bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Mark 6
Mark 6
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 7 →
1
I выйшаў адтуль і прыйшоў у сваю бацькаўшчыну; і за Ім ішлі вучні Ягоныя.
2
I, калі настала субота, пачаў вучыць у школе; і многія, чуючы, з задзіўленьнем гаварылі: адкуль у Яго гэтае? I што за мудрасьць дадзена Яму, што і гэткія цуды чыняцца рукамі Яго?
3
Ці-ж гэта ня цесьля, сын Марыі, брат Якава, Есіі, Юды і Сымона? Ці-ж гэта ня сёстры Ягоныя, што пасярод нас? і сумляваліся ў Ім.
4
Ісус жа сказаў ім: ня бывае прарок без пашаны, хіба толькі ў сваёй бацькаўшчыне і ў родных і ў доме сваім.
5
I ня мог там учыніць ніякага цуду, толькі некаторых хворых, усклаўшы рукі на іх, аздаравіў.
6
I дзівіўся з недаверства іх. I хадзіў па вакалічных селах, навучаючы.
7
І паклікаў тых дванаццацёх і пачаў іх слаць па двое і даў ім уладу над нячыстымі духамі.
8
I сказаў ім нічога ня браць у дарогу, апрача аднаго кія: ні торбы, ні хлеба, ні медзі ў поясе,
9
адно абувацца ў пасталы і не апранацца ў дзьве вопраткі.
10
I сказаўім: калі дзе ўвойдзеце ў дом, аставайцеся ў ім, дакуль ня выйдзеце стуль;
11
і калі хто ня прыме вас і ня будзе слухаць вас, выходзячы адтуль, абтрасеце пыл з ног вашых на сьвядоцтва ім. Запраўды кажу вам: лягчэй будзе Садому й Гаморы ў дзень суда, чымся месту гэнаму.
12
I, пайшоўшы, прапаведывалі, каб каяліся;
13
і выганялі многа дэманаў і многіх хворых мазалі аліваю і лячылі.
14
I дачуўся цар Ірад (бо імя Ягонае сталася ведама) і сказаў: гэта Іоан Хрысьціцель уваскрос, і дзеля гэтага цуды праз Яго дзеюцца.
15
Другія гаварылі: гэта Ільля; а іншыя казалі: гэта прарок, ці адзін із прарокаў.
16
Ірад жа, пачуўшы, сказаў: гэта Іоан, якому я сьцяў галаву; ён паўстаў із мёртвых.
17
Бо гэты Ірад, паслаўшы, схапіў быў Іоана і зьвязаў Яго ў вязьніцы за Ірадзіяду, жану брата свайго Піліпа, што ўзяў яе за жонку.
18
Бо Іоан сказаў Іраду: ня гожа табе мець жонку брата твайго.
19
Ірадзіяда, злуючы на яго, жадала забіць яго, ды не магла,
20
бо Ірад баяўся Іоана, ведаючы яго, як чалавека справядлівага ды сьвятога, і сьцярог яго; дый шмат рабіў, слухаючыся яго, і слухаў яго з ахвотай.
21
I, як надарыўся дзень, калі Ірад, з прычыны сваіх урадзін, справіў банкет сваім вяльможам, ваяводам ды іншым людзям Галілеі,
22
дык дачка Ірадзіяды ўвайшла і танцавала й дагадзіла Іраду і банкетаваўшым з ім. I сказаў цар дзяўчыне: прасі ў мяне, чаго хочаш, і дам табе,
23
I прысягнуў ёй: чаго па просіш у мяне, дам табе, хоць бы палову царства майго.
24
Яна выйшла і спыталася ў маткі сваёй: чаго прасіць? Тая адказала: галаву Іоана Хрысьціцеля.
25
I ўраз жа, вярнуўшыся борзда да цара, папрасіла, кажучы: хачу, каб ты даў мне цяпер жа на місе галаву Іоана Хрысьціцеля.
26
Цар, хоць і зажурыўшыся, але дзеля прысягі і тых, што банкетавалі з ім, не схацеў ёй адмовіць.
27
I цар, ураз жа паслаўшы ката, загадаў прынесьці галаву ягоную.
28
Той, пайшоўшы, сьцяў яго ў вязьніцы і прынёс галаву ягоную на місе і аддаў яе дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе матцы сваёй.
29
I, дачуўшыся, вучні яго прыйшлі і ўзялі цела ягонае ды палажылі яго ў магілу.
30
I сабраліся апосталы да Ісуса і расказалі Яму ўсё, і што зрабілі і чаго навучалі.
31
I сказаў ім: пайдзеце адны ў пустыннае месца ды крыху супачыньце. Бо так многа было, што прыходзілі й адыходзілі, дый есьці ім было некалі.
32
I паплылі ў пустыннае месца ў чаўне адны.
33
Народ угледзіў іх едучы, і многія пазналі; і беглі туды пеша з усіх местаў і апярэдзілі іх дый зыйшліся да Яго.
34
Ісус, выйшаўшы, угледзіў множства народу ды пашкадаваў іх, бо яны былі, як авечкі бяз пастыра; і пачаў навучаць іх многа.
35
I, як прайшло шмат часу, вучні Яго прыйшлі да Яго ды кажуць: месца тут пустыннае, а час ужо позны.
36
Пусьці іх, каб, пайшоўшы ў вакалічныя вёскі й сёлы, купілі сабе хлеба, бо ня маюць чаго есьці.
37
Ён жа адказваючы сказаў ім: вы дайце ім есьці. I сказалі Яму: хіба нам пайсьці купіць хлеба дынараў на дзьвесьце й даць ім есьці?
38
Але Ён спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Пайдзеце й паглядзеце. Яны, даведаўшыся, сказалі: пяць хлябоў і дзьве рыбы.
39
Тады загадаў ім рассадзіць усіх гурткамі на зялёнай траве.
40
I паселі радамі па сто ды па пяцьдзесят.
41
I, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы, паўзіраўшыся на неба, багаславіў і паламаў хлябы і даў вучням Сваім, каб яны раздалі ім; і дзьве рыбы падзяліў усім.
42
I елі ўсе і наеліся.
43
I набралі кускоў хлеба дванаццаць поўных карабоў і астаткаў ад рыбы.
44
А было еўшых хлеб каля пяцёх тысячаў людзей.
45
I зараз прымусіў вучняў сваіх увайсьці ў човен ды плыці наперад на той бераг да Віфсаіды, пакуль Ён распусьціць народ.
46
I, распусыдіўшы іх, найшоў на гару памаліцца.
47
I, як настаў вечар, човен быў пасярэдзіне мора, а Ён адзін на зямлі.
48
I ўбачыў, як ім цяжка плыці, бо вецер быў супраціўны; дык каля чацьвертай старожы ўначы йдзе да іх, ступаючы па моры; і хацеў абмінуць іх.
49
Яны-ж, угледзіўшы Яго ідучы па моры, падумалі, што гэта здань, ды загаласілі.
50
Бо ўсе бачылі Яго і спалохаліся. Дык ураз жа прамовіў да іх і сказаў ім: схамянецеся: гэта Я, ня бойцеся!
51
I ўвайшоў да іх у човен; і вецер заціх. I яны цераз меру здумеліся ў сабе і дзіваваліся.
52
Бо яны не зразумелі аб хлябох: бо сэрца іх было скамянеўшы.
53
I, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генісарэцкую і прысталі да берагу.
54
I, як яны выйшлі з чаўна, зараз пазнаўшыя Яго
55
абеглі ўсю тую ваколіцу, і пачалі на ложках прынасіць нядужых туды, дзе, як чулі, быў Ён.
56
I, куды Ён ні прыходзіў у сёлы, у месты і ў вёскі, клалі хворых на плошчах і прасілі Яго, каб ім хоць да краю адзежы Яго дакрануцца. I тыя, што дакраналіся да Яго, спасьліся.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16