bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Mark 16
Mark 16
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
1
I, калі прыйшла субота, Марыя Магдаліна і Марыя Якавава і Салямэя купілі пахнідлаў, каб пайсьці памазаць Яго.
2
I дужа рана, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы на ўсходзе сонца.
3
I гаварылі між сабою: хто адваліць нам камень ад дзьвераў магілы?
4
I, глянуўшы, бачаць камень адвалены, а быў ён надта вялікі.
5
I, увайшоўшы ў магілу, убачылі дзяцюка, седзячы з правага боку й адзетага ў белую шату. I спалохаліся.
6
Ён жа кажа ім: Не палохайцеся! Шукаеце Ісуса Назарэя, расыіятага на крыжу? Ён уваскрос; Яго няма тут. Вось месца, дзе палажылі Яго.
7
Дык ідзеце, скажэце вучням Ягоным і Пятру, што йдзе перад вамі ў Галілею; там Яго пабачыце, як сказаў вам.
8
I, выйшаўшы, пабеглі ад магілы; і зьняла іх дрыготка, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.
9
Уваскросшы-ж раніцаю ў першы дзень тыдня, Ісус паказаўся сьпярша Марыі Магдаліне, з якое выгнаў сем дэманаў.
10
Яна, пайшоўшы, абвясьціла тым, што былі з Ім, ды плакалі й галасілі.
11
I яны, пачуўшы, што Ён жыве й быў бачаны ёю, не паверылі.
12
Пасьля гэтага паказаўся ў іншым выглядзе двум із іх у дарозе, як ішлі ў вёску.
13
I тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі ўсім іншым, але й ім не паверылі.
14
Урэшце паказаўся самым адзінаццацём, як спачывалі за сталом, і карыў іх за няверу й жорсткасьць сэрца, што не паверылі бачыўшым Яго ўваскросшага.
15
I сказаў ім: ідзеце па ўсім сьвеце і абвяшчайце Эвангельле ўсякаму стварэньню.
16
Хто паверыць і ахрысьціцца, спасён будзе; хто-ж не паверыць, засуджаны будзе.
17
А паверыўшым будуць гэткія знаменьні: імем Маім дэманаў выганяцімуць, новымі мовамі гаварыць будуць;
18
зьмеяў браць будуць, ды хоць бы штось сьмяротнае выпілі, не пашкодзе ім; паложаць рукі на хворых, дык здаровымі будуць.
19
Госпад жа пасьля гутаркі з імі ўзьнёсся на неба і сеў направа ад Бога.
20
Яны-ж, выйшаўшы, прапаведывалі ўсюды з дапамогай Госпада, сцьвярджаўшага ўсьлед слова іхняе знаменьнямі. Амін.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16