bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Mark 11
Mark 11
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 12 →
1
I, калі падыйшлі да Ерузаліму, да Віфагіі і Віфані, да гары Аліўнай, Ісус пасылае двух вучняў Сваіх
2
і кажа ім: пайдзеце ў сяло, што перад вамі; уваходзячы да яго, зараз знойдзеце прывязанае асьлятка, на якога ніхто з людзей не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзеце.
3
I калі хто скажа вам: што вы гэта робіце? адказвайце, што ён партэбны Госпаду: і зараз пашле яго сюды.
4
Яны пайшлі і знайшлі асьлятка, прывязанае ля варот на вуліцы, і адвязалі яго.
5
I некаторыя, што тамака стаялі, гаварылі ім: што робіце? На што асьлятка адвязваеце?
6
Яны адказалі ім, як загадаў Ісус; і тыя пусьцілі іх.
7
I прывялі асьлятка да Ісуса і паклалі на яго свае вопраткі, і Ён сеў на яго.
8
I многія пасьцілалі адзежу сваю на дарозе, а іншыя рэзалі вецьце з дрэваў і ўсьцілалі ім дарогу.
9
I тыя, што йшлі перад і за Ім, крычалі, мовячы: Осанна! Багаслаўлены, што йдзе ў імя Госпада!
10
Багаслаўлена царства айца нашага Давіда, якое йдзе ў імя Госпада! Осанна на вышыні!
11
I ўвайшоў Ісус у Ерузалім і ў сьвятыню; і, аглядзеўшы ўсё, выйшаў у Віфанію з дванаццацьма, бо час ужо быў позны.
12
I назаўтрае, як выйшлі яны з Віфаніі, захацеў Ён есьці.
13
I, угледзіўшы здалёк смакоўніцу, пакрытую лісьцём, пайшоў, ці ня знойдзе на ёй што-небудзь; але, падыйшоўшы да яе, нічога не знайшоў, апрача лісьця, бо ня час быў на смоквы.
14
I, прамовіўшы, сказаў да яе Ісус: Няхай ніхто з цябе да веку ня есьць плоду! I чулі гэтае вучні Ягоныя.
15
I прыйшлі ў Ерузалім. I Ісус, увайшоўшы ў царкву, пачаў выганяць купляўшых і прадаваўшых у царкве; і папераварочваў сталы мяняльнікаў і ўслоны прадаўцоў галубоў;
16
і не дазволіў, каб хто праз царкву насіў хоць якое судзьдзё.
17
I навучаў, кажучы: ці-ж не напісана: дом Мой домам малітвы ўсімі народамі будзе названы, а вы зрабілі яго прытонам разбойнікаў. (Ісая 56:7, Ерам. 7:11)
18
I пачулі гэтае кніжнікі ды архірэі і шукалі, як загубіць Яго, бо баяліся Яго, што ўвесь народ дзівіўся з навукі Ягонае.
19
І, як зрабілася позна, Ён выйшаў з места.
20
I раніцай, праходзячы міма, убачылі смакоўніцу, засохшы да караня.
21
І, успомніўшы, Пётр кажа Яму: Равві! глядзі, смакоўніца, якую Ты пракляў, засохла.
22
I, адказваючы, Ісус кажа ім:
23
Мейце веру Божую. Бо запраўды кажу вам: калі хто скажа гарэ гэтай: узьніміся і кінься ў мора, і ня будзе сумлявацца ў сэрцы сваім, але веру мець будзе, станецца так, як гавора, — будзе яму, што-б ні сказаў.
24
Дзеля гэтага й кажу вам: усё, чаго-б вы ні прасілі ў малітве, верце, што дастанеце і будзе вам.
25
I калі стаіцё на малітве, даруйце, калі што маеце на каго, каб і Ацец ваш, што ў нябёсах, дараваў вам грахі вашыя.
26
Калі-ж вы не даруеце, то і Ацец ваш, што ў нябёсах, не даруе вам грахоў вашых.
27
I прыходзяць ізноў у Ерузалім. I, калі Ён хадзіў у царкве, падыйшлі да Яго архірэі і кніжнікі ды старшыны
28
і спыталіся ў Яго: якою ўладаю Ты гэтае робіш, і хто даў Табе ўладу рабіць гэтае?
29
Ісус жа адказаў ім, мовячы: спытаюся і Я ў вас адно слова: адкажэце Мне, тады і Я скажу вам, якою ўладаю гэтае роблю.
30
Хрышчэньне Іоанава з неба было, ці ад людзей? Адказвайце Мне.
31
Яны-ж разважалі між сабою: калі скажам: з неба, то Ён скажа: чаму-ж вы не паверылі яму?
32
А сказаць: ад людзей — баяліся народу, бо ўсе лічылі Іоана, што запраўды быў прарок.
33
I сказалі ў адказ Ісусу: ня ведаем. Тады Ісус адказаў ім: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае роблю.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16