bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Mark 12
Mark 12
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 13 →
1
I пачаў гаварыць да іх прыповесьцямі: чалавек насадзіў вінаграднік, абгарадзіў яго і выкапаў сток, ды пабудаваў вежу і аддаў вінаградарам, ды паехаў.
2
I паслаў у свой час да вінаградараў слугу ўзяць пладоў з вінаградніку.
3
Яны-ж схапілі яго, зьбілі дый адаслалі ні з чым.
4
I ізноў паслаў да іх другога слугу; і таму, кідаючы каменьні, разьбілі галаву і адаслалі, зьняважыўшы.
5
I ізноў новага паслаў; дый таго забілі, і шмат іншых, адных б’ючы, другіх забіваючы.
6
Маючы-ж яшчэ аднаго сына, любага яму, паслаў і яго да іх наканец, кажучы: паўстыдаюцца сына майго.
7
Але гэныя вінаградары сказалі паміж сабою: гэта наступнік; давайце, заб’ем яго, і спадчына будзе наша.
8
I, схапіўшы яго, забілі й выкінулі з вінаградніку.
9
Што-ж зробіць гаспадар вінаградніку? Прыйдзе і заб’ець вінаградараў і аддасьць вінаграднік другім.
10
Няўжо-ж вы ня чыталі гэтага пісаньня: камень, што адкінулі будаўнічыя, стаўся галавою кута;
11
ад Госпада сталася гэтае і дзіўна ў нашых вачох?. (Псал 117:22-23)
12
I маніліся схапіць Яго, ды баяліся народу; бо ведалі, што гэтую прыповесьць сказаў да іх; і, пакінуўшы Яго, адыйшліся.
13
I пасылаюць да Яго некаторых з фарысэяў і ірадзіянаў, каб улавіць Яго на слове.
14
Тыя-ж, прыйшоўшы, кажуць Яму: Настаўніку! мы ведаем, што ты справядлівы і не дагаджаеш нікому: бо ня ўзіраешся на аблічча людзей, а папраўдзе шлях Божы паказуеш. Ці гожа даваць падатак кесару, ці не? Даваць нам, ці не даваць?
15
Ён жа, ведаючы крывадушнасьць іх, сказаў ім: што Мяне спакушаеце? Прынясеце Мне дынар, каб Я пабачыў.
16
Яны прынесьлі. I кажа ім: Чые гэта аблічча і надпіс? Яны адказалі: кесаравы.
17
I, адказваючы, Ісус сказаў ім: аддайце кесарава кесару, а Божае Богу. I дзіваваліся з Яго.
18
Потым прыйшлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрасеньня ўмершых, і пыталіся ў Яго, кажучы:
19
Вучыцель! Майсей напісаў нам: калі ў каго памрэ брат і пакіне жонку, а дзяцей не пакіне, — каб брат яго ўзяў жонку ягоную і ўваскрасіў семя брату свайму. (Другазак. 25:5)
20
Вось жа было сем братоў: першы ўзяў жонку і, паміраючы, не пакінуў сяменьня.
21
I другі ўзяў яе і памёр, не пакінуўшы сяменьня; і трэці гэтак сама.
22
Бралі яе сямёра і не пакідалі сяменьня. Пасьля ўсіх памерла й жана.
23
Дык у час уваскрасеньня, калі яны ўваскроснуць, якога з іх будзе яна жаною? Бо сямёра мелі яе за жану.
24
Ісус жа, адказваючы, сказаў ім: ці не дзеля таго вы блудзіце, што ня ведаеце пісаньняў, ні сілы Божай?
25
Бо, калі ўваскроснуць із мёртвых, тады ня будуць жаніцца, ні замуж выхадзіць, але будуць як ангелы, што ў нябёсах.
26
А аб умёршых, што яны ўваскроснуць, ці-ж вы ня чыталі ў кнізе Майсея, як Бог ля купіны сказаў яму: Я Бог Аўраама, і Бог Ізаака, і Бог Якава.. (Выхад 3:6)
27
Ня ёсьць Бог умёршых, але Бог жывых. Дык вы крэпка мыляецеся.
28
I кніжнік адзін, падыйшоўшы і пачуўшы спрэчкі іх, бачучы, што добра ім адказаў, спытаўся ў Яго: якая першая з усіх запаведзяў?
29
Ісус жа адказаў яму: першая з усіх запаведзяў: Слухай, Ізраіль! Госпад Бог наш ёсьць Госпад адзіны;
30
і: любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёю моцаю тваёю, — вось першая запаведзь. (Другазак 6:4-5)
31
I другая падобная да яе: любі бліжняга твайго, як самога сябе. I нямашака іншага вялікшага прыказаньня. (Левіт 19:18)
32
I сказаў яму кніжнік: добра, Вучыцель! Ты сказаў праўду, што адзін ёсьць Бог, і няма іншага апрача Яго;
33
і любіць Яго ўсім сэрцам, усім розумам і ўсёю душою і ўсёю сілаю і любіць бліжняга, як самога сябе, больш за ўсе агнявыя жэртвы й ахвяры.
34
I Ісус, бачучы, што той разумна адказвае, сказаў яму: недалёка ты ад царства Божага. I ніхто ўжо ня сьмеў задаваць Яму пытаньні.
35
I, азваўшыся, казаў Ісус, навучаючы ў царкве: Як кажуць кніжнікі: што Хрыстос ёсьць сын Давідаў?
36
Бо сам Давід сказаў Духам Сьвятым: сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі направа ад Мяне, дакуль палажу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх.. (Псал 109:1)
37
Гэтак, сам Давід называе Яго Госпадам; дык як жа Ён сын яго? I множства народу з ахвотаю слухала Яго.
38
I гаварыў ім у навуцы Сваёй: Сьцеражыцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у даўгіх вопратках, ды вітаньні на торжышчах,
39
і першыя лавы ў школах, і першыя месцы на банкетах;
40
тыя, што зьядаюць хаты ўдоў і дзеля вока доўга моляцца, тыя дастануць цяжэйшую кару.
41
I, сеўшы ля скарбніцы, глядзеў Ісус, як народ кідае медзякі ў скарбніцу. I многа заможных кідалі шмат.
42
I адна бедная ўдава, прыйшоўшы, кінула дзьве лепты або грош.
43
I, паклікаўшы вучняў сваіх, Ісус сказаў ім: запраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава палажыла больш за ўсіх, што клалі ў скарбніцу.
44
Бо ўсе клалі з лішкаў сваіх, а яна з недастатку свайго палажыла ўсё, што мела, увесь пражытак свой.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16