануйце такіх.
19
Вітаюць вас цэрквы Азіі. Шчыра вітаюць вас у Госпадзе Аквіля і Прыска разам з царквою, што ў іх доме.
20
Вітаюць вас усе браты. Паздароўкайцеся ўзаемна сьвятым пацалункам.
21
Прывітаньне маёю рукою, Паўлавай.
22
Калі хто ня любіць Госпада, хай будзе пракляты! Мараната!
23
Хай ласка Госпада Езуса будзе з вамі.
24
Любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Езусе.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16