bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Corinthians 11
1 Corinthians 11
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 12 →
1
Будзьце пераймальнікамі маімі, як я — Хрыста.
2
Хвалю вас, браты, што ва ўсім памятаеце пра мяне, ды трымаецеся ўсяго, што я вам перадаў.
3
Хачу, каб вы ведалі, што галава кожнага мужчыны — Хрыстос, а кожнае жонкі галава — муж, а галава Хрыста — Бог.
4
Кожны мужчына, калі моліцца або праракуе з накрытай галавой, ганьбіць сваю галаву.
5
Кожная ж жанчына, калі моліцца або праракуе з ненакрытай галавой, ганьбіць сваю галаву, бо гэта тое самае, быццам яна аголена.
6
Дык калі якая жанчына не накрывае галавы, хай абстрыжэ свае валасы. А калі ганьбіць жанчыну тое, што пастрыжана або паголена, дык хай накрывае галаву.
7
Мужчыну не належыцца накрываць галавы, бо ён — вобраз і хвала Бога, а жанчына — хвала мужчыны.
8
Бо не мужчына ад жанчыны, але жанчына ад мужчыны.
9
і не мужчына створаны для жанчыны, але жанчына для мужчыны.
10
Таму жанчына мусіць мець на галаве знак падданасьці дзеля анёлаў.
11
Зрэшты, у Госпада ані мужчына без жанчыны, ані жанчына без мужчыны.
12
Бо як жанчына з мужчыны, так і мужчына (родзіцца) з жанчыны, а ўсе — ад Бога!
13
Рассудзіце самі: ці належыцца жанчыне маліцца да Бога з ненакрытай галавой?
14
Сама прырода вучыць нас, што ганьба для мужчыны насіць доўгія валасы,
15
і наадварот, для жанчыны гэта — гонар. Бо валасы дадзены ёй на пакрыцьцё.
16
А калі хто аб гэтым хоча спрачацца, хай ведае, што ані мы ня маем такога звычаю, ані цэрквы Божыя.
17
Робячы вам гэтыя заўвагі, не магу вас пахваліць за тое, што зьбіраецеся не на лепшае, але на горшае.
18
Перад усім чую, што, калі зыходзіцеся разам як супольнасьць, бываюць у вас спрэчкі, і гэтаму я крыху веру.
19
Бо мусяць быць сярод вас і герэзіі, каб выявіліся выпрабаваныя людзі.
20
Дык калі вы зьбіраецеся разам, няма ў вас спажываньня Вячэры Госпадавай.
21
Кожны бо з вас сьпяшаецца першым зьесьці сваю вячэру, ды бывае, што адзін галодны, а ў той час другі ўпіваецца.
22
Ці ня маеце дамоў, каб там есьці і піць? Ці мо хочаце ганьбіць царкву Божую, ды засароміць тых, што нічога ня маюць? Што вам магу сказаць? Можа буду вас хваліць? Дык не! За гэта вас не пахвалю!
23
Бо я гэта атрымаў ад Госпада і перадаў вам, што Госпад Езус у тую ноч, калі меў быць выдадзены, узяў хлеб
24
і склаўшы падзяку, паламаў і сказаў: “Гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас даецца. Рабіце гэта ў Маю памяць!”
25
Падобным спосабам па вячэры Ён узяў келіх і сказаў: “Гэты келіх ёсьць Новым Запаветам у Крыві Маёй. Рабіце гэта, колькі разоў будзеце піць, у Маю памяць”.
26
Бо колькі разоў будзеце есьці гэты хлеб і піць гэты келіх, будзеце абвяшчаць сьмерць Госпада, пакуль ня прыйдзе.
27
Дзеля таго, хто нягодна есьць хлеб ды п’е з келіха, той вінаваты што да Цела і Крыві Госпадавай.
28
Дык хай выспрабуе чалавек сябе самога, і тады хай есьць хлеб той ды п’е з келіха таго.
29
Бо хто есьць і п’е нягодна, не зважаючы на Цела (Госпадава), прысуд сабе есьць і п’е.
30
Таму шмат у вас кволых і хворых, ды многа памірае.
31
А калі мы самі сябе асудзім, дык ня будзем суджаны.
32
Калі нас Госпад судзіць, то і карае, каб не былі мы асуджаны разам з усім сьветам.
33
Таму, браты мае, калі зьбіраецеся есьці Вячэру, пачакайце адзін на другога.
34
Калі хто галодны, хай есьць дома, каб вам не зьбірацца на асуджэньне. Іншыя справы наладжу, як прыйду.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16