bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Mark 9
Mark 9
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 10 →
1
I сказаў ім: запраўды кажу вам: ёсьць некаторыя сярод тых, што тут стаяць, якія ня імуць сьмерці, пакуль ня ўгледзяць царства Божага, прыйшоўшага ў сіле.
2
I цераз шэсьць дзён бярэць Ісус Пятра, Якава і Іоана і вядзе на гару высокую асобна іх адных, і перамяніўся перад імі.
3
I адзеньне Яго зрабілася бліскучым ды такім белым, як сьнег, ды як бялільшчык на зямлі ня можа выбяліць.
4
I зьявіўся ім Ільля з Майсеем ды вялі гутарку з Ісусам.
5
I на гэта Пётр сказаў Ісусу: Равві! добра нам тут быць; дык зробім тры палаткі: Табе адну, Майсею адну і Ільлі адну.
6
Бо ня ведаў, што сказаць; бо яны перапалохаліся.
7
I паўстала хмара, закрыўшая іх, і з хмары выйшаў голас, які казаў: гэты ёсьць Сын Мой улюблены, Яго слухайце.
8
I раптам, аглядзеўшыся наўкола, нікога больш ня ўбачылі, апрача аднаго Ісуса.
9
Калі-ж яны зыходзілі з гары, загадаў ім нікому не казаць, што яны бачылі, дакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне.
10
I захавалі гэтае слова, пытаючыся адзін у аднаго, што значыць: уваскрэснуць?
11
I спыталіся ў Яго, кажучы: кніжнікі гавораць, што перш мусіць прыйсьці Ільля?
12
Ён жа адказаў ім: Ільля, прыйшоўшы перш, наладзіць усе, як і напісана пра Сына Чалавечага, каб шматперацярпеў і быў паніжаны.
13
Але кажу вам, што і Ільля прыйшоў, і ўчынілі з ім, што хацелі, як напісана пра Яго.
14
I, прыйшоўшы да вучняў, угледзіў многа народу ля іх, ды кніжнікаў, спрачаючыся з Імі.
15
I, ураз угледзіўшы Яго, увесь народ здумеўся ды, прыбягаючы, вітаў Яго.
16
I спытаўся Ён у кніжнікаў: аб чым у вас спрэчка з імі?
17
I, адказваючы, адзін із народу сказаў: Вучыцелю! я прывёў да Цябе сына майго, які мае нямога духа:
18
дзе ні схопіць яго, кідае яго на зямлю, і ён пеніцца й скрыгіча зубамі сваімі ды пруцянее. I казаў я вучням Тваім, каб выгналі яго, і ня здолелі.
19
Ён жа, адказваючы, гавора: о, род няверны! Дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпець вас? Прывядзеце яго да Мяне!
20
I прывялі яго да Ісуса. I, убачыўшы Яго, дух затрос ім, і ён упаў на зямлю ды валяўся, пускаючы пену.
21
I спытаўся Ісус у бацькі ягонага: як даўно гэта зрабілася з ім? Той жа адказаў: з дзяцінства;
22
і шмат разоў дух кідаў яго ў вагонь ды ў ваду, каб загубіць яго; але, калі што можаш, памажы нам, зьлітаваўшыся над намі.
23
Ісус сказаў яму: калі можаш верыць, усё магчыма для веруючага.
24
I зараз, загаласіўшы, бацька хлопца сказаў праз сьлёзы: Госпадзе! памажы майму недаверству!
25
Ісус жа, бачучы, што зьбягаецца народ, пагразіў духу нячыстаму, кажучы яму: дух нямы і глухі! Я прыказую табе: выйдзі з яго ды больш не ўваходзь у яго!
26
I, загаласіўшы ды крэпка затросшы ім, выйшаў; і зрабіўся, як няжывы, так што многія гаварылі, што памер.
27
Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ен устаў.
28
І, як увайшоў у дом, вучні Ягоныя пыталі ся ў Яго насамоце: чаму мы не маглі выгнаць яго?
29
I сказаў ім: гэты род ніяк ня можа выйсьці, адно толькі ад малітвы ды посту.
30
І, пайшоўшы стуль, праходзілі праз Галілею, і Ён не хацеў, каб хто даведаўся.
31
Бо навучаў Сваіх вучняў і гаварыў ім, што Сын Чалавечы выданы будзе ў рукі людзей, і забюць Яго, і забіты ўваскрэсьне на трэці дзень.
32
Але яны не разумелі слоў, а спытацца ў Яго баяліся.
33
I прыйшоў у Капэрнаум; і, як быў у доме, спытаўся ў іх: аб чым дарогаю вы гутарылі між сабою?
34
Яны-ж маўчалі, бо дарогаю разважалі між сабою, хто большы.
35
I, сеўшы, паклікаў дванаццацёх і сказаў ім: калі хто хоча першым быці, будзь з усіх апошнім і для ўсіх слугою.
36
I, узяўшы дзіця, паставіў яго сярод іх ды, абняўшы яго, сказаў ім:
37
Хто прыйме адно з гэтых дзяцей дзеля Мяне, той прыймае Мяне, а хто Мяне прыйме, то не Мяне прыймае, але Паслаўшага Мяне.
38
I адказаў Яму Іоан, мовячы: Настаўнік! мы бачылі чалавека, які Тваім імем выганяе дэманаў, а ня йдзець за намі; дык забаранілі яму, бо ня йдзець за намі.
39
Ісус жа сказаў: не забараняйце яму, бо няма такога, хто, учыніўшы цуд імем Маім, мог бы хутка зьняважыць Мяне.
40
Бо хто ня проці вас, той за вас.
41
I хто напоіць вас каўшом вады дзеля Мяне, затым, што вы Хрыстовыя, запраўды кажу вам: ня страціць нагароды свае.
42
I хто зьвядзе аднаго з малых гэтых, веручых у Мяне, таму лепей было-б, каб павесілі яму камень ад жорнаў на шыю ды кінулі яго ў мора.
43
I калі зводзіць цябе рука твая, адсякі яе: лепей табе калекаму ўвайсьці ў жыцьцё, чымся з дзьвюма рукамі йсьці ў геенну, у вагонь неўгасаючы,
44
дзе чэрв іх ня ўмірае, і агонь не ўгасае.
45
I калі нага твая зводзіць цябе, адсякі яе; лепей табе ўвайсьці ў жыцьцё кульгаючы, чымся з дзьвюма нагамі быць укіненым у геенну, у вагонь неўгасаючы,
46
дзе чарвяк іх ня ўмірае, ды агонь не ўгасае.
47
I калі вока тваё зводзіць цябе, вырві яго: лепей табе з адным вокам увайсьці ў царства Божае, чымся з дзьвюма вачыма быць укіненым у геенну вагнявую,
48
дзе чарвяк іх ня ўмірае, ды агонь не ўгасае.
49
Бо кожны агнём асоліцца, а ўсякая ахвяра соляй асоліцца.
50
Соль добрая; але, калі соль зробіцца несалонай, чым яе паправіце? Мейце ў сабе соль і мір мейце між сабою.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16