bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Mark 3
Mark 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 4 →
1
I прыйшоў ізноў у школу; і быў там чалавек, які меў сухую руку.
2
I сачылі за Ім, ці не аздаровіць яго ў суботу, каб абвінаваціць Яго.
3
I кажа да сухарукага чалавека: стань пасярэдзіне.
4
I кажа да іх: Ці належыць рабіць у суботу добрае, ці рабіць благоеЖыцьцё ратаваць, ці загубіць? Яны маўчалі.
5
I, глянуўшы на іх з гневам, тужачы аб жорсткасьці сэрцаў іхніх, кажа таму чалавеку: працягні руку тваю. Ён працягнуў, і зрабілася рука ягоная здаровая, як і другая.
6
Фарысэі, выйшаўшы, зараз жа склікалі з Ірадзіянамі раду аб Ім, каб загубіць Яго.
7
Але Ісус з вучнямі Сваімі адыйшоўся да мора, і за Ім пайшло множства народу з Галілеі, Юдэі,
8
Ерузаліму, Ідумэі і з-за Іордану; дый з ваколіц Тыру й Сідону вялікай грамадой, пачуўшы, што Ён рабіў, ішлі да Яго.
9
I сказаў вучням Сваім, каб для Яго быў прыгатаваны човен, з увагі на множства народу, каб ня ціснуліся да Яго.
10
Бо многіх Ён аздаравіў, дык хворыя ціснуліся да Яго, каб дакрануцца да Яго.
11
I духі нячыстыя, бачучы Яго, падалі перад Ім ды крычэлі, кажучы: Ты Сын Божы!
12
Але Ён крэпка пагразіў ім, каб не выяўлялі Яго.
13
I ўзыходзе на гару і кліча да Сябе, каго Сам хацеў; і прыйшлі да Яго.
14
I выбраў з іх дванаццацех, каб з Ім былі, і каб пасылаць іх прапаведываць,
15
ды каб мелі ўладу аздараўляць ад хворасьцяў і выганяць дэманаў;
16
і даў Сымону імя Пётр;
17
і Якава Завядзеявага і Іоана брата Якава, ім даў іменьні Боанэргес, што значыць — сыны громавы,
18
і Андрэя, і Піліпа, і Баўтрамея, і Мацьвея, і Хаму, і Якава Алфеявага, і Фадзея, і Сымона Кананіта,
19
ды Юду Іскарыёта, які й прадаў Яго.
20
I прыходзяць у дом: і ізноў зыходзіцца народ, тяк што ім немагчыма было і хлеба паесьці.
21
I, дачуўшыся, родныя Яго пайшлі ўзяць Яго, бо апавядалі, быццам Ён ня пры розуме.
22
А кніжнікі, што прыйшлі з Ерузаліму, ісіварылі, што Ён мае ў Сабе вэльзэвула ды што выганяе дэманаў імем іхняга князя.
23
I, клікнуўшы іх, гаварыў ім прыповесьцямі: як можа шатан шатана выганяць?
24
Калі царства разьдзеліцца само ў сабе, ня можа ўстаяць царства тое;
25
і калі дом разьдзеліцца сам у сабе, ня можа ўстаяць дом той;
26
і калі шатан падняўся на самога сябе ды разьдзяліўся, ня можа ўстаяць, але канец яму.
27
Ніхто, увайшоўшы ў дом дужога, ня можа абрабаваць дабра ягонага, пакуль ня зьвяжа дужога, і тады абрабуе дом ягоны.
28
Запраўды кажу вам: будуць дараваны сыном чалавечым усе грахі і хулы, якімі-б яны ні хулілі;
29
але хто будзе хуліць Духа Сьвятога, таму ня будзе даравана ніколі, але падлягае вечнаму асуджэньню.
30
Бо казалі: у Ім нячысты дух.
31
I прыйшлі браты і маці Яго і, стоячы вонках, паслалі да Яго клікаць Яго.
32
I сядзеў каля Яго народ. I сказалі Яму: вось маці твая і браты тваі на падворку пытаюць Цябе.
33
I сказаў ім, мовячы: хто маці Мая ці браты Мае?
34
I, глянуўшы наўкола на сядзеўшых ля Яго, кажа: вось маці Мая і браты Мае;
35
бо хто выпаўняцімець волю Божую, той Мне і брат, і сястра, і маці.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16